Кіраўніца Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава паведаміла пра задачу па забеспячэнні наяўнасці не менш за 30% кантэнту айчынных тэлеканалаў на беларускай мове.
Як паведамляе карпаратыўнае выданне «Калійшчык Салігорска», аб адпаведным даручэнні Качанава паведаміла падчас нядаўняй сустрэчы з працоўным калектывам «Беларуськалія».
«Начальнік аддзела інфармацыйна-ідэалагічнай працы (Беларуськалія) Н. Навіцкая задала пытанне аб папулярызацыі беларускай мовы на айчынным тэлебачанні. Наталля Іванаўна (Качанава) пагадзілася з прапановай і нагадала пра тое, што пастаўлена задача аб наяўнасці не менш за 30% кантэнту айчынных тэлеканалаў на беларускай мове», — сказана ў публікацыі.