• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.01.2019 | Адукацыя Беларуская мова

Як маленькая Ядзя з матуляй рэфармуюць беларускія садкі

Бацькі дзетак, якія выхоўваюцца па-беларуску, падзяліліся сваім практычным досведам рэфармавання садкоў, а таксама распачалі краўдфандынгавую кампанію з мэтай пашырэння сваіх напрацовак.

Неверагодныя рэчы адбываюцца ў нашай краіне з беларускай мовай! У адных сферах пашыраецца яе ўжыванне – бізнэс, культура, грамадская дзейнасць. У іншых адбываецца рэгрэс – у першую чаргу гэта адукацыя.

jadzia

Калі мы не зраўнуем ужыванне мовы ва ўсіх сферах і мясцовасцях Беларусі – рызыкуем атрымаць крытычна раз’яднанае грамадства! Нам будзе вельмі складана дамаўляцца аб шляхах развіцця краіны. У самых важных пытаннях будучых рэформаў і міждзяржаўных партнэрствах.

Мы жадаем пазбегнуць гэтага разрыву. Прагнем, каб беларускі народ быў аб’яднаны і салідарны.

Мы больш за 10 год займаліся грамадска-культурніцкай дзейнасцю. Займеўшы ўласных дзетак мы сфакусаваліся на забеспячэнні іх беларускамоўнай дашкольнай адукацыяй. Гэтая дзейнасць дазволіла нам распрацаваць добрую канцэпцыю зменаў для дзяржаўных садкоў у аспекце мовы. Змены дазволяць з самага дзяцінства развівацца дзеткам у камфортнай культурнай і моўнай прасторы.

Вось нашая жывая гісторыя!

Тры беларускамоўныя сям’і – Мудрачэнкі, Касьцюкевічы і Бойкі, доўга спрабавалі аддаць дзетак у беларускамоўную групку. Паасобку.

Усе варыянты такіх групак на практыцы аказваліся фармальна-беларускамоўнымі.

Напрыканцы лета 2018 году яны сабраліся у адной фармальна-беларускамоўнай групцы 403 садка, што ў Серабранцы. Туды ходзіць 22 дзіцёнкі. Наяўнасць трох сем’яў змяніла падыход выхавацеляў і загадчыцы.

jadzia

Цяпер на беларускай мове адбываецца амаль 50% адукацыйнага працэсу і камунікацыі ў групцы. Практыка – адна выхавацелька цалкам размаўляе на беларускай мове, на занятках абедзве выхавацелькі ўсе новыя словы і паняцці агучваюць на адной мове і адразу перакладаюць на іншую.

Такі расклад аказаўся прыймальным для бацькоў і пазытыўна адбіўся на ўсіх дзецях. Цалкам беларускамоўная Ядзвіга Мудрачэнка пачала лепей разумець і камунікаваць з раней цалкам расейскамоўнымі дзеткамі. Апошнія пачалі разумець сваіх беларускамоўных “аднагрупнікаў” у любой сытуацыі.

Зараз, за тры месяцы такой практыкі, дзеткі развіваюцца у абедзьвух мовах. Пры жаданні пераходзяць на беларускую ці прыгадваюць як гэта можна сказаць па-руску.

bohus

Атрыманы намі досвед пераконвае, што баланс беларускай мовы і расейскай, з’яўляецца самым натуральным развязаннем для ўсёй дашкольнай адукацыі Беларусі.

Нашыя дзеткі будуць упэўнена камунікаваць з любым іншым беларусам. А развіццё ў дзьвух мовах з самага дзяцінства вельмі пазытыўна адаб’ецца на шырыні светапогляду і крэатыўнасці мыслення. А гэта самыя каштоўныя навыкі для чалавека ў 21 стагодздзі.

Мы распачалі краўд-кампанію ў падтрымку нашай ідэі – баланса моваў у садках.

Закупім кнігі і абсталяванне, каб замацаваць уласны поспех і збярэм зацікаўленых бацькоў на Стратэгічны форум, каб дапамагчы спланаваць беларускамоўнае навучанне іх дзетак.

Паводле прэс-рэлізу

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM