• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
25.01.2021 | Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

25 студзеня

У 1831 годзе з’явіўся лозунг “За нашу і Вашу свабоду”.

Штандар з такім лонзунгам па-польску і па-расейску ўпершыню з’явіўся на маніфестацыі ў Варшаве. Яго аўтарства прыпісваецца Іаахіму Лелевелю, польска-беларускаму гісторыку ды грамадскаму дзеячу. Поўны тэкст, выпісаны на белым штандары з чырвоным крыжам гучаў так: “У імя Бога за нашу і вашу свабоду”.


Нагадаем, што з восені 1830-га на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай ішло Лістападаўскае паўстанне. Падобным лозунгам паўстанцы падкрэслівалі, што ваююць не супраць расейцаў, а супраць царскага рэжыму. Падобны інтэрнацыяналізм даў плён: да паўстанцаў пачалі далучацца не толькі ўдзельнікі з Францыі, Вялікабрытаніі ды Нямеччыны, але і этнічныя расейцы.

Лозунг шматкроць паўтараўся за апошнія 200 год: і падчас Паўстання 1863 году, і падчас ІІ Сусветнай, і нават на мітынгу на Чырвонай плошчы ў 1968 годзе, калі расейская інтэлігенцыя падтрымала чэхаў. Зважаючы на падзеі у сучаснай РФ, лозунг, відаць, надалей застаецца актуальным.

26 студзеня

У 1654 годзе адбылася бітва на Уле пад Чашнікамі.

Бітва стала адным з важнейшых эпізодаў Лівонскай вайны. Задача Мікалая Радзівіла Рудога была ў тым, каб разбіць 24-тысячнае войска Пятра Шуйскага і не даць яму злучыцца з 50-тысячнай ардою князя Абаленскага: інакш лавіна накрыла б усё Вялікае Княства… У Радзівіла ж было ўсяго 8-10 тысяч чалавек.

Халодным зімовым вечарам 26 студзеня ліцвіны раптоўна напалі на войскі Шуйскага. Тыя паспелі стаць у баявы парадак, але былі апракінутыя конніцай. Маскавіты разбегліся па лясах, кінулі зброю і абозы. Збег і сам князь Шуйскі: яго пасля вылавілі мясцовыя сяляне, абрабавалі ды засеклі сякерай.

Далей ліцвіны выкарысталі вайсковую хітрасць: падпусцілі некалькі сваіх шпіёнаў пад нос войска Абаленскага з тым намерам, каб іх узялі ў палон і дапыталі. Тыя меліся распавесці пра катастрофу войска Шуйскага. Так і сталася! Абаленскі быў ў паніцы, таму адступіў у кірунку Смаленскага. Маштабная аперацыя Масквы была сарваная.

27 студзеня

У свеце ды ў Беларусі адзначаецца Дзень памяці ахвяраў Халакосту.

Ён адзначаецца паводле рашэння ААН у дзень, калі Чырвоная армія ў 1945-м годзе заняла найбуйнейшы нацысцкі лагер смерці Асвенцым. Агулам на тэрыторыі Беларусі было створана 260 гета, дзе ў наступным забіта ад 246 да 800 тысяч яўрэяў. Вялікія разбежкі ў лічбах тлумачацца таксама тым, што забойствы і гвалт часта мелі хаатычны характар, які не падлягаў рэгламенту ці падлікам.

Мемарыял 'Яма' у Менску - адзін з найбольш вядомых помнікаў Халакосту ў Беларусі.jpg

Пэўная частка беларускіх яўрэяў у 1941-м годзе паспела эвакуявацца або выжыць дзякуючы мабілізацыі ў Чырвоную армію. Большасць яўрэяў, асабліва з тэрыторыі Заходняй Беларусі, з’ехаць не паспелі, таму і былі ізаляваныя ў гета.

Падзеі Халакосту сталі фактычна канцом масавай прысутнасці яўрэяў на тэрыторыі Беларусі. Таксама – знішчэннем вялізнага пласту культуры: ад ідышу як мясцовай мовы да зорак Давіда на цагляных камяніцах беларускіх мястэчак.

28 студзеня

У 1940 годзе нарадзіўся пісьменнік Леанід Дайнека.

Леанід Мартынавіч працаваў на металургічным камбінаце ў Ніжнім Тагіле, на беларускім тэлебачанні, у часопісе “Маладосць”. Пісаць стаў яшчэ за савецкім часам, але наўрадці яго будуць памятаць па творах 1970-х пра вайну ды пасляваеннае дзяцінства.

Зорны час Дайнекі – часы перабудовы і пачатак 1990-х. Тады пісьменнік выдаў шэраг гістарычных раманаў, якія сталі надзвычай папулярнымі на фоне голаду на ўсё нацыянальнае, тэмы Вялікага Княства і несавецкай беларускай спадчыны.

Бестсэллерамі сталі яго раманы “Меч князя Вячкі” (1987) пра барацьбу Полацка з тэўтонамі, “След Ваўкалака” (1988) пра князя Ўсяслава Брачыслававіча, “Жалезныя жалуды” (1990) пра пачаткі Вялікага Княства ды інш.

Менавіта за свае гістарычныя раманы Дайнека атрымаў шэраг узнагародаў: ад беларускай дзяржаўнай прэміі імя Каліноўскага ў 1990-м годзе да расейскай прэміі імя Пікуля ў 2010-м.

29 студзеня

У 1884 годзе нарадзіўся Антон Луцкевіч.

Без перабольшвання Луцкевіча можна назваць адным з айцоў-заснавальнікаў не тольк БНР, але і мадэрнай беларускай нацыі. Чым бы ён не займаўся – палітыкай, дыпламатыяй, выдавецкай справай, выкладчыцкай дзейнасцю ці музейнымі справамі – у фокусе заўсёды была Беларусь.

Трагедыя Луцкевіча ў тым, што рэаліі наўпрост не дазволілі яму стаць прэзідэнтам або канцлерам незалежнай Беларусі: роля асобы ў гісторыі ўсё ж не абсалютная. У 1920-х, калі мары пра дзяржаўнасць у хуткай перспектыве развеяліся, Антон іванавіч займаўся Віленскім беларускім музеем ды гандлем антыкварыятам. Палякі некалькі разоў яго арыштоўвалі, але адпускалі, бо нічога не маглі давесці.


У 1930-я Луцкевіч ужо цалкам адыйшоў ад палітыкі, але гэта не перашкодзіла бальшавікам у 1939-м яго арыштаваць, нічога нікому не даводзячы. Як кажуць, “за старыя грахі”. Адправілі ў Менск ды асудзілі на восем год. Памёр у 1942-м годзе на перасыльным пункце ў Аткарску на Саратаўшчыне.

30 студзеня

У 1921 годзе нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі Іван Шамякін.

Шамякін – ці не самы публічны ды абласканым савецкай уладай беларускі пісьменнік пасляваеннага пакалення. Пісаць прозу па-беларуску ён пачаў яшчэ перад вайною, друкаваўся ў франтавых газетах, а ўжо ў 1951-м атрымаў дзяржпрэмію СССР за раман “Глыбокая плынь”.

Беларусы запомнілі Шамякіна па раманах “Сэрца на далоні”, “Вазьму твой боль”, “Трывожнае шчасце”. Калі не па змесце, дык па карашках ды вокладках – кнігі выдаваліся шматтысячнымі тыражамі, таму красавалі на паліцах нават у сем’ях расейскамоўнай інтэлігенцыі.

Апроч пісьменніцкай, Шамякін зрабіў высокую дзяржкар’еру: сябар беларускай дэлегацыі на з’ездзе ААН у Н’ю-Йорку, дэпутат а пазней і старшныя Вярхоўнага Савету БССР, лаўрэят неймавернай колькасці самых высокіх узнагародаў: зорка героя сацыялістычнай працы, два ордэны Леніна, тры ордэны Працоўнага Чырвонага Сцягу…

Парадаксальным чынам у жыцці Шамякіна суіснавалі творчая жылка і кар’ерызм, шчырая беларускасць і савецкасць, любоў да раскошы і антыкапіталізм. Памёр пісьменнік у 2004 годзе.

31 студзеня

У 1929 годзе нарадзіўся гісторык Анатоль Грыцкевіч.

У 1950-м Грыцкевіч скончыў Мінскі медычны інстытут, каб далей працаваць лекарам. Маладому медыку, відаць, і не думалася, што краіна запомніць яго як выдатнага гісторыка, які адным з першых пачаў даследваць жыццё шляхты і штодзённасць ВКЛ яшчэ ў савецкія часы.

Зразумела, вывучаць мінулае Вялікага Княста ў БССР можна было толькі ў кантэксце “сацыльная барацьбы супраць эксплуатацыі”. Тым не менш, менавіта гэтыя працы заклалі падмурак вывучэння прыватнаўласніцкіх гарадоў і Магдэбурскага права, шляхты і вайсковай традыцыі ў Беларусі часоў ВКЛ.

Анатоль Грыцкевіч.jpg

У часы Перабудовы і ў 1990-х Грыцкевіч пісаў ужо больш свабодна: пра Слуцкі Збройны Чын, Балаховіча, Бітву пад Оршай і г.д. Яго шматлікія публікацыі выйшлі з “гета” выключна акадэмічнай літаратуры ды разляцеліся па папулярных газетах і часопісах, накшталт “Спадчыны”.

Памёр Анатоль Грыцкевіч у 2015-м на 86 годзе жыцця.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі

Гарадзенцу Аляксандру Рябкову — 68 гадоў. 26 з іх ён выкладае дзецям гісторыю ў сярэдняй школе № 28,...

valiancina_shauchenka
Культура

Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца

6 сакавіка мусіла адбыцца адкрыццё фестывалю сучаснага мастацтва Moving Art Festival на пляцоўцы MAF заводу «Гарызонт». Але...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет

Цяпер, калі за сцяг — содні, за мітынг — арышт, за журналісцкую працу — зона, цяпер мы ўзгадваем, што...

valiancina_shauchenka
Замежжа Музыка

Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі

Трэк «Канкан» трапіў у няміласць расійскай Федэральнай службы па наглядзе ў сферы абароны правоў спажыўцоў і дабрабыту...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»
    Маё права
    Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за дзейнасьць праваабарончага цэнтру «Вясна»
    Літаратура
    Рыхтуецца ўнікальнае выданне «Вандроўкі па Палессю»
    Грамадства
    Як мэдыя мяняюць Беларусь
    Грамадства
    Беларусь набрала 11 пунктаў з 100. Freedom House апублікавала справаздачу наконт свабоды ў краінах свету
    Літаратура
    У «Мастацкай літаратуры» выйшла новая кніга Максіма Танка

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM