• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
23.10.2018 | Мастацтва

Хуліганская гісторыя мастацтваў: да канца года плануецца выхад кнігі для дзяцей пра «Парыжсую школу»

На краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by запусцілася кампанія «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа», прымеркаваная да выдання аднайменнай кнігі для дзяцей.

На дадзены момант ужо сабрана больш за 35% ад неабходнай сумы. Аўтарамі праекта з’яўляюцца «Творчыя майстэрні» галерэі «Ў» сумесна з вядомым пісьменнікам і мастаком Адамам Глобусам, паэтам Андрэем Хадановічам і музыкам Лявонам Вольскім. Раней у такім творчым саюзе з дапамогай краўдфандынга было выдадзена яшчэ дзве кнігі: «Мастацтва Беларусь ХХст. Вiцебская школа» і «Малевiч для дзяцей». Уся серыя унікальных кніг напісана на зразумелай для дзяцей мове ілюстрацый, казак, вершаў і гульняў. Падрыхтоўка трэцяй кнігі да выдання стала магчымая дзякуючы ААТ «Белгазпрамбанк» і Цэнтру выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва».

TITLE KRAUDFANDING-03

Кніга «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа» прысвечана мастакам, якія эмігравалі калісьці з беларускіх земляў у Францыю і атабарыліся ў яе сталіцы: Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбіш-Шрага Царфін, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень. Падтрымаць праект на ulej.by і атрымаць эксклюзіўны падарунак – кнігу «Мастацтва Беларусi ХХ ст. Парыжская школа » – можна да 9 лістапада.

«У кнігарнях музеяў Еўропы заўсёды ёсць дзіцячая літаратура пра мастацтва: яркая, цікавая, з пышнымі ілюстрацыямі. Без сухой тэорыі! На простай мове і з вялікай колькасцю гульняў. Так дзеці з малога пачынаюць любіць, разумець і шанаваць мастацтва! Кніг жа такога кшталту пра беларускае мастацтва не было. – Кажуць прадстаўнікі «Творчых майстэрняў». – Таму два гады таму мы задумалі авантуру: пачалі працу адразу над серыяй кніг. І выдаем адну за другой з дапамогай краўфандынга. На гэты раз у гульнях і казках дзеці змогуць даведацца пра творчасць мастакоў «Парыжскай школы». Кніга «Мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя. Парыжская школа» – «хуліганская гісторыя мастацтва» – выдатная магчымасць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю нашых сусветна вядомых суайчыннікаў, тых, кім мы можам ганарыцца, каго мы павінны памятаць. А яшчэ гэтая кніга створана для таго, каб дзеці і бацькі маглі цікава правесці час разам, даведацца нешта новае, пачытаць вершы і казкі, памаляваць».

paris_scool

Зараз кнігу можна замовiць на краўдфандынгавай пляцоўцы ulej.by. Калі кампанія завершыцца паспяхова, то ў снежні кніга будзе выдадзена. Як сцвярджаюць аўтары, яна зможа стаць эксклюзіўным і карысным падарункам да Новага года.

«Парыжская школа» – важная вяха ў гісторыі сусветнага мастацтва, гэта некалькі пакаленняў мастакоў з розных краін, якія ўгрунтаваліся ў Парыжы з 1900 да 1960-х гадоў. Але гэта і асобны фенамен для беларускага мастацтва. Станаўленне цэлага пакалення мастакоў, якія нарадзіліся ў Беларусі, адбылося ў Еўропе. Жыццё рознымі шляхамі прывяло кожнага з іх у Парыж. Амаль усе яны жылі ў «Вуллі», доме-камуне для мастакоў, які адначасова стаў і галоўнай лабараторыяй мадэрнісцкага мастацтва пачатку XX стагоддзя. Усе гэтыя беларускія мастакі сталі прадстаўнікамі Парыжскай школы разам з Пабла Пікаса, Амадэо Мадыльяні, Фернан Лежэ і іншымі сусветна вядомымі майстрамі.

Доўгі час Марк Шагал, Хаім Суцін, Восіп Любіч, Восіп Цадкін, Файбіш-Шрага Царфін, Міхаіл Кікоін, Пінхус Крэмень значыліся ў сусветнай мастацкай крытыцы як рускія мастакі. Цяпер, дзякуючы працы многіх неабыякавых людзей і ініцыятыў, у тым ліку з боку бізнесу, ідзе хваля «вяртання» мастакам статусу беларусаў у агульнасусветным кантэксце: у музеях свету ўносяцца папраўкі ў апісаннях карцін, усё больш публікацый аб беларускіх прадстаўніках Парыжскай школы з’яўляецца ў нашай прэсе , а ў галерэі «Арт-Беларусь» можна бачыць арыгіналы карцін з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк».

Але працэс «вяртання» доўгі і складаны. Таму важна, каб дзеці з малых гадоў добра ведалі творчасць мастакоў-выхадцаў з Беларусі, якімі ганарыцца ўвесь свет.

Для каго гэтая кніга:

– Для першаклашак. Можна лічыць гэтую кнігу прасунутым падручнікам з сучасным падыходам да засваення інфармацыі дзіцяці ў гульнявой і займальнай форме.
– Для дашкалят. Яны будуць вывучаць мастацтва праз займальныя казкі.
– Для дарослых. Ніколі не позна пазнаваць нешта новае, асабліва разам са сваім дзіцем

Што рабіць з гэтай кнігай?
– Можна чытаць яе ад першай да апошняй старонкі.
– І ад апошняй да першай.
– Адказваць на пытанні з кнігі і задаваць пытанні дарослым.
– У гэтай кнізе абавязкова ТРЭБА маляваць!
– Таксама ў ёй ёсць вершы – іх можна чытаць і нават спяваць.
– А яшчэ можна насіць гэтую кнігу на галаве, каб навучыцца хадзіць, як каралі і каралевы.

У якасці дадатковага падарунка пры замове кнігі на ulej.by бэкерам прадастаўляецца магчымасць паўдзельнічаць у бясплатным майстар-класе па «Парыжскай школе» у Арт-Беларусі. Вядучая – мастацтвазнаўца Сафія Садоўская.

Паводле прэс-рэлізу

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM