• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.10.2017 | Музыка Літаратура

Калі надзея пераўтвараецца ў безвыходнасць. П’еса пра жыццё Лявоннага ад Vuraj

Гурт Vuraj напісаў першую песьню ў сваёй гісторыі на верш паэта, у якой перадаў у музыцы ўсё ягонае жыцьцё. Для праекту TuzinFM «(Не)расстраляная паэзія» каманда Сяргея Доўгушава паклала на музыку твор Юркі Лявоннага.

Для гурту Vuraj удзел у праекце «(Не)расстраляная паэзія» надзвычай важны. «Хто калі ня мы, музыкі, могуць даць новае жыцьцё творам забітых паэтаў. Гэтая тэма балючая, схаваная ад усіх нас і моцна актуальная на сёньня. І мы, пераемнікі тых паэтаў, мусім сказаць сваё слова, каб адрадзіць памяць пра іх», — кажа Сяргей Доўгушаў. Ён знаёмы з творамі рэпрэсаваных літаратараў па кнізе «Расстраляная літаратура», што выходзіла ў сэрыі «Беларускі кнігазбор». А падчас працы над гэтым праектам, бліжэй пазнаёміўся з творчасьці паэта Юркі Лявоннага.

Песьня «Настроі» паводле твору «Зімовая радасьць» — першы экспэрымэнт гурту Сяргея Доўгушава ў напісаньні песьні на верш беларускага паэта. І працэс стварэньня быў ня менш складаным, чым праца з народным сьпевам. Усе музыкі падыйшлі да гэтай справы з усёй шчырасьцю і адданасьці. Праца доўжылася некалькі месяцаў, за гэты час кампазыцыя некалькі разоў мяняла сваю форму і ўрэшце была зафіксаваная ў студыі. «Песьня атрымалася атмасфэрнай, са сваёй драматургіяй. Яна натхняе на роздум, — распавядае Сяргей. — У ёй мы хацелі перадаць сваё адчуваньне паэзіі Лявоннага і трагедыю ягонага жыцьця, таму яна створаная зь некалькіх кантрасных частак. Яны ілюструюць як зьмянялася жыцьцё юнака, калі верш гучыць пад мэлядычную рамантычную музыку, а потым настрой зьмяняецца — паэта арыштоўваюць, катуюць, расстрэльваюць. Радасьць зьмешваецца з болем, надзея пераўтвараецца ў безвыходнасьць. Вось што мы ўбачылі ў гэтым вершы».

Юрка Лявонны (Леанід Юркевіч) пачынае друкавацца ў 16 год, у гэтым жа ўзросьце яго прымаюць у «Маладняк». У 25 год — ён ужо паважаны журналіст, крытык, аўтар шасьці ўласных зборнікаў. Сябры апісвалі яго як «статнага і прыгожага юнака артыстычнага складу». Але ў 28 год яго арыштавалі нібы за шпіёнска-дывэрсійнуюдзейнасьць. Год катавалі ў турме і расстралялі 29 кастрычніка 1937-га. У гэтым жа годзе выйшаў беларускі пераклад Жюля Вэрна «20000 лье пад вадой», які зрабіў Лявонны разам зь Сяргеем Грахоўскім. Толькі імёны перакладчыкаў былі выкрасьленыя зь кнігі. Падрабязьней пра Юрку Лявоннага распавёў у лекцыі праекту «(Не)расстраляная паэзія» дасьледчык Віктар Жыбуль.

Гурт Vuraj мае намер выконваць гэты твор на сваіх канцэртах. Таксама музыкі хочуць зьняць на «Зімовую радасьць» кліп.

Vuraj — Настроі

музыка гурту, словы Юркі Лявоннага

 

Ёсьць настроі… А ў іх — пералівы.
Ёсьць часіны — здаюцца сном.
Толькі той на сьвеце шчасьлівы,
Хто 
ўзімку жыве, як вясной!

Я стаю адзінокі на полі,
Ціха сыплецца золкаў пясок…
Распрануўся вецер — і голы
Па ральлі — 
у карагодны скок!..

Дуб гальлё пабялелае зьвесіў,
I ня ведаю — можа, 
ува сьне
Паваліўся зялёны месік
На калені ў срэбны сьнег…

Вецер шэпча ліхія пагрозы —
Колькі злосьці… Куды ж яе дзець?..
Прытулілі б мяне вы, марозы,
Да асмужаных бельлю грудзей!..

Я раздумаў — ня вылью сьлязамі,
За мяне — хай скрыгоча зіма…
Ой ты, замець, сівая замець,
Прыгажэй за цябе — няма!..

(1927)

TuzinFM

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?

«Ці можна мне вясной насіць сваё чырвонае паўпаліто і белую шапку, а летам белыя штаны і чырвоную кашулю?», запыт з такім пытаннем карэспандэнт НЧ накіравала да начальніка Слуцкага РАУС...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Ігар Лосік спыніў галадоўку пасля 42 дзён і звярнуўся да беларусаў. "Я решил прекратить голодовку. Почему я это сделал? Точно по собственному желанию. Я не принимал пищу...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты

Як склаўся лёс трох беларускіх студэнтаў, якія з натхненьнем успрынялі леташнюю выбарчую кампанію, далучыліся да пратэстаў і трапілі пад перасьлед уладаў — у публікацыі Свабоды. ...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Літаратура

«Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча

Гэты ролік – працяг відэапраекта ад кампаніі «Будзьма беларусамі!», Саюза беларускіх пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра «Словы мацней». Гэты праект – рэакцыя на пераслед людзей, якія неўзабаве пасля згаданых...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату
    Грамадства
    «Крымінальны» 2020-ты. Як і за што пратэстоўцы атрымлівалі тэрміны зняволення
    Грамадства
    Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    Мастацтва
    Леанід Шчамялёў ― летапісец эпохі, пясняр прыгажосці
    Грамадства
    Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    Грамадства
    Чыноўнікі прыдумалі, як замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу
    Музыка
    Nizkiz у інтэрв'ю Жыццё-маліна: Мы адназначна вырашылі — навошта маўчаць пра тое, што ў цябе ўнутры
    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM