Кіева-Магілянская акадэмія заявіла, што гатовая прыняць рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў Пра гатовасць прыняць беларускіх студэнтаў, адлічаных па палітычных матывах, заявіў Нацыянальны ўніверсітэт «Кіева-Магілянская акадэмія», адна з найстарэйшых ВНУ Украіны.
Працягнуць навучанне тут змогуць і тыя, хто вучыцца на бакалаўрскіх праграмах, і тыя, хто вучыцца ў магістратуры. Першакурснікі могуць прыступіць да вучобы ў любы час, студэнтам старэйшых курсаў прапануюць далучыцца да патокаў падчас зімовых або летніх вакацый. ВНУ «гарантуе навучанне і пражыванне ў інтэрнатах па кошце для грамадзян Украіны», — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на старонцы Кіева-Магілянскай акадэміі ў Facebook.