ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» — інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні.
У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы «Кантэксту» Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэтам, празаікам, мастаком Адамам Глобусам (Уладзімірам Адамчыкам). Будзьце ў «Кантэксце»!