• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
26.06.2018 | Адукацыя Беларуская мова

«Хачу стаць настаўнікам, а пасля пайсці ў палітыку»: хлопец з Пружанаў набраў 100 балаў на ЦТ па беларускай мове

Абітурыенты беларускіх ВНУ, якія здавалі цэнтралізаванае тэставанне, атрымалі вынікі сваіх першых іспытаў.

На тэставанні па беларускай мове на максімальную колькасць балаў набраў 21 чалавек.

Адзін з іх — хлопец з Пружан Паўлюк Зялевіч, які сёлета скончыў мясцовую школу №4 з атэстатам 9,1.

Хлопец кажа, што вырашыў здаваць беларускую мову ўсвядомлена.

«Я беларус і мушу ведаць мову, — кажа ён. — Нават калі б я не набраў 100 балаў, то што з таго? Усё адно трэба ўдасканальваць веды. Я гэтым апошні год займаўся, вельмі за год вырас».

Паўлюк кажа, што гаворыць па-беларуску яшчэ класа з чацьвёртага, калі на сабе зразумеў, што такое самасвядомасць.

«Але шмат аднакласнікаў здавала рускую мову, з чым гэта звязаць, я не ведаю. Большасць жа прыйшла з вясковых школ, вучыліся там па-беларуску, а пайшлі рускую здаваць», — дзівіцца хлопец.

Паступаць ён будзе ў брэсцкі Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на настаўніка гісторыі.

Мы пацікавіліся, ці не палохаюць хлопца невялікія заробкі.

«У мяне туды ўвогуле аўтаматычнае паступленне як у медаліста абласной алімпіяды па гісторыі. А ЦТ здаваў на ўсялякі выпадак, каб дакладна прайсці. Зрэшты, я некалі ўвогуле не думаў, што буду ва ўніверсітэт паступаць — думаў, што пасля школы ў войска пайду, а потым — рабіць. Але вучыцца пачаў недзе класа з дзявятага, на алімпіяды пайшоў, зразумеў, што гэта трэба.

Я ўвогуле хацеў бы некалі пайсці ў палітыку. А работа настаўнікам — гэта высакародна, і яшчэ можна навучыцца працаваць з аўдыторыяй, навучыцца гаварыць. Калі пайду ў палітыку, то гэта будзе плюс», — тлумачыць хлопец.

Якія хібы школьнай адукацыі Паўлюк можа назваць?

«Перадусім трэба сказаць пра выпускныя экзамены, — лічыць ён. — Бо ёсць ЦТ. А тут яшчэ нейкія экзамены здаваць, лішні раз мазгі парыць сабе. Таксама мне здаецца, што пяцібальная сістэма лепшая: калі добра ведаеш — «5», кепска — «2». Усё празрыста. Што значыць адзнака «7», напрыклад, я не разумею».

«А што тычыць беларускай мовы, то трэба, каб камунікатыўным здольнасцям вучылі на ўроках, а не разборам сказаў.

«Вызначце від даданай часткі», — што гэта такое? Якое практычнае значэнне гэтых ведаў? Навучылі б размаўляць, дзе што казаць трэба, у якіх сітуацыях, калі да цябе звяртаюцца і гэтак далей. То школьнікі, бывае, элементарнага не ведаюць.

А па літаратуры такія нудныя творы бываюць… Абіралі б самае цікавае. Некалі, памятаю, давалі на лета чытаць «У краіне райскай птушкі», «Палескіх рабінзонаў» Янкі Маўра. Вось там цікава было, але па праграме мы гэтых твораў не праходзілі. Ці тое ж «Дзікае паляванне караля Стаха». І Быкаў… Быкава маглі б цікавейшыя творы ў праграму ўставіць, а тое — адна нуда ў праграме. Як тут тую літаратуру палюбіш?» — падсумоўвае хлопец.

Мама Паўлюка — карэспандэнтка раённай газеты, бацька — дырэктар музея.

Арцём Гарбацэвіч, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА

Перакладчыцы Вользе Калацкай прад’явілі абвінавачаньне паводле часткі 1 артыкулу 339 Крымінальнага кодэксу, «Хуліганства». Пра гэта паведаміла прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў, піша Свабода. ...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM