• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
13.11.2018 | Грамадства

Інстытут гісторыі падтрымаў захаваньне менскага Трактарагораду, які ўлады плянуюць зьнесьці

Архіўнае фота. Пасёлак Трактарнага завода ў Менску. Скрыжаваньне Чабатарова і Стаханаўскай

Менскаму Трактаразаводзкаму пасёлку, які ўлады плянуюць зьнесьці, варта надаць статус гісторыка-культурнай каштоўнасьці, што будзе спрыяць пашырэньню турыстычнага патоку ў сталіцу – паведамляе Свабода. Такую пазыцыю выказаў Інстытут гісторыі НАН Беларусі ў адказ на зварот кампаніі «Горад для гараджанаў». Да звароту актывісты прымацавалі «дасье» раёну, дзе абгрунтавалі сваю ідэю.

На думку навукоўцаў Інстытуту гісторыі, Трактарагорад заслугоўвае статусу помніка гісторыі, бо «кварталы трактаразаводзкага пасёлка адлюстроўваюць важны пэрыяд у гісторыі разьвіцьця Менску».

Такога ж погляду прытрымліваюцца ў Саюзе архітэктараў Беларусі, куды таксама зьвярталіся каардынатары кампаніі.

Неўзабаве актывісты зьбіраюцца зьвярнуцца да гарадзкіх уладаў, каб трактаразаводзкаму пасёлку ўсё ж надалі статус гістарычнай каштоўнасьці, што прадухіліла б зьнікненьне кварталу з мапы сталіцы. Пра гэта Свабодзе расказаў ініцыятар кампаніі «Горад для гараджанаў» Дзяніс Кобрусеў.

«Цяпер мы маем меркаваньне прафэсіяналаў, якія падмацоўваюць нашу думку, што гэта мусіць быць помнікам і ахоўвацца дзяржавай, бо гэта прыклад будаўніцтва рабочых гарадкоў таго часу. У нас гатовыя дакумэнты для падачы, цяпер мы працуем, каб атрымаць падтрымку мясцовых дэпутатаў», — сказаў Кобрусеў.

Плянуюць зьнесьці ўжо 10 гадоў

Двухпавярховую забудову Трактаразаводзкага пасёлку гарадзкія ўлады маюць у плянах на знос яшчэ з 2008 году. Калі мясцовыя ўлады вырашаць надаць пасёлку статус каштоўнасьці, то разбурыць будынкі будзе немагчыма.

Жыхары Трактарагораду неаднойчы праводзілі сустрэчы зь мясцовымі чыноўнікамі, на якіх адстойвалі права раёну на існаваньне. Яшчэ летась у чэрвені на грамадзкіх слуханьнях службоўцы проста давялі людзям, што знос плянуецца і паўплываць на гэта жыхары ня могуць.

Адсяляць двухпавярховыя сталінкі ў Трактаразаводзкім пасёлку пачалі ў 2015 годзе. Пад знос ужо трапілі 11 будынкаў у раёне вуліц Клумава, Шчарбакова і Чабатарова.

На мінулым тыдні кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёну Дзяніс Аўсянікаў анансаваў знос 62 дамоў у Трактаразаводзкім пасёлку.

Пасёлак пачалі будаваць у канцы 1930-х, але будоўлю спыніла вайна. Пасьля вайны завод бамбавікоў дабудоўвалі ўжо як МТЗ. І жыльлё, адпаведна, будавалася для яго работнікаў. Мікрараён праектавалі два прафэсійныя дойліды з Украіны — Сямён Разэнфэльд і Веньямін Кастэнка. У 1947-м будаўніцтва было завершанае.

Будоўлю ўслаўляў у адным са сваіх вершаў народны паэт Беларусі Пятрусь Броўка, паэтычна назваўшы раён «Трактарагорадам». Ён стаў адным зь мікрараёнаў Менску і, як лічаць гісторыкі, архітэктары, мастацтвазнаўцы і пісьменьнікі, — адным з помнікаў яшчэ ня вельмі аддаленай ад нас эпохі.​

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM