• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.11.2016 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Культура на галоўнай Разам да справы!

Кірмаш праектаў: Танцы, ровары, рамёствы і гістарычныя помнікі

У Маладзечне прайшоў вечар гарачых абмеркаванняў валанцёрскіх праектаў. Грамадскія аб’яднанні, суполкі і асобныя ініцыятары прэзентавалі сваё бачанне таго, што варта зрабіць у родным горадзе ці яго наваколлі: ад парковак для ровараў да аналізу наступстваў меліярацыі.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kirmmal/6349.jpg

Разам з менеджарамі “Будзьмы” дзесяць прэзентацый каментавалі, крытыкавалі і раілі, як палепшыць, галоўны ахоўнік помнікаў Антон Астаповіч, кіраўнік Школы маладых менеджараў SYMPA Дзмітрый Маркушэўскі, экс-старшыня “Гісторыкі” Зміцер Рагачоў.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kirmmal/6256.jpg

Прэзентацыя першага праекта прайшла без аўтаркі. Наталля Сухая хоча аднавіць вясковую хату і стварыць там музей выцінанкі, а таксама прастору для творчых пікнікоў, майстар-класаў і іншых выставаў. Аднак гэтая ідэя справакавала спрэчку паміж адмыслоўцамі і залай праз пытанне: ці хопіць у Маладзечне (дзе месціцца каледж народных рамёстваў з класамі выцінанкі) майстроў, каб ствараць цікавыя экспазіцыі і ладзіць мерапрыемствы. Адмыслоўцы адзначылі, што для развіцця праекта мала знайсці валанцёраў і майстроў – варта, каб ў хаце-музеі ўвесь час быў цікавы чалавек, вакол якога б гуртаваліся аднадумцы і прагныя да новых ведаў экскурсанты.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Музей выцінанкі” from budzma

“Акно ў мінулае” было заяўленае як серыя адукацыйных праектаў, а да прэзентацыі стала двума этна-фестывалямі, варштатамі, лекторыямі і планамі на ажыццяўленне “Плаці наперад”. Гэта, напэўна, адзін з трох самых глабальных праектаў. У арганізатараў ужо шмат чаго ёсць для рэалізацыі, аднак т’ютары рэкамендавалі драбніць гэты вялікі ком ідэй на часткі і рэалізоўваць іх паступова.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: ”Акно ў мінулае” from budzma

У Вілейцы Павел Хаванскі хоча зладзіць “Горад майстроў”. Спадара вельмі хвалюе, што вілейчукі з’язджаюць з горада, бо там няма ні працы, ні варыянтаў добрага адпачынку. За першую праблему Павел (пакуль) не бярэцца, а другую вырашыць праз шэраг майстар-класаў для моладзі. Там наведнікаў будуць вучыць кавальству, ганчарству і г.д. Аднак пытанне грошай стаіць перад праектам гэтак жа няўмольна, як і перад усімі. Таму адмыслоўцы прапанавалі Паўлу і яго камандзе ці паспрабаваць прысуседзіцца да гарадскіх святаў, ці прапанаваць мясцовай уладзе з разлікам на тое, што тым усё адно па плане варта праводзіць культурна-асветніцкую дзейнасць.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: «Горад майстроў» from budzma

Валя Трубач і калегі прыдумалі навучыць Маладзечна народным танцам і для гэтага зладзіць танцавальны марафон. У шэрагу месцаў правядзення будуць не толькі школы і каледжы, але нават фірмы, банкі і бары. Іх фінансавае пытанне знаўцы прапанавалі вырашаць праз бартар. Па тыя ж флаеры звярнуцца да мясцовай кампаніі па друку і прапанаваць ім змясціць сваю рэкламу.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Танцавальны тур па грамадскіх месцах Маладзечна” from budzma

Аляксей Жахавец прадставіў другі па глабальнасці праект “Гарадок – вядомы і невядомы”. Гаворка ідзе пра самае старажытнае паселішча Маладзечаншчыны. Спадар ужо зрабіў сайт мястэчка, завёў канал на Ют’юбе і раскапаў багата цікавых гісторый, старых фотаздымкаў і г.д. Ён хоча правесці археалагічныя даследаванні, зрабіць Гарадок прывабным для турыстаў і яшчэ багата чаго, у тым ліку і пытанні меліярацыі. На гэта т’ютары прапанавалі вырашаць задачы паступова: спачатку звярнуцца да турфірм, што цяпер шукаюць новыя кірункі, і распавесці пра Гарадок. Замест археалагічных прац скласці мапу цікавых мясцовых аб’ектаў. А каб прасунуць канал і сайт – супрацоўніцтва з іншымі паблікамі.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Гарадок – вядомы і невядомы” from budzma

Амаль гатовы праект “Папулярызацыя міжваеннай архітэктуры Маладзечна” прапанаваў Уладзімір Садоўскі (так, гэта ён напісаў “1813“). Ён сабраў звесткі пра цікавую забудову горада і плануе звярнуцца да дзяржавы, каб будынкам былі нададзеныя статусы гісторыка-культурнай спадчыны. Гэта, пэўна, адзіны праект, рэалізацыі якога бракуе грошай. Уладзімір мае патрэбу ў парадах, як ліставацца з дзяржустановамі, а тут адмыслоўцы і самі вызваліся дапамагчы.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Папулярызацыя міжваеннай архітэктуры Маладзечна” from budzma

“Прыхаванае вякамі” распавядзе і тутэйшым, і ўсім іншым пра славутасці Маладзечна і яго знакамітых жыхароў. Алеся Каролік хоча зладзіць здымкі кароткіх ролікаў-экскурсій па родных мясцінах. Каб скараціць выдаткі і шлях да трансляцый на тэлебачанні, знаўцы параілі якраз з мясцовага канала і пачаць. Там могуць не толькі распавесці пра крытэрыі якасці тэлеролікаў, але і дапамагчы рукамі і тэхнікай.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Прыхаванае вякамі” from budzma

Новай формай культурнага адпачынку мае стаць “Праспект “РГ”. “Рэгіянальная газета” плануе стварыць сваю культурную прастору з фрымаркетамі, танцамі, музычнымі выступамі і любой цікавай гараджанам актыўнасцю. Наталля Тур прызналася, што акрамя сродкаў ім дужа бракуе бізуна, каб ад пажаданняў перайсці да справы. Т’ютары параілі абраць менеджара для такой ініцыятывы і звярнулі ўвагу каманды праекта на тое, што свята штодня можа надакучыць мясцовым жыхарам, і з імі таксама варта неяк дамовіцца.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Праспект “РГ” from budzma

“Здаровы горад” бярэцца вырашыць праблемы Маладзечна з безбар’ерным асяроддзем, роварнымі паркоўкамі і жудасным станам тратуараў. Каб стварыць велаінфраструктуру і пляцоўкі для воркаўта, адмыслоўцы параілі Андрэю Буслаўскаму пераняць досвед у Мінскага роварнага таварыства, таварыства людзей з абмежаванымі магчымасцямі і паспрабаваць сабраць сродкі праз краўдфандынг.

“Кірмаш праектаў” для Маладзечна: “Здаровы горад!” from budzma

Праект “Карані” быў прадстаўлены па-за конкурсам і пакінуў самыя моцныя ўражанні. На жаль, праз вершы, прыгожы відэаролік і блытаны выбух эмоцый не было зразумела, што канкрэтна гэта за праект, але сіла імпэту, з якім яго намагаліся прэзентаваць, выклікае павагу. І гэта быў самы аб’ёмны прект з баламі, царкоўнымі святамі, зборам і рэстаўрацыяй старажытных рэчаў. Тут парады былі простыя: структураваць прапанову, падзяліць яе на часткі кшталту збору і апрацоўкі старых фотаздымкаў.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kirmmal/1255.jpg

Напрыканцы адмыслоўцы адзначылі, што ўсе праекты жыццяздольныя, а некаторыя будзе прасцей зладзіць, калі аб’яднаць некалькі падобных ініцыятыў. Яны таксама параілі ўсім не спыняцца. Рэгіянальны менеджар “Будзьмы” Марыя Шарый нагадала, што па юрыдычныя і іншыя кансультацыі можна звяртацца ў грамадскую кампанію.

http://budzma.by/wp-content/gallery/kirmmal/6247.jpg

Падчас прэзентацый гледачы пазначалі баламі розныя аспекты праектаў. Па гэтых пазнаках будзе абраны пераможца “Кірмашу праектаў”. А хто хоча даведацца пра прапановы больш, можа завітаць на старонку Талакі.

 

 Народная ацэнка праектаў (агульная ацэнка па крэтэрыях акутальнасці, важнасці і магчымасці рэалізацыі па 10-бальнай шкале):
“Здаровы горад!” (Андрэй Буслаўскі) – ідэя стварэння велаінфраструктуры ў Маладзечна” 8,38
“Папулярызацыя міжваеннай архітэктуры Маладзечна” (Уладзімір Садоўскі) -раскрыццё малавядомых старонак гісторыі Маладзечна на прыкладзе міжваеннай архітэктуры горада” 8,14
“Прыхаванае вякамі” (Алеся Каролік) – відэапраект пра дзейнасць выбітных асоб Маладзечна” 7,91
“Праспект “РГ” (Наталля Тур) – новы фармат культурнага адпачынку і знаёмства з мясцовымі навінамі”, праект Рэгіянальнай газеты Маладзечна 7,62
”Акно ў мінулае” (Яўген Марушка) – серыя адукацыйных семінараў, прысвечаных  культуры і традыцыям Беларусі” 7,42
“Танцавальны тур па грамадскіх месцах Маладзечна” (Воля Трубач) – арганізацыя танцавальных вечарын у грамадскіх месцах” 7,55
«Гарадок – вядомы і невядомы» (Аляксей Жахавец) – напаўненне і прасоўванне сайта пра мястэчка Гарадок і яго наваколле” 7,04
«Горад  майстроў» (Павал Хаванскі) – серыя майстар-класаў па народным рамёствам  для ўсіх зацікаўленых” 7,02
“Музей выцінанкі” (Наталля Сухая)  – стварэнне прасторы для рэалізацыі творчых праектаў мастацкага і этнаграфічнага характару” 5,69
Карані 0

Па выніках экспертнага галасавання: зараз эксперты кампаніі працуюць над вызначэннем пераможцаў і пошуку партнёраў для рэалізацыі гэтых праектаў. Падрабязная інфармацыя будзе неўзабаве.

 

Марыя Грыц, фота Зарыны Кандрацьевай


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц

Пасьля таго, як 5 сакавіка «Белсаюздрук» адмовіўся прадаваць папулярныя часопісы «Наша гісторыя», «Дуду» і «Асьцярожна,...

valiancina_shauchenka
Краіна

Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю

Рух нацыянальнага Адраджэння першай чвэрці ХХ стагоддзя, нацыятворчыя працэсы на руінах Расійскай імперыі ўзнялі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай

«Пра многіх пісьменнікаў ходзяць самыя неверагодныя чуткі», — загадкава пасміхаецца паэтка Раіса Баравікова. Выдумкі...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом

Гурт «Разьбітае сэрца пацана» выйшаў на волю пасьля 15-дзённага арышту за канцэрт на закрытай вечарынцы. Хлопцы...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Часопісаў, якія адмовіўся прадаваць «Белсаюздрук», за 2 дні прадалі больш, чым за месяц
    Краіна
    Жанчыны эпохі БНР: выхад з гістарычнага ценю
    Літаратура
    «Закахацца можна ў мужчыну ў электрычцы. Народзіцца дзясятак вершаў, а ён не дазнаецца пра гэта». Гутарка з пісьменніцай Раісай Баравіковай
    Музыка
    «Трудна сначала, прыятна патом». Гурт «РСП» расказаў пра сваю адседку і турэмны альбом
    Культура
    Уладзімір Цэслер прысвяціў новы твор беларускім жанчынам
    Гісторыя
    Алавянае войска. Як настаўнік з Гродна выкладае школьнікам гісторыю з салдацікамі і салідамі
    Культура
    Ціск на культуру: арганізатарам Moving Art Festival адмовілі ў пляцоўцы ў апошні момант. Усё пераносіцца
    Грамадства
    Родная мова цяпер — гэта штодзённы адзіночны пікет
    Замежжа Музыка
    Песню мегапапулярнага беларускага рэпера Алега ЛСП заблакавалі ў Расіі
    Грамадства Адукацыя
    У Гродзенскім універсітэце з прафесарам, які напісаў у жніўні адкрыты ліст Лукашэнку, не працягнулі кантракт
    Замежжа Кіно
    «Недарэчны трах, або Вар’яцкае порна» атрымаў галоўны прыз Берлінале
    Музыка
    Оперная спявачка, якая троліць чыноўнікаў і сілавікоў. Хто такая Маргарыта Ляўчук?
    Гісторыя
    Як апраналіся беларускі 100 гадоў таму? З'явіўся каталог традыцыйнага адзення
    Літаратура
    125 гадоў з дня нараджэння Кандрата Крапівы
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Наша пакаленне і цяперашні рэжым не могуць існаваць разам, бо гэта як два розныя сусветы»

Афіша

  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    • «Асцярожна, тут могуць быць бчбэшнікі». Як у Купалаўскім прайшоў першы спектакль пасля прэзідэнцкіх выбараў
    • Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    • Вольга Бабкова: «Жывём, хоць і дыхаць цяжка»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM