• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.11.2016 | Літаратура

Каго з еўрапейскіх славутасцяў Алексіевіч плануе запрасіць у свой мінскі клуб

Святлана Алексіевіч распавяла, каго з інтэлектуалаў “з усяго свету” можна будзе паслухаць на першых пасяджэннях яе мінскага клуба. На першую сустрэчу 7 снежня з лекцыяй “Зло” прыедзе расійская паэтка, рэлігійны філосаф і антраполаг Вольга Седакова. Далей публіку чакаюць сустрэчы з рэжысёрам і мысляром Аляксандрам Сакуравым, палітыкам Ірынай Хакамадай, навукоўцам-псіхалінгвістам Таццянай Чарнігаўскай.

Пра намер запрашаць у Мінск разумных людзей, “каб яны з намі размаўлялі”, Алексіевіч паведаміла ў снежні 2015 года, адразу пасля ўручэння Нобелеўскай прэміі. “Я падумала, што проста аддаваць грошы бессэнсоўна, таму я вырашыла інтэлектуальны клуб. Там будуць выступы сапраўды вельмі вядомых у свеце, у Расіі, Беларусі інтэлектуалаў, — паўгода таму тлумачыла сваю ідэю пісьменніца. — Я буду весці і ўтрымліваць гэты клуб, бо за ўсё ж трэба плаціць… Кожны чалавек зможа яго наведаць, ніякіх закрытых клубаў”.

Чаму першымі гасцямі клуба будуць менавіта расійскія інтэлектуалы?

Атрымаць каментарый у самой набеліяткі ў Еўрарадыё не атрымалася: Святлана Аляксандраўна цяпер у Токіа. Таму адказ на гэтае пытанне мы вырашылі пашукаць самі.

Найперш звяртае ўвагу, што першыя лектары інтэлектуальнага клуба належаць да аднаго пакалення са Святланай Алексіевіч. Хіба што, Ірына Хакамада крыху маладзейшая за астатніх.

“Гэта тыя, з кім яна  сябруе і тыя, хто ў першую чаргу для яе даступны, — распавядае Еўрарадыё культуролаг Юлія Чарняўская, сяброўка Святланы Алексіевіч, якая дапамагае пісьменніцы ў рэалізацыі яе праектаў. — Справа ў тым, што Святлана — чалавек стрыманы, публічнасць яе абцяжарвае. Сябры трымаюцца з ёю дзесяцігоддзямі. З Вольгай Седаковай, абсалютна геніяльнай, яна сябруе шмат гадоў, і з Аляксандрам Сакуравым яна ў добрых стасунках. Але ў планах і іншыя госці, і далёка не ўсе яны расіяне”.

Стратэгія заключаецца ў тым, каб на першыя пасяджэнні клуба запрасіць людзей, па-першае, знакавых, а па-другое, вядомых нашай публіцы. Інтэлектуалаў, чые імёны на слыху.

“Напрыклад, я думаю, што абавязкова нехта будзе запрошаны са Швецыі. Але, пагадзіцеся, імя Ліі Ахеджакавай, якое таксама гучыць у спісе верагодных гасцей клуба, вядомае ў нас нашмат больш, чым імя Пэра Улава Энквіста — славутага шведскага пісьменніка. І на яго людзі могуць не пайсці, — працягвае Юлія Чарняўская. — Святлана Алексіевіч хоча, каб у клуб ішлі не “на яе”, а “на іх”.

Ці лёгка заманіць замежнага інтэлектуала ў Мінск?

Наша сталіца (ды і, на жаль, краіна ў прынцыпе) не з’яўляецца сусветным інтэлектуальным цэнтрам. У нас няма ўніверсітэтаў з сярэднявечнымі традыцыямі. А адкрыцці Нобелеўскіх лаўрэатаў, якія маюць дачыненне да Беларусі: эканаміста Саймана Кузняца, фізіка Жарэса Алфёрава — звязаныя з іншымі краінамі і, адпаведна, працуюць на іх прэстыж.

Аляксей Братачкін, адзін з арганізатараў праекта публічных лекцый “Еўрапейская кавярня”, кажа, што Мінск — гэта не “global city”: “Крайне цяжка пераканаць каго-небудзь прыехаць сюды, з нашымі рэсурсамі і з адсутнасцю ў гасцей асабістай цікавасці да Беларусі. І я б яшчэ дадаў, крайне мала прэстыжных устаноў, якія былі б прыцягальнымі для знешніх славутасцяў. Беларусь дрэнна ўключаная ў інтэлектуальныя міжнародныя сеткі”, — кажа спадар Братачкін.

Па запрашэнні “Еўрапейскай кавярні” у Мінску выступалі французскі гісторык Нікаля Вэрт, нямецкая мастацтвазнаўца Анке Хенінг, брытанскі палітолаг Чарльз Грант, амерыканская даследчыца Другой Сусветнай вайны Аніка Вальке. Але, па словах Аляксея Братачкіна, камунікацыя з навукоўцамі, якія маюць сусветную папулярнасць, заўжды складаюцца цяжка:

“У нас ёсць карпаратыўны анекдот. Задумалі мы запрасіць Жыжака , знайшлі каналы сувязі, напісалі. Думалі, Жыжак энергічны, у яго жонка маладая — мадэль. Жыжак адказаў! Што ён адказаў? Ён нікуды не прыедзе, таму што ён “feeling exhausted” . Даруй, Беларусь!”

Каго яшчэ Алексіевіч запросіць у Мінск?

Ёсць у медаля і адваротны бок. Юлія Чарняўская прыгадвае, як ў “Еўрапейскай кавярні” ладзілі лекцыю вядомага венгерскага палітолага Пала Тамаша. Людзей прыйшло нямнога, было нават крыху сорамна. “Тамаш — знакаміты палітолаг, але ў Беларусі гэтае імя не многім хаця б нешта кажа, — тлумачыць спадарыня Чарняўская. — Святлана будзе запрашаць людзей больш шырокага ўзроўню вядомасці. Напрыклад, Жорж Ніва — французскі пісьменнік, славіст. Што праўда, не вядома, ці зможа ён прыехаць, бо ён ужо ў шаноўным узросце”.

Жоржу Ніва — чалавек абсалютна легендарны: сябраваў з сям’ёй Барыса Пастэрнака, ваяваў у Алжыры. Яго згадваў у сваіх песнях Булат Акуджава. Але сёлета яму спаўняецца 81 год. З больш лёгкіх на пад’ём, і таму больш верагодных гасцей клуба Святланы Алексіевіч — украінская пісьменніца і паэтка Аксана Забужка і польскі грамадскі дзеяч Адам Міхнік. Што праўда, апошні пакуль у роздумах.

“Мы будзем шукаць рэжысёра “Іды” , мы будзем шукаць Руту Ванагайтэ. Мы будзем шукаць самых розных людзей. Але, вядома ж, будуць і яшчэ лектары з Расіі, бо там у яе трывалыя сувязі. І там многа таленавітых людзей, вядомых беларусам — праціўнікаў пуцінскага “рускага свету”, — працягвае Юлія Чарняўская.

Ёсць і яшчэ адзін важны нюанс — ганарары лектараў. Еўрапейскія зоркі прызвычаіліся да сум у 5-7 тысяч еўра. Пераканаць каго-небудзь прыехаць у Беларусь бясплатна, у якасці гуманітарнай дапамогі нашаму грамадству, складана. Нават калі ты Нобелеўскі лаўрэат. Ды і не мусіць Святлана Алексіевіч займацца такімі ўгаворамі. Пры гэтым яе прэмія — не безразмерная, усяго 953 тысячы долараў. А ганарары лектараў з усходу больш сціплыя.

Як трапіць на першае пасяджэнне інтэлектуальнага клуба Святланы Алексіевіч?

Год таму пісьменніца казала, што клуб не будзе элітарным: патрапіць на лекцыю зможа кожны ахвочы. Сустрэча з Вольгай Седаковай пройдзе ў Галерэі TUT.by, разлічанай на 250 наведнікаў. Паведамлялася, што, каб прыйсці на пасяджэнне клуба, трэба будзе папярэдне зарэгістравацца.

“Рэгістрацыя яшчэ не пачыналася, і пакуль невядома, ці пачнецца ўвогуле, —распавялі Еўрарадыё на TUT.by. — Інфармацыя на гэты конт з’явіцца ў канцы лістапада — пачатку снежня”.

Для тых, каму не пашчасціць трапіць 7 лістапада ў Галерэю TUT.by, арганізатары сустрэчы абяцаюць зладзіць відэатрансляцыю. Так што паслухаць лекцыю сапраўды зможа кожны ахвочы, як і абяцала пісьменніца.

Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення

У мінулым пратэсным годзе ў суверэннай гісторыі Беларусі быў пастаўлены рэкорд па распачатых крымінальных справах, наўпрост ці ўскосна звязаных з перадвыбарчай кампаніяй і яе вынікамі....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік

Магчымыя змены ў экзаменах чакаюць школы Беларусі. Толькі вось ёсць небяспека, што нацыянальны экзамен для выпускнікоў школаў можа стаць не нацыянальным, паводле вызначэння, а імперскім. Пра гэтыя ды іншыя...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці

Не стала Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, легенды нацыяльнага мастацтва, як называлі яго ў Саюзе мастакоў. Народны мастак Беларусі (1983), заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1973), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Адвакат Сяргей Зікрацкі ў сваім фэйсбуку піша пра тое, як паводзіць сябе, калі вы апынуліся на допыце.  Ілюстрацыя 34mag.net Если вы думали, что вас это не касается, можете быть уверенным,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM