• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
18.03.2019 | Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Як працуюць клубы мясцовых ініцыятываў, што паляпшаюць жыццё ў рэгіёнах

Ток-шоў пра культуру і Кірмашы праектаў за шэсць гадоў паднялі на паверхню дзясяткі імёнаў у гарадах і мястэчках. У Барысаве і Новым Полі, Бабруйску і Маладзечне гэтыя людзі гуртуюць жыхароў, разам робяць карысныя важныя справы, а яшчэ натхнілі кампанію “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA на новы фармат: клуб мясцовых ініцыятываў.

m5.jpg

Што такое клуб мясцовых ініцыятываў?

Клуб філатэлістаў, рэканструктараў, клуб літаратурны, футбольны, музычны, фан-клуб, бізнес-клуб — усё проста і ясна: тут сабраліся людзі з аднолькавым інтарэсам, пра які і размаўляюць. А што можа аб’яднаць жыхароў аднаго горада ці вёскі, дзе ў кожнага свае турботы?

За гады працы кампаніі “Будзьма беларусамі!” стала відавочна, што ўдзельнікі Кірмашоў праектаў найчасцей прапануюць ідэі, якія тычацца канкрэтнай супольнасці: маладых бацькоў, дзяцей, экскурсаводаў, краязнаўцаў альбо турыстаў, людзей з інваліднасцю, мастакоў ці музыкаў, — і не пашыраюцца за межы мэтавай аўдыторыі. У той жа час большасць аўтараў выдатна рэалізавала свае праекты, назапасіла цудоўны досвед грамадскай дзейнасці ды можа натхняць поспехам іншых.

— У актывістаў ёсць патэнцыял і выхад на мясцовых жыхароў, а мы хочам, каб грамадзянская супольнасць расла і была фасілітатарам дыялогу паміж грамадзянамі і ўладамі. Каб грамадзяне разумелі, што іх жыццё палепшыцца, калі яны будуць праяўляць ініцыятыву першымі, а не стануць чакаць з мора надвор’я. Таму мы прапанавалі новы фармат: дыскусійныя пляцоўкі клубаў, якія дзейнічаюць не для пэўнай сацыяльнай ці ўзроставай групы, але для ўсіх жыхароў, гатовых прынамсі пачаць размаўляць пра патрэбы, — кажа каардынатарка камунікацыйнай кампаніі “Разам да справы!” Кацярына Радзько.

Чым клуб мясцовых ініцыятываў адрозніваецца ад сустрэчы сяброў?

Навошта арганізоўваць клуб, каб паразмаўляць пра праблемы? Кожны з нас робіць гэта ці не штодзень у коле сям’і, сяброў, калег, суседзяў. Знешне сустрэчы клубаў мясцовых ініцыятываў сапраўды мала чым адрозніваюцца ад нефармальных пасядзелак: кава-гарбата, утульная прастора, прыязная атмасфера.

— На кухні мы гаворым пра праблемы з тымі, каго добра ведаем і каму давяраем, то бок адбываецца нібы псіхаразрадка. Культура прагаворвання праблем мае сыходзіць з дому ў грамадскую прастору. Мы хацелі, каб размову пра праблемы чулі тыя, хто можа паўдзельнічаць у іх вырашэнні, у ідэальнай сітуацыі — мясцовыя ўлады і дэпутаты, — каментуе Кацярына Радзько.

Сустрэчы клубаў мясцовых ініцыятываў абавязкова ўключаюць элементы мазгавога штурму, напрыклад, адбываюцца ў вядомай форме world café. Гэта важна, таму што так для ўсіх удзельнікаў забяспечваецца магчымасць уключыцца ў дыскусію і выказацца. Таксама важны складнік — сумесны пошук рашэнняў праблем і тых, ад каго яно залежыць. Такія дыскусіі, фактычна, не патрабуюць вялікіх рэсурсаў або працаёмкай падрыхтоўкі, аднак часта адкладаюцца ў доўгую скрыню, бо актывісты занятыя бягучымі праектамі.

Адметна, што сустрэчы клубаў задумваліся рэгулярнымі, напрыклад, раз на месяц цягам года. Новыя ўдзельнікі далучаюцца па прынцыпе снежнага кому: гараджане, якія не разумелі, што адбываецца на сустрэчах, ад сваіх суседзяў ці сяброў даведваліся інфармацыю з першых рук і ў выніку прыходзілі самі. Важна і тое, што дыялогавыя пляцоўкі ўключаюць работу над ацэнкай патрэбаў мясцовых жыхароў у выглядзе апытанняў у сацыяльных сетках альбо непасрэднага анкетавання. Істотна інфармаваць мясцовую супольнасць пра вынікі: пра мясцовыя медыі, у групах у сацыяльных сетках, рассылку пратаколаў у групавых чатах у вайберы.

Дзе працуюць клубы мясцовых ініцыятываў?

За паўгода ў 2018-м клубы мясцовых ініцыятываў стартавалі ў 13-ці гарадах: Бабруйск, Барысаў, Брэст, Верхнядзвінск, Віцебск, Жодзіна, Горкі, Маладзечна, Магілёў, Слуцк, Старыя Дарогі, Стоўбцы, Орша, а яшчэ ў вёсках Новае Поле і Бараўляны Мінскага раёна, Шчорсы Наваградскага раёна, раёне Трактарны пасёлак у Мінску. Вось вынікі працы некаторых з іх.

У Горках (Магілёўская вобласць) клуб мясцовых ініцыятываў сабраўся дзякуючы журналістам мясцовых недзяржаўных медыя Horki.info і газеты “УзГорак”. Прынамсі так было па першым часе. Агулам у чатырох сустрэчах удзельнічала больш за 60 чалавек, палова з якіх раней не мела досведу непасрэднага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Цяпер склад актыву істотна змяніўся, бо ў ім з’явіліся новыя людзі.

На першую сустрэчу падтрымаць клуб прыехалі лідары меркавання з Мсціслава, заснавальнік і дырэктар прыватнай некамерцыйнай арганізацыі “Майстэрня ўстойлівых пераменаў” Сяргей Кальцоў і педагог з вёскі Ходасы Мсціслаўскага раёна Аляксандр Сямёнаў. Аказалася, што нават у маленькім раёне можна паляпшаць асяроддзе на гарадскім і сельскім узроўнях і з гэтай нагоды адчуваць сябе шчаслівым чалавекам. Спікеры расказалі, як аб’ядноўваюць землякоў вакол вырашэння лакальных праблем, як прайшлі шлях ад непаразумення і канфлікту з мясцовымі ўладамі да партнёрства.

Пасля на паседжаннях клуба жыхары Горак абмеркавалі трывожныя кропкі, што з’яўляюцца на мапе праблем на Horki.info: гэта і матэрыял для мясцовых кампаній, і нагода для журналісцкіх публікацый. Апошнім, дарэчы, карэспандэнты партала паспяхова карыстаюцца, актыўна асвятляючы вострыя для гараджан пытанні. Тэмы яшчэ дзвюх сустрэч тычыліся стрыт-арту і ўзаемадзеяння грамадзян і бізнесу на карысць Горак. У выніку ўсяго гэтага мясцовыя медыя маюць новыя тэмы і герояў для публікацый, актыўных сталых чытачоў, гараджане — пляцоўку для дыскусій пра сваё, роднае, надзённае і праблемнае, ад лёсу чаго залежыць якасць жыцця ў Горках, а ўлады — веды пра праблемы, у вырашэнні якіх людзі гатовыя быць партнёрамі мясцовай адміністрацыі, а не пасіўнымі спажыўцамі дзяржаўных паслуг.

У Жодзіне (Мінская вобласць) жыццё клуба разгортваецца вакол івэнт-пляцоўкі “СВАЕ” ў двары вуліцы Сухаградскай. Прастору пад адкрытым небам жыхары горада пабудавалі ўласнымі сіламі. Дарэчы, старт пляцоўцы даў Кірмаш праектаў у Барысаве ў канцы 2017-га. Цяпер у летні час гэта адно з любімых месцаў людзей.

— Гэта першая спроба жыхароў Жодзіна зрабіць штосьці самім. Амаль 40 чалавек былі ўцягнутыя ў актыўную фазу стварэння пляцоўкі, а мерапрыемствы сабралі неабыякавых людзей з усяго горада. З нашых першых сустрэч паўстала некалькі цікавых праектаў, напрыклад, у Жодзіне паставілі кантэйнеры для збору пластыкавых коркаў. Без сумневаў, нават такая, здавалася б, дробязь уплывае на адказнасць жыхароў, — кажа лідарка клуба мясцовых ініцыятываў у Жодзіне Аляксандра Шор.

Цяпер жодзінцы чакаюць пацяплення, каб распачаць новы сезон сустрэч пад адкрытым небам. Зіма не сапсавала ні пакрыцця лаваў, зробленых з будаўнічых палетаў, ні дэкаратыўных раслін і дрэваў.

— Я радая, што трапіла ў гэтую плынь актывізму, бо шчаслівая ведаць столькі цікавых людзей, з якімі сустракаюся на мерапрыемствах. Гэта галоўнае, з чаго я цешуся. Тая супольнасць, што ўжо створаная ў нашым горадзе, — сапраўдныя грамадзяне свайго горада. Стасункі з імі вельмі дарагія мне на дадзены момант, — прызналася Аляксандра.

Супольнасць Новага Поля таксама мае фантастычную гісторыю. Любоў Ермакова пераехала з сям’ёй з горада ў вёску некалькі гадоў таму. Жанчыну ўразіла сядзіба Друцкіх-Любецкіх: унікальнае месца са славутым мінулым пакрысе прыходзіла ў заняпад. Жанчына заявілася на Кірмаш праектаў з ідэяй стварэння турыстычнай гасцёўні, але далейшы ход падзей пераўзышоў чаканні актывісткі.

У Новым Полі не было прыкмет ніякай грамадскай актыўнасці, таму Любоў з тады яшчэ нешматлікімі аднадумцамі пачала з апытання мясцовых жыхароў пра праблемы, з якімі тыя сутыкаюцца штодзень. Атрымаўся спіс з 21 пункта, ільвіная доля адказаў тычылася звычайных побытавых рэчаў: ходнікі, асвятленне, якасць вады. З тым спісам энтузіясты звярнуліся ў арганізацыі, адказныя за тое, каб на вуліцах было светла, а дарогі заасфальтаваныя. І праз 2-3 месяцы рашэнне праблем знайшлося: ліхтары запрацавалі, ходнікі пачалі будаваць. З найбольш балючых злабадзённых пытанняў мясцовым жыхарам засталося дамагчыся будаўніцтва станцыі абезжалезьвання вады. Людзі чакаюць станоўчага адказу на патрабаванні ў адпаведнай петыцыі.

Вяскоўцы зарэгістравалі кааператыў, пачалі рэгулярна збірацца — проста ў кагосьці на верандзе — і дзейнічаць. У архіве яны замовілі гістарычную даведку, знайшлі нашчадка колішняга ўладальніка сядзібы. Аказалася, што ён жыве ў Польшчы і цяпер збіраецца наведаць малую радзіму. Яшчэ актывісты самі для сябе правялі экскурсію па вёсцы, знайшлі стары стадыён, расчысцілі яго і прапанавалі сельскім уладам надалей сачыць за станам месца разам. Самая яркая падзея — свята вёскі “Гарбузы і слімакі Новага Поля”. Паводле тутэйшага міфа, калісьці Друцкія-Любецкія разводзілі слімакоў у прамысловых маштабах, аднак са зменай улады ў 1939 годзе вытворчасць стала нікому не патрэбнай, а слімакі проста распаўзліся. Дык вось, сённяшнія смоўжыкі — гэта нашчадкі тых панскіх слімакоў.

 

Які ідэальны плён мусяць прынесці клубы мясцовых ініцыятываў?

Відавочна, што шмат пазітыўных вынікаў можна адчуць ужо сёння: проста завітайце ў Жодзіна ці Новае Поле. Аднак паводле каардынатаркі кампаніі “Разам да справы!” Кацярыны Радзько, клубы маюць і вялікае стратэгічнае значэнне, бо ў ідэале маюць закладаць падмурак грамадскіх саветаў у беларускіх гарадах і мястэчках. У іх увойдуць мясцовыя жыхары, якія будуць умець размаўляць пра праблемы, шукаць іх рашэнне і ажыццяўляць іх.

— Для нас самае галоўнае тое, што ў групы грамадскага сектару ўліліся новыя людзі, якія да гэтага нічога пра яго не чулі. У некаторых гарадах палепшылася камунікацыя з уладамі. Магчыма, гэта адбылося не толькі дзякуючы нам, але гэта і тое, да чаго мы імкнуліся: каб мясцовыя ўлады бачылі ў грамадзянскай супольнасці і ў актывістах сваіх калег, — кажа Кацярына Радзько.

Ёсць у клубаў мясцовых ініцыятываў яшчэ адзін важны вынік. На першы погляд ён падаецца зусім не істотным, бо яго цяжка памераць ці палічыць у паказчыках, але з’яўляецца ці не найважнейшым. Жыццё людзей, якія актыўна ўдзельнічаюць у справах сваёй супольнасці, становіцца больш разнастайным і багатым на цікавых людзей і падзеі.

— Працэс канкрэтна ў гэтым выпадку для нас быў не менш важны за вынікі. Вучыць людзей гаварыць адно з адным пра праблемы, вучыць артыкуляваць праблемы ў адрас тых, хто можа вырашыць іх, а не заставацца пасіўнымі спажыўцамі, — гэта шлях. Мне прыемна назіраць, як актывісты становяцца больш крэатыўнымі, робяць што магчыма ў сённяшніх умовах, а не адкладаюць на будучыню, — падсумоўвае Кацярына.

 

Хрысціна Марчук

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Піт Паўлаў: «На анлайн-канцэрце прагучаць і новыя песні»

«Будзьма!» запрашае на першы вясновы анлайн-канцэрт! Ужо 15 красавіка на нашым ютуб-канале ў межах праекта PartyЗона для вас...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Афіцыйна: Фядуту і Кастусёва затрымаў КДБ

Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы ў парадку артыкула 108 КПК...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Нашу Ніву» аштрафавалі на 8700 рублёў — за 20 старонак, надрукаваных на прынтары

Эканамічны суд Мінска ў асобе суддзі Эрнэста Койры пакараў «Нашу Ніву» на 300 базавых велічыняў за «незаконную...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Трэцяя хваля. У Беларусі расце колькасць хворых на COVID-19 і пацыентаў з цяжкімі пнеўманіямі

Спецыялісты ў рэгіёнах і Мінску канстатуюць рост захворвання інфекцыяй COVID-19, у тым ліку пнеўманіямі каранавіруснай...

Апошнія навіны

    Музыка
    Піт Паўлаў: «На анлайн-канцэрце прагучаць і новыя песні»
    Грамадства
    Афіцыйна: Фядуту і Кастусёва затрымаў КДБ
    Грамадства
    «Нашу Ніву» аштрафавалі на 8700 рублёў — за 20 старонак, надрукаваных на прынтары
    Каранавірус
    Трэцяя хваля. У Беларусі расце колькасць хворых на COVID-19 і пацыентаў з цяжкімі пнеўманіямі
    Гісторыя
    У Старым замку адкапалі туалет XIX стагоддзя. Ці можна яго захаваць і навошта?
    Музыка
    «Алеся», «Александрына», «Вераніка»: найлепшыя песні Леаніда Барткевіча
    Грамадства
    Мінгарвыканкам адмовіўся абмяркоўваць перайменаванне вуліцы Карла Маркса ў гонар Васіля Быкава
    Грамадства
    «Пачатак будзе тады, калі ўсё гэта скончыцца». Вялікая размова з Марынай Золатавай
    Грамадства
    Няма ні на што сіл. 5 падказак, дзе іх знайсці (працяг)
    Асоба
    Яна Нікіфарава vs Янка Каліноўскі
    Культура
    Ці трапіць туды Някляеў? У Акадэміі навук рыхтуюць анталогію беларускай паэзіі
    Грамадства
    Затрыманыя Рыгор Кастусёў і ягоны зяць Дзмітрый Антончык
    Грамадства
    Euronews заявіў, што зробіць усё магчымае, каб вярнуцца ў беларускі эфір
    Грамадства
    Улады Мінска зрабілі больш жорсткімі правілы правядзення культурных і спартыўных мерапрыемстваў. Запаўняльнасць — да 50%
    Грамадства
    Улады пачалі блякаваць люстэркі сайтаў. Зьнік доступ да Naviny.online

Афіша

  • 15.04

    Анлайн-канцэрт Піта Паўлава

  • 14.04 17:00Чаму «чырвоны чалавек» баіцца гісторыі? Інтэлектуальны анлайн-клуб Святланы Алексіевіч
  • 14.04 18:00Открытие выставки «Реальность»
  • 15.04 19:00Анлайн-канцэрт Піта Паўлава
  • 05.05 19:00Сплин сыграет самый тёплый концерт для минчан
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Калі судзіць пачынае музыка
    • Пяць касцёлаў Гродзенскай вобласці, куды абавязкова трэба трапіць
    • «Бацькі не маюць права ўмешвацца ў навучальны працэс». Кодэкс аб адукацыі прыняты ў першым чытанні
    • Віктар Марціновіч: Чым суцяшаюцца песімісты
    • Івонцы Сурвілле 85 гадоў!

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM