• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
27.09.2018 | Літаратура

«Каб ня сьпёрлі». Ціхан Чарнякевіч пра новую кнігу Бартосіка

Зьміцер Бартосік і Ігар Лабацэвіч у лёнданскім мэтро

Піша Ціхан Чарнякевіч на сайце Радыё Свабода.

Чароўнасьць радыё, мабыць, у тым, што — голас. Ён на першым месцы. Галасоў шмат, яны зьліваюцца ў нобэлеўска-бахцінскую поліфанію, ствараюць ня толькі эфэкт прысутнасьці, але і праўду крышку іншага парадку. Так, з рознакаляровых шкельцаў, складаецца вітраж.

У свабодаўскіх кнігах Зьмітра Бартосіка ёсьць усё вышэйзгаданае. Калі чытаю «Клініку кітайскага дантыста», чую ягоны, добра (а не высока-) пастаўлены хрыпаты голас, ясна выказаную думку, заўсёдную іронію, хоць апісаная рэчаіснасьць значна часьцей дае падставы для смуру (таго самага, які на муры, што каля моста праз раку, што цячэ ля карчмы), чым для сьмеху.

Гэткая пастаянная іранічнасьць змывае з рэальнасьці ўсякі налёт патасу. Магчыма, вайна з патасам ёсьць і нейкім адмысловым прынцыпам працы Бартосіка з матэрыялам. Зразумела, на старонках знойдзецца высокая эмоцыя, але выкарыстоўваецца яна не для надзіманьня шчакі. Папросту эмоцыя любові (настальгіі, скрухі, нянавісьці) можа быць абсалютна шчырай і непасрэднай, бяз рознага кшталту складаназалежнага саломапляценьня. Дом творчасьці пісьменьнікаў, дзе гуляў у валейбол у апошняе сваё свабоднае лета Алесь Дудар, бар «Мутнае вока», старая Няміга, шалманы «Блакітны Дунай», Уладзімер Караткевіч праз успаміны літарацкія і не літарацкія бачацца як на фотавыставе. Менавіта што не адным фотаздымкам — ракурсаў вельмі шмат, Бартосік увесь час іх мяняе, яму мала адной замалёўкі, яму патрэбны вітраж.

Магчыма, гэта нават ня фота, а відэаарт. У Нацыянальнай мастацкай галерэі Літвы, што на праспэкце Канстытуцыі ў Вільні, напрыканцы экспазыцыі ёсьць невялікі закуток, дзе паказваюць кароценькі фільм на 10 хвілін. Усё круціцца нібыта вакол заводу электралічыльнікаў — саўковая дакумэнталка 1960-х гадоў пра завод-гігант спалучаная з запісам бядацкага банкету апошніх работнікаў 2000-х. Мільгаюць на лічыльніках лічбы, круціцца мэталічны дыск, усьміхаюцца белазубыя і чорна-белыя ўсьмешкі, і тут жа — апошнія магікане ў заштатнай шніцалёвай сталоўцы. Гэтак і праз Бартосіка правальваесься некуды ў мінулае «на дзясятак лье» — для таго, каб вярнуцца з новым досьведам у дастаткова вусьцішнае, архаічна-эклектычнае цяперашняе, дзе ад мінулага найчасьцей (і ў найлепшым выпадку) застаюцца толькі галасы.

Але што з таго, хіба гэтага мала?

Як правіла, кнігі пра мінулае поўняцца праклёнамі: «ай-яй-яй, як жа вось цудоўна было, а цяпер жа ўсё нейкае абы-што». У «Клініцы» — ня так. Гэта збор некалькіх дзясяткаў, скажам так, радыёп’есаў, любоўна інструмэнтаваных, дзе няма тугі, а ёсьць удзячнасьць. Не да нейкіх канкрэтных выбітных асобаў, да ўсіх: буфэтчыц, Вялюгіных і Стральцовых, Мележаў і Макаёнкаў, замурзаных татарскіх дзяцей Нямігі, «дачкі Леніна», таўсматага мурына ў ангельскім пабе, дзе некалі выпіваў Аляксандар Рыпінскі, калярытных дзядоў і бабуляў з розных куткоў літаратурнай мапы Беларусі.

А што, я яшчэ не казаў, што Бартосік напісаў альтэрнатыўную гісторыю беларускай літаратуры? Увогуле ў сэрыі «Бібліятэка Свабоды» ўжо было нешта падобнае. Але папярэдні аратар пісаў яе на аснове літар, Бартосік жа апэруе закускамі гарачымі, то бок аўдыёвізуальнымі й кінэстэтычнымі крыніцамі інфармацыі, аддаючы халодныя закускі і суп на карысьць занудаў-літаратуразнаўцаў. І я ня ведаю, як лепш. Уолт Уітман пісаў, што ўвесь не зьмяшчаецца паміж капелюшом і пантофлямі, таму мэтады аналізу беларускага літаратурнага дыскурсу могуць быць рознымі.

Галоўнае, што на выхадзе атрымалася кніжка, якую я нікому і ніколі ў жыцьці не пазычу пачытаць.

Каб ня сьпёрлі.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM