• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.09.2018 | Гісторыя

Хату гараджан 14 стагоддзя знайшлі на раскопках Старога замка ў Гродне

Раскапаную пабудову археолагі датуюць сярэдзінай-канцом 14 стагоддзя. Зруб дома, драўляная падлога і фундамент печы добра захаваліся. Хата аказалася багатай на знаходкі: у ёй знайшлі ўпрыгожанні, прадметы побыту і фрагменты металічных зліткаў — тагачасныя грошы.

Hrodna. life наведаў раскопкі 19 верасня.

Добры дзень у вашу хату

Раскапаная зараз хата — ужо сёмая пабудова, якую знайшлі археолагі падчас цяперашніх раскопак на тэрыторыі Старога замка. Аднак гэта хата мае свае адметнасці. Найперш, яна вельмі вялікая для свайго часу, мае каля 9 метраў у даўжыню і каля 4 у шырыню. Зараз адкрыта каля 6 метраў пабудовы. Астатняя частка знаходзіцца па-за межамі раскопа, «у профілі».

Да хаты прымыкае яшчэ адна пабудова. Яе зруб амаль цалкам за межамі раскопа. Цікава, што гэта частка ўбудавана ў сцяну хаты, а брусы абедзвюх пабудоваў злучаны драўлянымі клінамі.

«У цэнтры раскопа знаходзіцца вялікая хата. Усярэдзіне пабудовы — драўляны фундамент печы і яе астаткі. Магчыма, вакол печы былі палаці, дзе людзі спалі. Добра захаваліся дошкі падлогі», — распавёў археолаг Аляксандр Хацько.

Чым хата багата, тым археолагі рады

«Ёсць над чым падумаць і што вывучаць», — кажа Наталля Кізюкевіч, загадчыца аддзела археалогіі гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея.
Сярод знаходак — жалезная голка, срэбны кавалак плацёжнага злітка, некалькі наканечнікаў для стрэлаў, крэсіва для здабычы агню, два пярсцёнкі, свінцовы медальён, фрагмент бранзалета, разныя ўпрыгожанні з косці і нават скарлупінне ад лясных арэхаў, што завалілася ў шчыліны паміж дошак падлогі. Прычым усе знаходкі былі зроблены ў межах адной хаты.
«Звычайна ў слаях такога часу знаходзяць адзінкавыя жалезныя рэчы, часцей за ўсё цвікі. А гэты раскоп нас парадаваў».

Толькі маленькі пазл

Некаторыя знаходкі патлумачыць лёгка. Напрыклад, вялікая колькасць наканечнікаў для арбалетных балтоў гэта следства блізасці да абарончай сцяны. А вось рабіць нейкія высновы наконт самой хаты археолагі не спяшаюцца. «Цяжка сказаць, хто тут жыў. Калі б ускрывалі ўсю тэрыторыю Замкавай гары, можна было б паспрабаваць вывесці нейкую сістэму. Але па адным фрагменце гэта зрабіць не атрымаецца. Сённяшні раскоп — толькі маленькі пазл агульнай карціны».

Новы Час паводле hrodna.life

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы”...

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

Апошнія навіны

    Каляндар
    18-24 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM