• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.11.2016 | Літаратура

Каб не скралі аўтарскае права

У Мінску і Магілёве 12-13 лістапада ў межах дзейнасці Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Kamunikat.org прайшлі семінары, прысвечаныя аўтарскаму праву. Пра тэорыю і практыку абароны аўтарскага права ў Беларусі распавяла юрыстка Вольга Сямашка.

Семінары былі арыентаваныя на пісьменнікаў, перакладчыкаў, журналістаў і ўсіх, хто так ці інакш сутыкаецца з пытаннямі аўтарскага права.

Каардынатар праекта Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэкі Kamunikat.org Яраслаў Іванюк лічыць, што варта правесці цыкл такіх семінараў, каб прасунуць тэму аўтарскага права сярод людзей, зацікаўленых у гэтым пытанні.

Вольга Сямашка

Лектарка, юрыстка Вольга Сямашка зрабіла кароткія ўводзіны ў гісторыю ўзнікнення аўтарскага права, параўнала беларускае і еўрапейскае заканадаўства ў дадзенай сферы, прывяла прыклады беларускіх судовых справаў, распавяла пра практыку абароны аўтарскага права, таксама і ў інтэрнэце.

У другой частцы семінара адбыўся майстар-клас, падчас якога ўдзельнікі спрабавалі скласці дамову паміж пісьменнікам і выдавецтвам, якая максімальна абароніць аўтарскія правы. Па выніках аўтары ўпэўніліся — падчас заключэння дамовы ўсё цалкам у іх руках: дакумент сапраўды ахоўвае аўтарскае права, калі ў ім дакладна прапісаныя ўсе ўмовы і пажаданні, увага звяртаецца на кожны з пунктаў.

Калі ж пісьмовая дамова паміж аўтарам і выдавецтвам не падпісваецца, па беларускім заканадаўстве ўсе аўтарскія правы належаць аўтару, бо па факце перадачы правоў не адбываецца.

“Юрыст, як медык, павінны рэагаваць на ўсе запыты грамадскасці. Мне прыемна, што запыт паступіў ад Саюза беларускіх пісьменнікаў, вельмі паважанай арганізацыі, дзе вельмі шмат таленавітых аўтараў, у якіх, аказваецца, ёсць праблемы з аўтарскім правам. Па пытаннях, якія паступаюць, я бачу, што такія семінары эфектыўныя, — пракаментавала Вольга Сямашка свой удзел у праекце.  — Чым больш чалавеку гаварыць пра нешта, тым хутчэй ён падключыцца. Калі маўчаць, канечне, то сітуацыя (з аўтарскім правам у Беларусі – рэд.) будзе, як і раней”.

Выступае Яраслаў Іванюк

“Мы лічым, што свядомасць аўтарскага права, аховы інтэлектуальнай уласнасці ёсць адносна невялікая ў Беларусі”, – падзяліўся ўласным меркаваннем спадар Яраслаў. — Лічым, варта гэтую тэму прасоўваць сярод беларускіх аўтараў. Каб, па-першае, заключаліся дамовы паміж аўтарам і выдавецтвам, а па-другое — каб дамовы былі двухбакова карысныя, а не толькі давалі перавагу выдавецтву. Выдавецтва — дзяржаўнае, незалежнае — гэта бюракратычная машына. Аўтар — адзін чалавек, трэба клапаціцца, каб яго правы былі найбольш абароненыя. Я лічу, што парушэнне аўтарскага права — гэта крадзеж. Так не павінна адбывацца. Калі нехта парушае аўтарскае права  — ён злодзей, і пра гэта трэба казаць прамым тэкстам”.

Сустрэчы па аўтарскіх правах працягнуцца ў бліжэйшы час у іншых рэгінах Беларусі. Сачыце за інфармацыяй на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Нагадваем, што на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў ёсць адпаведны раздзел Аўтару аб праве, у якім можна знайсці адказы на пытанні, датычныя дзеяння аўтарскага права ў Беларусі. Таксама вы можаце звяртацца па пытаннях рэалізацыі і абароны сваіх аўтарскіх правоў на пошту Саюз беларускіх пісьменнікаў: law@lit-bel.org.

Тэкст: Аляксандра Дварэцкая, фота: Яраслаў Іванюк і Наталля Герасімюк, lit-bel.org

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё

«Нашая крама "Мой Модны Кут" будзе зачынена да лепшых часоў», паведамляе Свабода. 26 студзеня затрымалі...

valiancina_shauchenka
Замежжа Мастацтва

Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца

Вучні Лунінецкай дзіцячай школы мастацтваў на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Музычныя зоркі Славеніі»...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Расія: імперыя як армія і армія як імперыя

Абмеркаванні Навальнага, «залатога ёршыка» і расійскіх пратэстаў носяць выразна эмацыйную афарбоўку. А ў дадатак наклаліся...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка

Канцэптуальным рашэннем для фотамастака было жаданне падзяліць экспазіцыю на тэматычныя блокі: «Горад 70–80», «Асобы»,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Менская крама «Мой Модны Кут» пасьля затрыманьня заснавальнікаў абвясьціла пра закрыцьцё
    Замежжа Мастацтва
    Лаўрэатамі конкурсу мастацтваў у Славеніі сталі дзеці з Лунінца
    Гісторыя
    Расія: імперыя як армія і армія як імперыя
    Мастацтва
    У Магілёўскім абласным мастацкім музеі адкрылася выстава вядомага фотамайстра Георгія Дондзіка
    Культура
    Сяргей Харэўскі ў «Кантэксце». Нечаканы Менск і беларуская Вільня
    Грамадства
    У Беларусі выраслі продажы алкаголю
    Маё права
    Беларускія праваабаронцы прызналі палітзняволенымі яшчэ 31 чалавека
    Гісторыя
    Як ствараўся Інбелкульт
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Гісторыя
    Турма ў традыцыйным светаўспрыманні беларусаў
    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Каранавірус
    Сляды пандэміі. Што рабіць з маскамі, каб не шкодзіць сабе і прыродзе
    Кіно
    Фільм па раману Віктара Марціновіча трапіў у лонг-ліст прэміі «Оскар»

Афіша

  • 29.01 20:00Dzieciuki - Вялікі анлайн-канцэрт
  • 30.01 20:00Гурт “Петля Пристрастия”
  • 06.02 12:00Анлайн-трэнiнг "Краіна без права: што трэба ведаць?"
  • 13.02 19:00Традыцыйны канцэрт да дня ўсіх закаханых ад Віктара Шалкевіча
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM