• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.01.2013 | Музыка

Кен Хэнслі: “Галоўнае – трымацца праўды” (фотарэпартаж)

Аўтар “July Morning” і “Lady in Black” даў эксклюзіўны канцэрт у мінскім клубе TNT. Перад выхадам на сцэну славуты музыкант зрабіў некалькі прызнанняў і паразважаў пра шлях Беларусі.

“Бачыце, я маладзею. Валасы ў маім узросце мусяць сівець, а вы паглядзіце ўважліва на мяне”, – хваліцца брытанец Кен Хэнслі за пару гадзінаў да пачатку свайго сольнага выступу ў клубе TNT. 67-гадовы музыкант увайшоў у гісторыю сусветнага року, як аўтар песень “Look At Yourself”, “July Morning”, “Lady in Black” ды іншых залатых хітоў гурта Uriah Heep. 16 год ён сядзеў на ігле, але знайшоў у сябе сілы адмовіцца ад наркотыкаў. Ён распавядае, што вырашыў “аддаць сваё жыццё Ісусу Хрысту”. Хэнслі пераехаў жыць у спакойную Гішпанію, завёў сабе сабак ды рыбак, але з рок-музыкай не завязаў. Яго сольная дыскаграфія налічвае з два дзесяткі рэлізаў, ён працягвае актыўна канцэртаваць па свеце і запісваць новыя песні. Сёлета ў яго запланаваныя канцэрты ў Японіі і ЗША, у сярэдзіне лютага музыкант пачынае запіс новага дыску, вось-вось выйдзе яго live-альбом, акром таго яму хочацца выдаць свае песні, сыграныя разам з сімфанічным аркестрам.

Кэн прызнаецца, што акром музыкі і рабіць больш нічога не ўмее і свята верыць, што яна здольная змяніць свет. Сам ён выхоўваўся на Прэслі. Кажа, што пабачыў Элвіса па тэлевізары, калі меў 11 год: “Ён быў у атачэнні асляпляльных дзяўчын і мне захацелася таго ж. Не дзяўчын, канечне ж, а вялікай сцэны”. Хэнслі дагэтуль з цеплынёй прыгадвае сярэдзіну 60-х гадоў, калі ён практычна не меў грошай, жыў у фургончыку і хадзіў памыцца да свайго сябрука Міка Тэйлара, з якім граў разам у малавядомым гурце The Gods. Усяго праз пару год, Мік стане гітарыстам Rolling Stones, а Кэн увойдзе ў склад гурта Uriah Heep, для якога напіша песні, што стануць сапраўднай класікай року.  “Я стварыў “July Morning” у 70-м ці тое ў 71-м годзе, – згадвае Хэнслі, – Шчыра скажу, нават не ўяўляў, што ў яе займае такое доўгае жыццё і што яна будзе значыць так шмат для людзей”. Музыкант сапраўды не можа зразумець да канца маштабы захаплення яго песняй. У Баўгарыі яна лічыцца неафіцыйным гімнам. Там нават ёсць свята July Morning, калі людзі збіраюцца разам на пляжы ўначы і спяваючы гэту песню, сустракаюць світанак. “Быў на адным з свяце, не зразумеў гэтага, але гэта быў надзвычайны эксперыенс”, – кажа Кен.

Квіткі на яго канцэрт у мінскім клубе TNT каштуюць у раёне 100 еўра, але ахвочых паслухаць легенду сусветнага року знаходзіцца нямала. Кен дэманструе абсалютную адкрытасць, заклікае задаваць яму якія заўгодна пытанні і абяцае, што ніхто не выйдзе без аўтографа ці сумеснага фота, калі таго жадае. “Каб не такія людзі, як вы, то і маёй музычнай кар’еры не адбылося б”, – шчыра прызнаецца брытанец. Сваю праграму музыкант збудаваў пераважным чынам на тых песнях, якія ад яго прагнуць пачуць прыхільнікі Uriah Heep, але каб засведчыць сваю творчую адпаведнасць, ён выконвае і творы, напісаныя нядаўна.

У Мінску Хэнслі ўжо быў аднойчы, пяць год таму. Тады яго канцэрт заяўляўся ў Палацы спорту, але быў перанесены ў Night Star. Безумоўна, ён чуў пра тое, што нашай краіна мае не самы лепшы імідж у свеце. Разважаючы перад выхадам на сцэну пра сувязь музыкі і палітыкі Кен намагаецца быць максімальна карэктным: “Я не эксперт у палітыцы, хоць заклапочаны тым, што адбываецца навокал. Я ідэаліст і намагаюся бачыць святло паўсюль. Сваё ўражанне імкнуся фармаваць найперш ад сустрэчаў з людзьмі, а не пад уплывам таго, што пішуць СМІ. Мне здаецца, што Беларусь, як і іншыя постсавецкія краіны, якія атрымалі свабоду ад рэжыма, яшчэ толькі шукае свой шлях. Ведаеце, Гішпанія атрымала незалежнасць ад пануючага рэжыму ў 1977 годе, але там дагэтуль намагаюцца зразумець, што з гэтым рабіць. А ўвагу найперш трэба накіраваць на карупцыю, бо гэта хвароба, што можа зжэрці краіну знутры. І сканцэнтравацца на праўдзе”. Хэнслі прызнаецца, што сам напісаў за сваю кар’еру толькі дзве вострасацыяльныя песні. Гэта было пры канцы 70-х, калі была модна спяваць на антываенную тэматыку. Больш на патрэбу дня не пісаў. Кажа, што для гэтага трэба мець іншы тып мыслення, валодаць іншай лексікай, а ён на тое здольнасцей не мае.

Хэнслі перыядычна змяняе гітары пры выкананні, часам перасаджваецца за сынтэзатар,  распавядаючы гісторыю кожнай сваёй песні. “Rain”, напрыклад, ён напісаў у Лондане, за двума піва ў абед. “July Morning” прыблізна ў той жа час, калі Uriah Heep была ў сумесным туры з Sha Na Nа. “Зусім не думаў, што буду яе выконваць перад вамі праз 40 год, бо не ведаў, ці буду жывы”, – шчыра прызнаецца аўтар адной з галоўных рок-песень 70-х і зазначае, што пад наркотыкамі напісаў свае найгоршыя творы. На пытанне ад слухача наконт таго, ці падтрымлівае ён кантакт з іншымі ўдзельнікамі Uriah Heep, Хэнслі адказвае сцісла: “Не”, хоць перад канцэртам з ахвотай распвядаў пра тое, што ўз’яднанне славутай каманды ў прынцыпе магчыма нават нягледзячы на тое, што двух яе ўдзельнікаў няма ў жывых. “Калі нехта знойдзе слушны падыход, то я буду не супраць зрабіць разам пару шоў”, – сказаў музыкант.

Пры канцы вечара ён грае “Lady in Black” і мала хто з прысутных можа паверыць, што тут перад імі гэтую да болю знаёмую песеньку напявае ў арыгінале сам аўтар. Кэн папросіць дзесяць хвілін, каб перапрануцца ды потым выйдзе раздаваць аўтографы. Стомленасці ён не адчувае, бо малады.

Сяргей Будкін
Фота: Аляксандр Ждановіч 


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў

У гэтым годзе 8 сакавіка свет у 110-ы раз адзначыць Міжнародны жаночы дзень. У нашай краіне гэта адно з самых любімых і масава...

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы

Жонка сябры прэзідыума Каардынацыйнай Рады Максіма Знака, які амаль паўгода знаходзіцца пад вартай, распавяла «Белсату»...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Жаночы дзень 8 сакавіка: як ён з'явіўся і навошта ён патрэбны? 5 невідавочных фактаў
    Каляндар
    Каляндар на 8–14 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Літаратура
    Максім Знак піша ў СІЗА раман — гатовыя ўжо два тамы
    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM