• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.06.2017 | Музыка

Irdorath прэзентуе трэці альбом “Wild” у верасні

Вялікі сольны канцэрт-прэзентацыя будзе прымеркавана і да 5-годдзя з выхаду дэбютнага альбома Irdorath – “Ad Astra”.

Image result for irdorath

МІНСК, 15 чэр — Sputnik. Дзікі, апантаны і свабодны трэці альбом Irdorath “Wild” будзе прэзентаваны 1 верасня ў мінскім клубе Re: Public, распавялі арганізатары канцэрту.

Гурт рыхтуе вялікае музычнае шоу з акцэнтам на максімальнае апусканне ў атмасферу свету Irdorath і альбома “WILD”. Як распавялі музыкі, новага будзе сапраўды шмат, акрамя песень з трэцяга альбома і любімых кампазіцый мінулых гадоў, гурт паўстане перад слухачамі ў новым гучанні, абноўленых вобразах і раскрые дзікія бакі кожнага ўдзельніка калектыву.

“Адмовіўшыся ад усялякіх межаў, забабонаў і спробаў падагнаць сваю музыку пад які-небудзь з існуючых жанраў і стыляў, кожны музыка ўклаў у новыя кампазіцыі частку нечага дзікага; таго, што хаваецца за абалонкай цывілізаванасці і агульнапрынятых нормаў. Таму альбом атрымаўся насычаным, магутным і інстынктыўна правільным”, — распавялі арганізатары канцэрту.

“Wild” змяшчае дзесяць аўтарскіх кампазіцый, сярод якіх дзве інструментальных, пяць песень на беларускай мове, у тым ліку адна народная песня (Kupala na Ivana), тры на англійскай і бонус-трэк на лацініцы, тэкст якой заснаваны на лірыцы са зборніка Carmina Burana (Adde Duas).

“Тэксты песень напоўнены вобразамі містычных стварэнняў і духам авантурызму і рашучасці. У адрозненні ад папярэдніх — новыя песні менш абстрактныя і больш апускаюць у гісторыі сваіх персанажаў”, — распавялі музыкі.

Яны таксама адзначылі, што ўсе кампазіцыі ў альбоме практычна не зведалі змен ад першапачатковай ідэі да запісу на кружэлку, у той жа час гэта не значыць, што яны сырыя або недапрацаваныя. Гэта абумоўлена разуменнем і высокім творчым даверам музыкаў адзін да аднаго.

Irdorath — Беларускі музычны праект, які не абмяжоўвае сябе межамі пэўнай стылістыцы. У яго аснове ляжаць агрэсіўныя сярэднявечныя дуды, магутны падвойны драм-сэт і унікальныя вобразы музыкаў. У Irdorath ёсць частка змрочнай готыкі, містычнага фэнтэзі, акустычнага року, грубага фольку, і ўсё гэта добра прыпраўлена прагрэсіўнымі музычнымі хадамі і сыграна на рэдкіх інструментах.

Больш чым за 5 гадоў гурт прайшоў шлях ад вулічных музыкаў, музычных тэатралізаваных прадстаўленняў да выступленняў на галоўных сцэнах такіх фестываляў, як “Дзікая Мята” і найбуйнейшага ў свеце готык фэста — “Wave Gotic Treffen”.

Некаторыя песні з новага альбома можна будзе пачуць зусім хутка — на фестывалі “Свята Сонца” 17-18 чэрвеня.

Irdorath прэзентуе новы альбом “Wild” 1 верасня ў клубе Re:public. Квіткі: ад 15 р. танцпляц, 25 р. — месца за столікам. Пачатак а 19-й.

sputnik.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM