• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
24.02.2017 | Навіны "Будзьма!" Кірмаш праектаў Разам да справы!

“Кірмаш праектаў” у Лідзе: ад даступнага горада да новага замка

IMG_2520

Валанцёры і проста неабыякавыя лідчане сустрэліся з прадстаўнікамі кампаніі “Будзьма беларусамі!”, каб абмеркаваць, як зрабіць Ліду больш камфортнай і турыстычна прывабнай.

Гэтым разам на “Кірмаш праектаў” былі заяўленыя чатыры розныя ідэі, што не так шмат, але кожная з іх выклікала гарачае абмеркаванне ўдзельнікаў і экспертаў – менеджараў кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а таксама адмысловага госця – Валерыі Ваўкагонавай, каардынатаркі конкурса сацыяльных праектаў Social Weekend.

“Даступны горад”, альбо Ліда для ўсіх

Праект “Даступны горад”, створаны Наталляй Астанінай, накіраваны на паляпшэнне ўмоваў жыцця ў горадзе для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Праблема ў тым, што жыхары Ліды, якія маюць абмежаваныя магчымасці, цяпер не валодаюць нават інфармацыяй пра тое, куды можна без праблем трапіць у горадзе. Такім чынам, спадарыня Астаніна прапануе стварыць “Мапу даступнасці” — даступныя для інвалідаў маршруты, асноўныя аб’екты (ад паліклінікі да ДК), куды можна трапіць без старонняй дапамогі, а таксама расклад аўтобусаў з нізкай падлогай. Мапа будзе мець тры катэгорыі з пазнакамі: поўная, частковая ці нулявая даступнасць.

“Кірмаш праектаў” у Лідзе: “Даступны горад” from budzma

Стварыць мапу прапануецца ў сакавіку — чэрвені 2017 года. Што для гэтага патрэбна: валанцёры, партнёры, якія маглі б выдаткаваць сродкі на стварэнне адмысловага сайта, мабільнага дадатку ці друкаванай мапы.

Галоўным момантам у абмеркаванні праекта стала форма будучай мапы — як зручней, друкаваная брашура (якая магла б распаўсюджвацца ў час буйных фестываляў ці гарадскіх святаў) ці электронны фармат. Друкаваныя мапы мусяць быць і мусяць распаўсюджвацца праз сацыяльныя цэнтры. З іншага боку, у папяровага даведніка можа губляцца актуальнасць, а значыць, электронны фармат таксама патрэбны, напрыклад, на пляцоўцы maps.me

Загадкавае слова “крос-кантры”

“Крос-кантры — слова ў нашых краях новае, — кажа аўтар праекта “Прынёманскі марафон” Алег Валадкевіч. — Гэта веласіпедныя гонкі па перасечанай мясцовасці. Летась мы зладзілі дзве буйныя гонкі, і сёлета хочам прапанаваць марафон”.

Сутнасць праекта — веламарафон для ўсіх аматараў ровара, ад 5 да 90 гадоў. Шмат хто памылкова лічыць, што марафон выключна для крутых спартоўцаў з вялікім досведам, аднак спадар Валадкевіч прапануе іншы фармат — здаровага адпачынку.

Спадар Валадкевіч праклаў маршрут уздоўж Нёмана на 80 кіламетраў. Зразумела, дыстанцыя будзе рознай для розных катэгорый велааматараў — ад 300 метраў для дзяцей да 40 кіламетраў для тых, хто яшчэ не прызвычаіўся да веласпорту. Да таго ж каманда валанцёраў хоча стварыць 4 кантрольныя пункты, дзе ў выпадку чаго можна атрымаць дапамогу.

Што патрэбна: якасная разметка трасы, якасны хронаметраж і сэрвіс для ўдзельнікаў. Да таго ж марафон, які будзе, па сутнасці, нескладаным, можа прыцягнуць у Ліду людзей з усёй краіны.

Што патрэбна ад спонсараў: нейкія прызы для пераможцаў, згаданая вышэй разметка і яшчэ некалькі важных момантаў. Да таго ж марафон вельмі проста сумяшчальны з планавымі спортмерапрыемствамі раёна, альбо з іншымі марафонамі — напрыклад, бегавым. Спонсарамі могуць стаць як буйныя лідскія прадпрыемствы, так і кампаніі, якія займаюцца спартыўным харчаваннем і рыштункам.

“Кірмаш праектаў” у Лідзе: “Прынёманскі марафон” from budzma

Патэнцыйна веламарафон можа стаць знакавай для Ліды з’явай. Аднак перад тым як пачынаць актыўную падрыхтоўку, эксперты параілі спадару Алегу стварыць падрабязны бізнес-план, з якім можна прыйсці да спонсараў, а таксама падрабязна распісаць усё, што тычыцца нормаў бяспекі для ўдзельнікаў.

Аўтарскія муралы ў Лідзе, ці Як упрыгожыць горад

Мастак Сяргей Русак добра вядомы аматарам графіці: менавіта ён — аўтар вядомага партрэта графа Чапскага на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску. Праца была створаная падчас штогадовага фестывалю вуліца Brasil і змяніла выгляд звычайнага савецкага заводскага будынку.

Праект “Аўтарскія муралы ў Лідзе” мае мэтай акультурыць выгляд цэнтра Ліды, бо пры дапамозе якаснага аўтарскага мурала можна змяніць да непазнавальнасці выгляд самага звычайнага дзевяціпавярховіка.

Што патрэбна для выканання праекта: валанцёры, грошы на фарбу і пад’ёмнікі, якія каштуюць таксама нятанна.

“Насамрэч, першае, што спатрэбіцца для гэтага праекта, — кажа эксперт Валерыя Ваўкагонава, — адміністратар. Гэта нармальна, калі мастак займаецца выключна творчай часткай праектаў. Да таго ж можна звярнуцца да лідскай “Лакафарбы” і ў ЖКГ горада”.

“Кірмаш праектаў” у Лідзе: “Аўтарскія муралы ў Лідзе” from budzma

Да таго ж добра было б мець пару гатовых эскізаў-прапановаў, з якімі можна звярнуцца да гарадской адміністрацыі. Тым больш, па словах прысутных, адміністрацыя вельмі адкрытая да любых прапановаў па аздабленні горада. А што тычыцца грошай, то, магчыма гэта той самы момант, калі ўдала падыходзіць такі інструмент, як краўдфандынг.

Двайнік Лідскага замка

Самы рамантычны праект “Кірмаша”, які выклікаў найбольшую дыскусію, належыць Змітру Карнілаву і Паўлу Казаку. Яны прапануюць стварыць копію… Лідскага замка. Прычым паставіць яе побач з каменным замкам з той розніцай, што новы замак будзе стаяць на сваях у возеры.

Ідэя праекта “Першы замак” у тым, што любы экскурсавод можа расказваць пра асноўны замак, знаходзячыся ў драўляным. Пры гэтым новы замак прапануецца зрабіць прывабным для дзяцей. Паколькі драўляны замак будзе стаяць у возеры, то дабрацца да яго можна будзе толькі на плоце. Што тычыцца бяспекі, то ёсць прыклады замкаў, створаных з дрэва, якія стаяць не адно стагоддзе, для Беларусі ж такі замак можа стаць унікальным.

Што патрэбна праекту? Партнёры і бюджэт на дрэва і працу валанцёраў. Па падліках спадара Карнілава, сабекошт замка адаб’ецца за два-тры гады.

“Кірмаш праектаў” у Лідзе: “Першы Замак” from budzma

На “Кірмашы праектаў” такія ідэі сустракаюцца далёка не кожны раз, таму ўзнікае шмат пытанняў. Ці гэта будзе сацыяльны бізнес, ці сродак зарабіць. Аўтары праектаў кажуць, што абедзве мэты цалкам спалучальныя.

Па падліках аўтараў, ім спатрэбіцца 10-12 фураў дрэва, а таксама машына для забівання сваяў. Праект надзвычай цікавы, але пакуль сыры. Эксперты параілі аўтарам скласці дакладны бізнес-план і план будаўніцтва, з якім можна было б звяртацца ў адміністрацыю горада.

Пазапланавы праект. Батлейка, якой няма нідзе

Ужо падчас “Кірмашу праектаў” да ўдзелу ў конкурсе далучыўся Яўген Лукашэвіч, мастак з Бярозаўкі, які разам з сябрамі стварае незвычайную батлейку.

“Мы хочам зламаць стэрэатыпы, — кажа спадар Яўген. — Наша батлейка будзе аформленая ў барочным стылі, аформленая раскошна, як цяпер не робяць. Да таго ж зменныя дэкарацыі таксама будуць аформленыя ў выкшталцоным стылі. І нашыя лялькі будуць па якасці вельмі адрознівацца ад тыповых для сучасных батлеек”.

Каб даказаць гэта, спадар Яўген дэманструе першую зробленую ляльку, якая насамрэч адрозніваецца па якасці ад звычайных.

“Мы хочам давесці батлейку да ўзроўню батлейкі, якая была ў князёў Радзівілаў, і пасля даваць бясплатныя выступы па навучальных установах, а пасля можна выехаць і за мяжу, каб пры дапамозе батлейкі і яе якасці паказаць Беларусь з новага боку”.

“Кірмаш праектаў” у Лідзе: “Эксклюзіўная беларуская батлейка” from budzma

У спадара Яўгена ёсць каманда, у якую ўваходзяць мастакі, этнографы, музыкі. Адзінае, чаго не хапае, — спонсараў, бо з іх дапамогай стварэнне батлейкі можна паскорыць.

“Мы яе створым у любым разе, з дапамогай альбо без, з дапамогай, што праўда, будзе хутчэй, — тлумачыць спадар Яўген. — Аднак адмаўляцца ад ідэі мы не будзем, нават калі дапамогі не знойдзем”.

“Лідскі “Кірмаш праектаў” зрабіў на мяне вялікае ўражанне, — кажа Валерыя Ваўкагонава. — Нягледзячы на тое, што я кірую рэспубліканскім конкурсам сацыяльных праектаў, такіх натхнёных людзей, як у Лідзе, сустрэнеш не кожны дзень. Асабліва такіх, якія кажуць, што калі нават не знойдуць дапамогі, будуць даводзіць свой праект да канца”.

Мікалай Левертаў

Фота: Аляксандр Кісялёў


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сёння дзень памяці Вітаўта Мартыненкі

Пяць гадоў таму, 17 красавіка 2016 года, пайшоў з жыцця беларускі музыказнаўца і публіцыст Вітаўт Мартыненка. Успаміны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Нашчадкі кайзераўскага жаўнера перадалі ў Беларусь кнігазбор Храптовічаў

Нашчадкі кайзераўскага вайскоўца, які падчас Першай сусветнай вайны ўратаваў колькі рарытэтаў з бібліятэкі Храптовічаў...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?

Вельмі важна адчуваць, пра што трэба ставіць менавіта сёньня, калі многіх апанавалі прыкрыя пачуцьці расчараваньня, смутку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну

16 красавіка на даху галаўнога офіса А1 на вуліцы Інтэрнацыянальнай, 36 у самым цэнтры Мінска адкрылі агарод. Праектам...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Сёння дзень памяці Вітаўта Мартыненкі
    Грамадства
    Нашчадкі кайзераўскага жаўнера перадалі ў Беларусь кнігазбор Храптовічаў
    Тэатр
    Спэктакль, які стварае нацыю. Што агульнага ў ірляндцаў з маленькай выспы і беларусаў?
    Грамадства
    «А1гарод» на вышыні: на даху галаўнога офіса А1 высадзілі гародніну, ягады і зеляніну
    Грамадства
    Рэперу Ціме Беларускіх далі 2 гады «хатняй хіміі» за наркотыкі
    Музыка
    «У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй»: перанеслі канцэрт «Петли Пристрастия»
    Літаратура
    Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    Краіна
    Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    Грамадства Замежжа
    Польскія літаратуразнаўцы патрабуюць вызвалення Аляксандра Фядуты
    Музыка
    «Трэба гасіць далей»: вялікая гутарка з лідэрам гурта «Дай Дарогу» на канале «Жизнь-Малина»
    Мастацтва
    Прэзентацыя альбома «Напалеон Орда»: беларускія мясціны ў гравюрах мастака
    Грамадства
    Сёння пачынаецца суд над Цімам Беларускіх. Яму пагражае да пяці гадоў зняволення
    Гісторыя
    Рэвалюцыя, якую зрабіла песня
    Грамадскі сектар
    Цэнтр новых ідэй запрашае на Belarus Urban Fellowship-2021
    Мастацтва
    Язэп Драздовіч — першы беларускі касманаўт. У музеі Азгура адкрылі мак’юментары выставу

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 17.04 20:00Акустыка : Live / Алег Хаменка / «Актуальны сонцаварот»
  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 01.05 11:00Кельтаў не напалохаць: фестывальны сезон адкрывае свята “Бельтайн”
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом
  • 21.08 12:00Top Fest 2021

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!
    • Як Ларыса Геніюш схавала архівы БНР і перахітрыла КДБ
    • «Словы мацней»: мастачка Наталля Жукава чытае верш Уладзіслава Галубка
    • У Беларусі пачалася масавая вакцынацыя ад каранавіруса. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM