• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Словы мацней
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
07.04.2021 | Культура

ПАН апублікавала кнігу-каляндар, прысвечаны жыццю Элізы Ажэшкі

Інстытут літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук апублікаваў кнігу-каляндар, прысвечаны жыццю польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі, якая нарадзілася пад Гродна ў 1841 годзе. Кніга, падрыхтаваная кандыдатам навук Івонай Вісьнеўскай, храналагічна апісвае жыццё пісьменніцы, яе грамадскую і палітычную дзейнасць, але таксама цяжкую працу над уласнымі творамі. Выданне таксама паказвае кантэкст дыскусій з чытачамі і крытыкамі, піша Polskie Radio.



«Эліза Ажэшка знаходзіцца не на Нёмане, а на Вісле. У самым цэнтры Варшавы», — гаворыць правакацыйна дырэктар Інстытуту літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук Мікалай Сакалоўскі:

— Многія праходзяць каля будынку, не падазраючы, што тут б’ецца сэрца польскай літаратуры другой паловы XIX стагоддзя. У Інстытуце літаратурных даследаванняў ПАН знаходзіцца архіў Элізы Ажэшкі. Там мноства арыгінальных дакументаў, рукапісаў. Таксама дакументацыя жыцця і творчасці, якая паходзіць ад даследчыкаў яе творчасці. У інстытуце дзякуючы шматгадовай працы Івоны Вісьнеўскай быў апрацаваны і выдадзены каляндар жыцця Элізы Ажэшкі. Выданне чытаецца як сага ці біяграфічнае апавяданне-рака.

У выданні дзень за днём, год за годам апісаныя розныя падзеі з жыцця Элізы Ажэшкі. Яе актыўнасць у грамадскай і палітычнай прасторы, таксама літаратурная праца. Усё ў кантэксце дэбатаў з крытыкамі і чытачамі.

Мікалай Сакалоўскі дадае, што Эліза Ажэшка была незвычайнай постаццю для жанчын у ХІХ стагоддзі. Да яе пісалі жанчыны, прасілі парады, расказвалі свае гісторыі. Усё гэта таксама можна прасачыць у выдадзеным календары.

Кніга ў двух тамах складаецца з 2,5 тысяч старонак — гаворыць прафесар Сакалоўскі:

— Чытачы становяцца сведкамі гадоў жыцця пісьменніцы. І разам з ёй нанова перажываюць тыя падзеі. Паводле мяне, гэта не толькі інтэлектуальнае падзея, але перш за ўсё эмацыйны досвед для людзей, уразлівых на прыгожае. Паводле мяне, вельмі каштоўнае выданне.

Эліза Ажэшка была самая вялікай польскай інтэлектуалісткай другой паловы ХІХ стагоддзя — гаворыць пра пісьменніцу кандыдат навук Магдалена Крэфт-Светлік з Гданьскага ўніверсітэту, якая больш за чвэрць стагоддзя займаецца творчасці Ажэшкі.

-У яе жыцці ёсць месца на велізарную літаратурную творчасць, на ліставанне, на падарожжы, цудоўныя сяброўствы, але таксама і на разнастайную публічную дзейнасць, ініцыятывы, якімі яна займалася да канца жыцця. Таксама ў яе біяграфіі ёсць месца і на цікавыя хобі. Яна сама казала, што не была б тым кім ёсць, не была б пісьменніцай, калі б не Паўстанне Кастуся Каліноўскага. Калі б мне прыйшлося апісаць яе, акрэсліць самае важнае ў яе біяграфіі, то гэта было б сталае зацікаўленне іншым чалавекам. Яна заўсёды цікавіцца чалавекам: з простага народу, з салонаў, габрэем і беларусам, дзецьмі і вязнямі, псіхічна хворымі. Усе яны героі яе твораў.

Адным з не да канца вядомых бакоў Элізы Ажэшкі з’яўляецца яе ліставанне. Аўтарка кнігі-календара Івона Вісьнеўская гаворыць, што Ажэшка пісала лісты да прадстаўнікоў усіх слаёў грамадства, людзей з розных частак Польшчы, перапісвалася з усімі людзьмі, якія ў той час мелі важную пазіцыю.

— Людзьмі культуры, грамадскімі дзеячамі. У яе было шмат сяброў сярод польскіх габрэяў, сярод расейцаў. Лічыцца, што пасля сябе яна пакінула больш дзясятка тысяч лістоў. Праўда, не ўсё захавалася. Дагэтуль выдадзеныя дзевяць тамоў лістоў. Цяпер мы плануем выдаць чарговыя восем тамоў. І гэта не канец. Прынамсі столькі ж застанецца нявыдадзеных лістоў. Варта таксама дадаць, што нашая Ажэшка была намінаваная на Нобелеўскую прэмію. Дзякуючы перапісцы з рознымі людзьмі культуры, яна пачала перапісвацца са шведскай перакладчыцай Элен Вэстэр. Яе пераклады папулярызавалі творы Элізы Ажэшкі ў Швецыі. Дзякуючы гэтаму яна магла прэтэндаваць на Нобелеўскую прэмію. Гэта быў 1904-1905 год.

Літаратурную дзейнасць Эліза Ажэшка пачала ў 1866 годзе (апавяданне «Малюнак з галодных гадоў»). У рамане «Над Нёманам» (1887) адлюстравала вострыя праблемы тагачаснай польскай рэчаіснасці. У аповесцях «Нізіны» (1884), «Дзюрдзі» (1885), «Хам» (1888), апавяданнях «Рэха», «Тадэвуш», «У зімовы вечар» паказала жыццё паслярэформеннай беларускай вёскі. Пра фальклор і духоўнае багацце беларусаў напісала нарысы «Людзі і кветкі на берагах Нёмана» (1888-91).

У 1890-я г. у яе творах вастрыня сацыяльнай праблематыкі саступае месца псіхалагічнай заглыбленасці («Два полюсы», 1893, зборнік апавяданняў «Меланхолікі», 1896). Апошні зборнік навел «Gloria vicis» («Слава пераможаным!», 1910) прысвечаны героям паўстання 1863-64 гадоў.

Самыя раннія пераклады твораў Элізы Ажэшкі на беларускую мову выходзілі яшчэ ў пачатку ХХ ст., напрыклад, апавяданне «Гэдалі». Пазней на беларускую мову творы Элізы Ажэшка перакладалі Янка Брыль, Анатоль Бутэвіч, Я. Бягомская, Галіна Тычка. (Вікіпедыя)

Polskie Radio

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Афіша Навіны "Будзьма!"

«Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка

Кампанія «Будзьма беларусамі!» распачынае цыкл анлайнаў для самых цікаўных гледачоў. Першае чытанне для дзетак адбудзецца...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знакамітыя (не)беларускія ідалы

Пра некалькі вядомых прыкладаў культавай дахрысціянскай скульптуры і іх сакрэты на budzma.by піша гісторык Зміцер Скварчэўскі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў

Кіраўнік БПЦ адказаў на просьбу палітвязня Паўла Севярынца, які прасіў заступіцца за бел-чырвона-белы сцяг, перадае...

Апошнія навіны

    Афіша Навіны "Будзьма!"
    «Будзьма!» распачынае анлайн-чытанні для дзетак! – 29 красавіка
    Гісторыя
    Знакамітыя (не)беларускія ідалы
    Літаратура
    Філасофія і лірыка быцця. У «Кантэксце» — Ігар Бабкоў
    Грамадства
    Мітрапаліт Веніямін — Севярынцу: Каб сцяг не прызналі экстрэмісцкім, дастаткова не выкарыстоўваць яго для выражэння палітычных поглядаў
    Грамадства
    Імя, пасада, маёмасць: што будзе лічыцца персанальнымі дадзенымі
    Тэатр
    Спектакль па раману Сашы Філіпенкі «Былы сын» не дазволілі ў Беларусі, прэм'ера адбудзецца ў Кіеве
    Культура
    Фотаздымкамі пінчука зацікавіўся Нацыянальны гістарычны музей
    Грамадства
    Беларусь прызналі чэмпіёнам Еўропы па рэпрэсіях супраць журналістаў — што пра гэта думаюць абітурыенты, якія плануюць паступаць на журфак
    Грамадства
    Freedom to Write Index. Як пісьменнікі інфармавалі свет пра пандэмію
    Замежжа
    Літва спрашчае пераезд супрацоўнікаў кампаній з трэціх краін, у тым ліку з Беларусі
    Культура
    Мастацтва выцінанкі ў Беларусі атрымае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства
    У Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная выстава зоатавараў і паслуг «Мирзоо»
    Замежжа
    «Слова „салідарнасьць“ стала мацерным у Расеі», — беларусы Масквы і Піцера пра выкраданьне, рэпрэсіі і дапамогу землякам
    Грамадства
    Мінгарвыканкам: У дзіцячых садках і школах штогод расце колькасць груп з беларускай мовай навучання
    Культура
    Яго ўсе звалі Татам: унучкі — пра аўтара культавага буквара Анатоля Клышку

Афіша

  • 29.04

    Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

  • 23.04 17:00Лекция «Современная трактовка авторского права»
  • 24.04 14:00Лекцыя “Такі розны: плыні фемінізму і з чым іх ядуць”
  • 25.04 12:40Sex Education Day
  • 27.04 18:00Бібліятэка лемолага: Віктар Язневіч пра Станіслава Лема
  • 27.04 19:00Спектакль «Тры Жызэлі» на VOKA
  • 27.04 20:00Спектакль “Х-Традиция” пластического театра “ИнЖест”
  • 29.04 19:00Анлайн-чытанне казкі «Сподачак для Цмока» Надзеі Ясмінскай

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Назаві мяне па-беларуску!
    • Ашмяны: горад з пакручастай гісторыяй
    • Arche ладзіць велікодны распродаж: 40 выданняў, зніжкі да 70%
    • Пачалася масавая вакцынацыя ад кавіду. Чым прышчапіцца? Каму можна, а каму нельга? Адказвае доктар Салавей
    • Рэвалюцыя, якую зрабіла песня

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM