• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
08.04.2021 | Літаратура

З'явіўся кароткі спіс кніг, намінаваных на прэмію за найлепшую вокладку

Журы прэміі Анемпадыстава абвясціла кароткі спіс прэтэндэнтаў на ўзнагароду, паведамляе Беларускі ПЭН-цэнтр. На прэмію за найлепшую кніжую вокладку намінавалася 28 кніг.



У кароткі спіс журы абрала 6 вокладак:

  1. Анатоль Лазар — аўтар вокладкі кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», Зміцер Лукашук, Максім Гаруноў. Медысонт, 2020. (Мінская абласная экспертная камісія па ацэнцы інфармацыйнай прадукцыі дала заключэнне, што кніга змяшчае «прыкметы праяўлення экстрэмізму»).
  2. Кацярына Даманікава, Андрэй Ганчарук — аўтары вокладкі кнігі «Лотас на асфальце», Алесь Плотка. Люта Справа, 2020.
  3. Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Нарысы сучаснага краязнаўства», Збых Слупоўскі. Галіяфы, 2020.
  4. Павел Дарохін — аўтар вокладкі кнігі «Папяросы», Юры Іздрык (пераклад на беларускую — Алесь Плотка). Галіяфы, 2020.
  5. Алена Дашкевіч — аўтарка вокладкі кнігі «Простыя словы. Міхал Анемпадыстаў». Stowarzyszenie Młodych Twórców -«Ku Teatrowi» (сувыдавец — Agencja Wydawnicza Ekopress), 2020.
  6. Наталля Паваляева — аўтарка вокладкі кнігі «ROT», Юля Цімафеева. Янушкевіч, 2020. 

Кароткі спіс абіраўся рэйтынгавым галасаваннем: сябры журы ацэньвалі кожную вокладку па дзесяцібальнай шкале, адзнакі сумаваліся.

У складзе сёлетняга журы літаратарка і архівістка Вольга Бабкова, графік, дызайнер і фатограф Адам Бароўскі, дызайнер і каліграф Генадзь Мацур, дызайнерка Кацярына Пікірэня, мастачка Антаніна Слабодчыкава.

Ініцыятыва адзначаць найлепшую вокладку да беларускай кнігі належыць Беларускаму ПЭН-цэнтру сумесна з Саюзам беларускіх дызайнераў і «Лятучым універсітэтам», а таксама польскім партнёрам ТАА «H&L» і фондам «Адкрытая культура». Генеральным партнёрам прэміі з’яўляецца тэлеканал «Белсат».

Прэмія заснавана ў 2019 годзе ў памяць пра чалавека многіх талентаў — мастака, паэта, фатографа, дызайнера, публіцыста, культуролага Міхала Анемпадыстава, які пайшоў з жыцця тры гады таму. Першым пераможцам прэміі стаў Грыгорый Кацнэльсон за вокладку кнігі «Віленскі покер» Рычарда Гавяліса, у 2020 годзе прэмію атрымала дызайнерка Кацярына Пікірэня за вокладку кнігі «Трое ў чоўне і пёс з імі» Джэрома К. Джэрома.

Беларускі ПЭН-цэнтр

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знакамітыя (не)беларускія ідалы

Пра некалькі вядомых прыкладаў культавай дахрысціянскай скульптуры і іх сакрэты на budzma.by піша гісторык Зміцер Скварчэўскі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, перадае...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    «Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка
    Гісторыя
    Знакамітыя (не)беларускія ідалы
    Літаратура
    Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў
    Грамадства
    Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў
    Грамадства
    Імя, пасада, маёмасць: што будзе лічыцца персанальнымі дадзенымі
    Тэатр
    Спектакль па раману Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве
    Культура
    Фотаздымкамі пінчука зацікавіўся Нацыянальны гістарычны музей
    Грамадства
    Беларусь прызналі чэмпіёнам Еўропы па рэпрэсіях супраць журналістаў — што пра гэта думаюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на журфак
    Грамадства
    Freedom to Write Index. Як пісьменнікі інфармавалі свет пра пандэмію
    Замежжа
    Літва спрашчае пераезд супрацоўнікаў кампаній з трэціх краін, у тым ліку з Беларусі
    Культура
    Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства
    У Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава зоатавараў і паслуг «Мирзоо»
    Замежжа
    «Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам
    Грамадства
    Мінгарвыканкам: У дзіцячых садках і школах штогод расце колькасць груп з беларускай мовай навучання
    Культура
    Яго ўсе звалі Татам: унучкі — пра аўтара культавага буквара Анатоля Клышку

Афіша

  • 29.04

    Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 24.04 14:00Лекцыя “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць”
  • 25.04 12:40Sex Education Day
  • 27.04 18:00Бібліятэка лемолага: Віктар Язневіч пра Станіслава Лема
  • 27.04 19:00Спектакль «Тры Жызэлі» на VOKA
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 29.04 19:00Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Назаві мяне па-беларуску!
    • Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    • Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    • Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
    • Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM