• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
10.08.2017 | Афіша

«Класіка ля Ратушы з velcom»: адзіная жанчына-дырыжор і вызначэнне тыпу спеўнага голасу ў гледачоў – 12 жніўня

12 жніўня фестываль «Класіка ля Ратушы з velcom» працягнецца новым арыгінальным канцэртам. Гэтым разам мінчан і гасцей сталіцы чакае сустрэча з творамі беларускай класікі. А самі гледачы змогуць даказаць, што беларуская зямля багатая на таленавітых людзей, вызначыўшы ўласны тып спеўнага голасу.

Классика_концерт_1

«Пасля кірмашу», «Вясновая казка», «Апошняе лета дзяцінства», «Саша-Сашанька», «Траянскі конь», «Тры вясёлыя сцэны», «Леташняя кадрыль», «Дзікае паляванне караля Стаха» — усе гэтыя разнапланавыя фільмы, знятыя ў 60-70-я гг. мінулага стагоддзя, аб’ядноўваюць два яркія факты: па-першае, яны былі створаныя на кінастудыі «Беларусьфільм», а па-другое, для кожнага з іх была напісаная цудоўная музыка — і яе аўтарам стаў выбітны беларускі кампазітар, народны артыст СССР і БССР Яўген Глебаў. Як многія з гэтых стужак увайшлі ў залаты фонд беларускага кінематографа, так і кінамузыка Я. Глебава стала здабыткам нацыянальнай беларускай культуры.

У першым аддзяленні канцэрта «Беларуская рапсодыя», які пройдзе 12 жніўня перад Мінскай гарадской ратушай, ансамбль «Мінск-Класік» пад кіраўніцтвам Максіма Расохі выканае найлепшыя творы Яўгена Глебава для кінематографа.

Працягнуць праграму канцэрта творы, напісаныя беларускімі кампазітарамі для музычнага тэатра, у выкананні салістаў і музычнай капэлы «Санорус» пад кіраўніцтвам Марыны Траццяковай. Жанчына за дырыжорскім пультам — з’ява больш чым рэдкая не толькі ў беларускай, але і ў сусветнай музыцы. У цяперашні час Марына Траццякова — адзіная ў Беларусі жанчына-дырыжор, якая працуе з прафесійнымі калектывамі. Сярод іх — сімфанічны аркестр Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, аркестр Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра і, вядома ж, музычная капэла «Санорус».

Классика_концерт

Пачынаючы з 20:00 і на працягу ўсяго канцэрту на пляцоўцы перад Мінскай гарадской ратушай ўсіх ахвочых будуць чакаць прамоўтары з планшэтамі, якія дапамогуць прайсці тэставанне на вызначэнне тыпу спеўнага голасу і абвесцяць вынік. Гледачам дастаткова будзе проста вымавіць або праспяваць пару фраз — і даведацца свой тып: тэнар, барытон або бас, сапрана, мецца-сапрана або кантральта. Для гэтага пры актыўным садзейнічанні кампаніі velcom была распрацаваная спецыяльная праграма.

Як і ўсе мерапрыемствы трэцяга сезона «Класікі ля ратушы з velcom», канцэрт «Беларуская рапсодыя» пачнецца ў 20:30.

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM