• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
09.06.2016 | Adnak!

Хто вызначыць лёс пераможцаў: журы Сёмага фестывалю aDNaK! сфармаванае

Урачысты дзень Сёмага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! ужо хутка — 30 чэрвеня на тэрыторыі крэатыўнай прасторы “Корпус8”. А падаць работы ўдзельнікі яшчэ могуць паспець да 10 чэрвеня. Пасля чаго абноўлены склад журы ў гарачых абмеркаваннях, дыскусіях, а часам і спрэчках вызначыць пераможцаў. І заўсёды цікава, хто ж тыя людзі, ад меркавання якіх залежыць твая перамога.

1

Хто будзе журыць?

Сёлета склад журы, як і ў мінулым годзе, абнавіўся амаль напалову, бо aDNaK! і ў гэтым прытрымліваецца стандартнай практыкі ўсіх прафесійных фестываляў рэкламы. Арганізатары Фестывалю aDNaK! упэўненыя, што такая ратацыя сябраў журы, як і мінулыя гады, забяспечыць высокі ўзровень аб’ектыўнасці ацэнкі конкурсных работ. Журы склалі прадстаўнікі найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі, вядомыя асобы з бізнесу і культуры, шоу-бізнесу і сродкаў масавай інфармацыі, а таксама аўтарытэтныя персоны з іншых сфераў.

Гэта кіраўнікі, крэатыўныя і арт-дырэктары найбуйнейшых рэкламных агенцтваў Беларусі: AIDA Pioneer Branding & Creative Company, Cuba Production, TDI Group, Leo Burnett Kryn, AVC (Agensy of visual of communications), Vondel, PRKVADRAT, Fabula Branding, прадакшн-студыі PLAY, NEF\TBWA, Forte Grey Belarus, getbob digital agency, Salmon Graphics, студыя дызайнаў “Адліга”, PRACTICA, EZERIN’COM і іншыя прафесіяналы рэкламна-камунікацыйнага рынку Беларусі.

У журы намінацый “Сацыяльная рэклама”, ”Грамадсказначныя праекты”, “Беларусаарыентаваны рэкламны і камунікацыйны праект” і “Каша сувораўская” ўвайшлі такія вядомыя асобы, як амбасадар МЗС Швецыі Стэфан Эрыксан, старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец, галоўны рэдактар газеты “Наша Ніва” Андрэй Скурко, заснавальнік выдавецтва “Рыфтур” Сяргей Плыткевіч, культуролаг Юлія Чарняўская, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі, трэнер мужчынскай прафесійнай баскетбольнай каманды “Цмокі-Мінск” Аляксандр Куль.

Менавіта яны і будуць, абапіраючыся на крытэры Фестывалю,  ацэньваць работы, пададзеныя ў кожную з намінацый.

Як будуць журыць?

 Сурова, але справядліва. Бо досвед кожнага з сябраў журы дазваляе ацэньваць працу ў адпаведнасці з усімі фестывальнымі крытэрамі, і гэтаму якраз спрыяе сумесная праца прафесіяналаў рэкламнай і грамадскай сфераў. Дарэчы, у адпаведнасці з правіламі Фестывалю, кожны сябар журы мае права ўдзельнічаць у працы па некалькіх намінацыях.

2

Як стаць удзельнікам aDNaK!?

 Стаць удзельнікам Сёмага Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! яшчэ не позна. І ёсць некалькі варыянтаў трапіць у кола крэатыўных, прафесійных, камунікабельных людзей, якія ствараюць адметны культурніцкі фон праз рэкламу.

Па-першае, ёсць яшчэ некалькі дзён, каб паспець падаць свае работы ў розныя намінацыі. І гэта могуць зрабіць не толькі тыя, хто займаецца бізнес-рэкламай, але і аўтары культурніцкіх і камунікацыйных праектаў.

Па-другое, любы неабыякавы і назіральны можа трапіць у фестывальнае кола, угледзеўшы і даслаўшы фота з прыкладамі непрафесійнай рэкламы ў спецыяльную антыпрэмію “Каша сувораўская”.

Дэдлайн падачы прац — 10 чэрвеня ўключна. І, што важна, удзел у Фестывалі, як заўсёды, бясплатны.

Усё, што неабходна зрабіць для ўдзелу ў Фестывалі, — зарэгістравацца на сайце, абраць неабходную намінацыю і паднамінацыю і запампаваць работу. У большасці намінацый прапануецца некалькі варыянтаў падачы работ. Каб лягчэй і хутчэй аформіць работу, у некаторых варыянтах удзельнікам прапануюцца гатовыя ўзоры, па якіх трэба іх афармляць.

У фестывальны дзень, 30 чэрвеня, у фармаце нон-стоп будзе праходзіць адметная адукацыйная праграма з удзелам беларускіх і замежных спецыялістаў. У ёй можна ўдзельнічаць безадносна падачы работ у намінацыі. Трэба толькі папярэдне зарэгістравацца праз сайт adnak.by. Адукацыйная праграма будзе апублікаваная неўзабаве на сайце Фестывалю. А прыемным бонусам да новых ведаў стане магчымасць прысутнічаць на ўрачыстай цырымоніі.

3

Дапамагаючы aDNaK!, дапамагаем беларускай культуры

Фестываль aDNaK! — дастаткова буйное мерапрыемства, да ўсяго, удзел у ім для тых, хто падае працы і ўдзельнічае ў адукацыйнай праграме, бясплатны, і толькі партнёрскай дапамогі недастаткова, каб вырашыць усе арганізацыйныя пытанні! Таму Аргкамітэт Фестывалю прапануе ўсім разам дапамагчы гэтай яскравай культурніцкай падзеі, каб Фестываль і надалей заставаўся стымулам для павелічэння колькасці якасных рэкламных і камунікацыйных праектаў у беларусаарыентаваным рэчышчы, робячы культурніцкую атмасферы нашай краіны, кожнага нашага горада і мястэчка адметна-роднымі. Для гэтага кожны неабыякавы можа зайсці на пляцоўку ulej.by і зрабіць свой унёсак для “aDNaK!”. І атрымаць заслужанае публічнае прызнанне як суарганізатара Фестывалю.

А больш пра Фестываль, намінацыі, умовы падачы работ і ўдзелу ў адукацыйнай праграме, а таксама пра атмасферу, у якой ён звычайна праходзіць, — на сайце adnak.by.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі

Сёння — 129-я гадавіна з дня нараджэння беларускага навуковага і грамадска-палітычнага дзеяча Браніслава Тарашкевіча. Асоба стваральніка першай беларускай граматыкі вельмі спрэчная, адны лічаць яго выбітным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу

Аналітык Вадзім Мажэйка тлумачыць «Свабодзе», чаму ён вырашыў звольніцца зь Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізычнай культуры, дзе чатыры гады выкладаў гуманітарныя дысцыпліны. Вадзім Мажэйка ...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Стартуе новы сезон літаратурнай прэміі «Дэбют» імя Максіма Багдановіча. Прэмія прысуджаецца за найлепшую дэбютную папяровую ці электронную кнігу на беларускай мове. Прымаюцца кнігі, выпушчаныя ў 2019 і...

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом

Леанід Лыч пайшоў з жыцця 17 студзеня. Развітанне са знаным гісторыкам, прафесарам, доктарам гістарычных навук адбылося 19 студзеня ў памінальнай залі на Сямашка, 8/8, піша Новы Час. ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча
    Грамадства
    У Мінску развіталіся з Леанідам Лычом
    Грамадства
    Перакладчыцу Вольгу Калацкую вінавацяць у хуліганстве і пераводзяць у жодзінскае СІЗА
    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Што гэта за танцавальны флэшмоб «Іерусалім», да якога масава далучаюцца ўсё новыя беларусы?

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM