• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.02.2021 | Каляндар

Каляндар 15-21 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

15 лютага

У 1386 годзе Ягайла прыняў каталіцтва.

Зрабіў ён тое разам з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам і Вігандам. Ужо 18 лютага Ягайла (у каталіцтве – Уладзіслаў) ажаніўся з польскай каралеўнай Ядзвігай. За год да гэтага была заключаная Крэўскай унія паміж ВКЛ і Каронай Польскай. Лішне казаць, што і новая вера, і шлюб з 13-гадовай каралеўнай для Ягайлы былі палітычнымі рашэннямі.

Ягайла.jpg

Ужо праз год, Уладзіслаў-Ягайла выдаў першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прымуць каталіцтва. Ахвочых апынулася багата і гэта быў толькі пачатак працэсу лацінізацыі прастораў Вялікага Княства.

З аднаго боку унія з Польшчай і рух каталіцтва на ўсход – на язычніцкія і праваслаўныя дагэтуль землі ВКЛ – былі далучэннем да цывілазаванага свету, да Еўропы. З іншага ж, усцісканне правоў праваслаўных прывяло ў будучыні да шматлікіх праблемаў: Масковія метадычна выкарыстоўвала “праваслаўныю карту” для інтрыгаў ды, урэшце, падзелаў Рэчы Паспалітай.

16 лютага

У 1939 годзе нарадзіўся польскі музыка Чэслаў Неман.

Хлопчык з’явіўся на свет у вёсцы Старыя Васілішкі на Шчучыншчыне. Бацька працаваў рымарам – рабіў вупраж для коняў. Таксама рэмантаваў арган у мясцовым касцёле, часам падмяняў арганіста. З таго аргану, як кажуць, і пачалося першае знаёмства малога Чэсіка Выдрыцкага з музыкай.

Хлопец вучыўся ў Гродне ў музпедкаледжы па класе домры, але не скончыў навучання. У 1958-м сям’я пераехала ў Гданьск. З гэтага пачалася фантастычная музычная кар’ера хлопца, які ў якасці псеўданіма ўзяў “Niemen”, бо вырас акурат на яго берагах.

Ёсць розныя меркаванні пра стаўленне Чэслава Немна да сваёй малой радзімы: ад сентыментальнага, да рэзка адмоўнага. Тым не менш, у Старых Васілішках зараз працуе музей у хаце музыкі, а найбольш вядомы хіт Немана “Dziwny jest ten swiat”, знаёмы кожнаму паляку, пачынаецца акурат з арганнага ўступу.

17 лютага

У 1806 годзе нарадзіўся археолаг і гісторык Канстанцін Тышкевіч.

Тышкевіча можна назваць піянерам беларускай археалогіі. Ён даследваў каля 200 курганоў і гарадзішчаў у Менскай губерні. Першым пачаў скаладаць табліцы і класіфікаваць знойдзеныя прадметы, рабіць тапаграфічныя мапы гарадзішчаў. Археалогію ўспрымаў як навуку, а не пошук скарбаў.

Канстанцін Тышкевіч.jpg

Разам з братам Канстанцін стварыў музей у родавай сядзібе ў Лагойску. Пасля стаў сузаснавальнікам Віленскага музею старажытнасцяў, дзе месціліся зборы манет, гравюр, карцін ды інш. Тышкевіч напоўніў зборы артэфактамі з раскопак у Літве і Беларусі. Былі там таксама і прадметы з яго замежных экспедыцыяў, напрыклад, са Скандынавіі.

Пасля паразы Паўстання 1863 году ў музеі па загадзе Мураўёва была праведзеная “рэвізія” з выманнем экспанатаў з “ідэалагічнай афарбоўка”. Тышкевіч спрабаваў пратэставаць (безвынікова), пакінуў музей і памёр у 1868 годзе.

18 лютага

У 1922 годзе нарадзіўся мастак Міхаіл Савіцкі.

На пачатку вайны Савіцкі быў мабілізаваны ў Чырвоную армію, ваяваў пад Севастопалем, трапіў у палон. Зведаў некалькі нямецкіх канцлагераў, а ў 1945-м выжыў адно цудам: паміраў у ціфозным бараку ў Дахаў, але быў вызвалены амерыканцамі.

Пасля вайны Міхаіл Андрэевіч заняўся жывапісам і стварыў некалькі серыяў манументальных палотнаў. “Партызанская мадонна”, “Легенда пра бацьку Міная”, “Дзеці вайны” ды іншыя сталі візітозкамі жывапісу БССР, паніхідай па загінулых, увасобленай у фарбе. Савіцкі шмат пісаў на лагерную тэматыку – серыя карцінаў “Лічбы на сэрцы”.

Былі і скандалы. На адной карціне быў выяўлены чалавек з семіцкімі рысамі і зоркай Давіда, які смяецца над экзэкуцыяй. Ад мастака патрабавалі зафарбаваць зорку, той адмаўляўся, пакуль не папрасіў асабіста Машэраў. Пасля Савіцкі тлумачыў, што маляваў тое, што сам бачыў: “Польскія яўрэі-наглядчыкі былі больш жорсткімі, чым эсэсаўцы,” – казаў мастак.

19 лютага

У 1908 годзе нарадзіўся літаратар Станіслаў Шушкевіч.

Шушкевіч трапіў у хвалю беларусізацыі, быў сябрам “Маладняка”, друкаваўся ў часопісе “Літаратура і Мастацтва”, газеце “Звязда”. Пісаў з-большага вершы: першы зборнік паэзіі выйшаў у 1934-м. Малады паэт не мог ведаць, што наступны пабачыць свет адно ў… 1959-м.

Станіслаў Шушкевіч (1).jpg

Шушкевіча арыштавалі ў 1937-м за “нацдэмаўскую контррэвалюцыйную дзейнасць”. У лагерах працаваў шахцёрам, цесляром, бухгалтарам. У 1946-м выйшаў, але ўжо праз тры гады – чарговы арышт. Гэтым разам у Кемераўскай вобласці яму, як “пісьменнаму”, дазволілі працаваць у геалагічных экспедыцыях.

Канчаткова на радзіму Шушкевіч вярнуўся ў 1956-м. Паэт зноўку пачаў друкавацца, супрацоўнічаць з газетамі, быў нават загадчыкам аднаго з аддзелаў “ЛіМу”, але – на дзіва – рэабілітацыю атрымаў толькі ў 1975-м.

Сын паэта, палітык Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч – першы кіраўнік Вярхоўнага Савету незалежнай Беларусі.

20 лютага

У 1918 годзе быў створаны Народны Сакратарыят Беларусі.

Гэта быў выканаўчы орган, створаны на базе Рады Усебеларускага З’езду. Можна лічыць – першы беларускі ўрад. Адно што міністры называліся “народнымі сакратарамі”. НСБ месціўся ў Губернатарскім доме ў Менску, быў падтрыманы Менскай гарадской думай, карыстаўся бел-чырвона-белым сцягам. Рускамоўная газета “Белорусская земля” была ягоным друкаваным органам.

У НСБ занялі пасады найбольш вядомыя тагачасныя беларускія дзеячы: Язэп Варонка (старшыня + замежныя справы), Кастусь Езавітаў (войска), Аркадзь Смоліч (асвета), Васіль Захарка (казначэйства) і г.д. Былі і даволі дзіўныя пасады: напрыклад Мойша Гутман быў сакратаром яўрэйскіх справаў.

Пасля абвяшчэння незалежнасці Беларусі 25 сакавіка 1918 году, немцы разагналі Раду БНР і Народны Сакратарыят. Праз нейкі час далі заднюю, дазволіўшы НСБ займацца культурай і гуманітарнымі справамі. Такі паварот не задаволіў шмат каго з сакратароў – людзі пачалі сыходзіць.

Далей НСБ, як і Рада БНР, драбіліся яшчэ безліч разоў, пераяджалі з месца на месца, з’язджалі за мяжу. Можна лічыць, што адзіны легітымны і паўнавартасны беларускі ўрад у Менску дзейнічаў толькі з 20 лютага па 25 сакавіка 1918 году.

21 лютага

У 1881 годзе ў Тыфлісе памёр географ і геадэзіст Язэп Ходзька.

Ходзька паходзіў з Вілейшчыны, вучыўся ў Віленскім універсітэце, трапіў у корпус вайсковых тапографаў. Праводзіў трыянгуляцыйныя працы ў Гарадзенскай і Менскай губернях. Лідары Паўстання 1830-31 гадоў меркавалі, што той стане камендантам Вільні. Даведаўшыся пра гэта, расейскія ўлады Ходзьку затрымалі, але… не згнаілі ў турме. Даслалі рабіць тапаграфічныя працы на Дунаі і Басфоры.

Ходзька працаваў у Малдавіі і Валахіі, пазней на Каўказе і Закаўказзі, забіраўся на Арарат. Быў галоўным выканаўцам Вялікай Каўказскай трыянгуляцыі, названай ягоным імем. Таксама стаў першым кіраўніком Каўказскага аддзелу Рускага імператарскага геаграфічнага таварыства.

Язэп Ходзька.jpg

Ходзька прымаў удзел у Крымскай вайне – адмалёўваў турэцкія крэпасці. Урэшце, даслужыўся да генерал-лейтэнанта з высокімі ўзнагародамі, якога параўноўвалі з Эверэстам, якога цанілі Гумбальдт і Струвэ. Ходзька жыў у Грузіі, куды забраў, ратуючы ад беднасці, сваю радню з Беларусі. Там і памёр, пахаваны на каталіцкіх могілках.

Лёс Ходзькі – добры прыклад таго, як адукаваны і таленавіты шляхціц з нашых земляў мог зрабіць сабе кар’еру ды імя ў Імперыі, калі – не лез у палітыку.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння дзень памяці Вітаўта Мартыненкі

Пяць гадоў таму, 17 красавіка 2016 года, пайшоў з жыцця беларускі музыказнаўца і публіцыст Вітаўт Мартыненка. Успаміны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Нашчадкі кайзераўскага жаўнера перадалі ў Беларусь кнігазбор Храптовічаў

Нашчадкі кайзераўскага вайскоўца, які падчас Першай сусветнай вайны ўратаваў колькі рарытэтаў з бібліятэкі Храптовічаў...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?

Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну

16 красавіка на даху галаўнога офіса А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у самым цэнтры Мінска адкрылі агарод. Праектам...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння дзень памяці Вітаўта Мартыненкі
    Грамадства
    Нашчадкі кайзераўскага жаўнера перадалі ў Беларусь кнігазбор Храптовічаў
    Тэатр
    Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?
    Грамадства
    «А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну
    Грамадства
    Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі
    Музыка
    «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»
    Літаратура
    Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    Краіна
    Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    Грамадства Замежжа
    Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
    Музыка
    «Трэба гасіць далей»: вялікая гутарка з лідэрам гурта «Дай Дарогу» на канале «Жизнь-Малина»
    Мастацтва
    Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда»: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
    Грамадства
    Сёння пачынаецца суд над Цімам Беларускіх. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення
    Гісторыя
    Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
    Грамадскі сектар
    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021
    Мастацтва
    Язэп Драздовіч — першы беларускі касманаўт. У музеі Азгура адкрылі мак’юментары выставу

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 17.04 20:00Акустыка : Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»
  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 01.05 11:00Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята “Бельтайн”
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом
  • 21.08 12:00Top Fest 2021

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    • Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
    • «Словы мацней»: мастачка Наталля Жукава чытае верш Уладзіслава Галубка
    • У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM