• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
14.05.2014 | Adnak!

“Інфаграфуй гісторыю AD.NAK!”: паўдзельнічай у воркшопе і зрабі якасны прадукт

Калі любіш Фестываль AD.NAK!, а таксама любіш рабіць інфаграфіку або толькі пачынаеш ёй захапляцца, то абавязкова павінен паўдзельнічаць 14-15 чэрвеня ў двухдзённым бясплатным воркшопе “Інфаграфуй гісторыю AD.NAK!”.

Даведацца пра апошнія тэндэнцыі ў інфаграфіцы, зрабіць якасную работу пад кіраўніцтвам вядомых беларускіх экспертаў у галіне інфаграфікі, паказаць у фармаце інфаграфікі гісторыю Фестывалю AD.NAK! і прадэманстраваць на прыкладзе пераможцаў і найбольш яскравых праектаў, як беларускамоўная рэклама працуе ў якасці бізнес-інструмента, – асноўная мэта воркшопа.

Што гэта будзе?

Праграма воркшопа будзе складацца з дзвюх частак: у першай частцы ўдзельнікі пазнаёмяцца з сакрэтамі стварэння сучаснай інфаграфікі, разгледзяць і прааналізуюць практычныя кейсы. Другая частка будзе складацца з практыкі, пасля якой трэба будзе зрабіць інфаграфіку па гісторыі Фестывалю AD.NAK!.

У канцы другога дня ўдзельнікі воркшопа будуць абараняць свае канчатковыя праекты перад сябрамі журы конкурсу. Пераможцы конкурсу будуць абвешчаныя на цырымоніі ўзнагароджання 27 чэрвеня. Усе пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы ад партнёраў Фестывалю.

Воркшоп пройдзе пад кіраўніцтвам вядомых беларускіх прафесіяналаў у галіне інфаграфікі:

Вадзім Шмыгаў, інфаграфіст TUT.BY;

Сяргей Сахараў, медыя-агенцыя “Францыск-група” (2004), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by;

Мікола Шакель, медыя-агенцыя “Францыск-група” (2004), дырэктар па развіцці інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by.

Сяргей Сахараў, адзін з куратараў воркшопа: “Вы і самі ведаеце, якая гэта цяпер модная штука – інфаграфіка. Але навучыцца вярстаць тэксты разам з ілюстрацыямі – палова справы. Інфаграфіка літаральна дапамагае людзям – у бізнесе, у жыцці, у адпачынку. Навучыцца рабіць карысную інфаграфіку, за якую людзям не будзе сорамна ў вочы паглядзець, – задача максімум, якой мы хочам дасягнуць падчас воркшопа”.

 

Дзе і калі?

14-15 чэрвеня, памяшканне фотастудыі Studio67 (г.Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 7).

У воркшопе могуць узяць удзел дызайнеры, капірайтары, журналісты, арт-дырэктары і іншыя, хто займаецца стварэннем сучасных фарматаў камунікацыі.

Удзельнікі будуць адбірацца паводле наступных крытэраў: наяўнасць дызайнерскіх навыкаў, журналісцкі досвед, веды асноваў арт-дырэкшну.

 

Колькасць удзельнікаў:

Агульная колькасць удзельнікаў – да 25 чалавек. Удзельнікі могуць падаваць заяўкі як індывідуальна, так і камандна. Максімальная колькасць чалавек у камандзе – 3.

Падаць заяўку на удзел у воркшопе можна да 10 чэрвеня.

Удзел у конкурсах і намінацыях фестывалю AD.NAK! — БЯСПЛАТНЫ.

Заяўкі дасылайце на adnak@budzma.org з пазнакай “інфаграфіка”. У заяўцы абавязкова пазначце:

• імя,

• вопыт стварэння інфаграфікі,

• наяўнасць дызайнерскіх навыкаў (веданне графічных праграм),

• журналісцкі досвед,

• веды асноваў арт-дырэкшну,

• кантакты (нумар тэлефона, email, калі ёсць – акаўнт Facebook).

 Не хапае інфармацыі? Ёсць пытанні? На ўсе пытанні адкажуць па нумары +375 29 375-9889, e-mail: adnak@budzma.org, Вікторыя Луд.

 

Куратары воркшопа:

Вадзім Шмыгаў, беларускі партал TUT.BY, інфограф. Працуе ў СМІ з канца 90-х, інфаграфікай займаецца з 2007 года, калі пачаў супрацоўнічаць з інфармацыйным агенцтвам “БелаПан”. У 2009 годзе правёў свой першы трэнінг па інфаграфіцы.

Сяргей Сахараў, медыя-агенцыя “Францыск-група” (2004), галоўны рэдактар інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by. У медыябізнесе з канца 1990-х, стварае інфаграфіку з канца 2000-х.

Мікола Шакель, медыя-агенцыя “Францыск-група” (2004), дырэктар па развіцці інтэрнэт-часопіса пра Мінск CityDog.by. Кандыдат філалагічных навук, медыякансультант, стварае інфаграфіку з канца 2000-х.

 

Аб Фестывалі

Сёлетні Фестываль AD.NAK! прадстаўлены ў новай канцэпцыі, а менавіта: Думай глабальна – дзейнічай лакальна! Карыстаючыся гэтым трэндавым лозунгам, Фестываль AD.NAK! абвяшчае: «Трэба так! Дбай пра сваё – не прагадаеш!»

Фінальная частка Фестывалю – урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў з папярэдняй адметнай адукацыйнай праграмай з удзелам замежных экспертаў – пройдзе 27 чэрвеня ў Мінску.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся па тэл.: +375 29 177-0121, 29 755-1434.

adnak@budzma.org

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM