• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
21.03.2017 | Літаратура

Кнігі для Альгердаў, Дамінікаў, Францішкаў і Стэфаній

Адна з галоўных падзей 500-годнасці беларускага кнігадруку адбылася ў сталіцы. Кніга Ул. Арлова і П. Татарнікава “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касьцюшкі“ была прадстаўлена шырокай публіцы пасля шэрагу паспяховых аўтограф-сесій ў  менскай “Акадэмкнізе”. Імпрэза адбывалася ў галерэі партрэтаў князёў Радзівілаў у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. На фоне выяваў Юрыя, Кшыштафа і Януша Радзівілаў слова ўзялі аўтары кнігі і яе рэдактар.

Павел Татарнікаў і Уладзімір Арлоў

Павел Татарнікаў і Уладзімір Арлоў

Як адзначыў рэдактар выдання, дырэктар выдавецтва “Тэхналогія” Зміцер Санько, “менавіта Уладзімір Арлоў зрабіў найбольшы ўнёсак у папулярызацыю айчыннай гісторыі за апошнія 30 гадоў. Яшчэ на пачатку 90-тых выйшла папулярная кніга “100 пытанняў і адказаў беларускай гісторыі”, адным з аўатараў якой быў спадар Арлоў. Сумарны наклад яе складаў больш паўмільёны паасобнікаў. Потым выходзіла кніга “Адкуль наш род,” адрасаваная малодшым школьнікам, якая вытрымала 4 выданні, затым у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам была падрыхтавана кніга “Дзесяць вякоў беларускай гісторыі,” якая вытрымала 3 выданні. За ёй з’явілася “Краіна Беларусь”, якая перавыдавалася на рускай і ангельскай мовах, а за ёй “ Вялікае Княства Літоўскае”і, нарэшце, новая кніга. Усё гэта яскрава сведчыць пра велізарны унёсак шаноўнага аўтара ў надзвычай важную для нашага народа тэму. З часоў кніжнага буму 80-90-тых гадоў не было здарэння, каб па кнігу людзі стаялі ў чарзе па некалькі гадзін, што сведчыць пра прызнанне таленту Уладзіміра Арлова і вялікую цягу да ведаў па айчыннай гісторыі. Гэта кніга – шчыт нашай Айчыны, не ў фізічным сэнсе, а ў тым, калі мы яе засвойваем, то яна становіцца лепшай абаронай нашай краіны, чым ракетныя комплексы, танкі і самалёты”.

Зміцер Санько

Зміцер Санько

Сам пісьменнік распавёў пра імпульсы, якія даюць штуршок для стварэння твора. “Я пераканаўся, што як гісторык па адукацыі, я павінен напісаць кнігу для тых дзетак, якія будуць жыць у незалежнай Беларусі, даць ім новых герояў. Кніжка “Адкуль наш род” увайшла ў школьную праграму для пазакласнага чытання. Яна даўно стала рарытэтам, і я атрылімваў шмат лістоў з прапановай яе перавыдання. Працяглы час пісалася паэзія, проза, са Змітром Герасімовічам мы стваралі аб’ёмныя фаліянты. І вось настаў час працягнуць кнігу для дзяцей на новым мастацкім узроўні. Надышоў шчаслівы дзень знаёмства з Паўлам Татарнікавым, які бліскуча валодае гістарычнай тэмай. Калі доўгі час працуеш над кнігай, у якой шмат геніяльных асобаў, то надыходзіць момант, калі ты пачынаеш адчуваць метафізічна людзей розных эпох,-”прызнаўся пісьменнік.

Уладзімір Арлоў падпісвае свае кнігі

Уладзімір Арлоў падпісвае свае кнігі

Поспех кнігі пераўзышоў чаканні аўтараў. Выйшла другое яе трохтысячнае выданне.  За адну аўтограф-сесію даводзілася падпісваць па 300 кніг. Цікава было пазначаць імёны дзетак, якім яны падпісвалі кнігі. Сярод іх – Альгерды, Вітаўты, Францішкі, Дамінікі і Аліцыі. 18 кніг былі падпісаны Стэфаніям. За аўтографамі прыходзілі нашчадкі ўдзельнікаў паўстання К. Каліноўскага і нашчадкі Ігната Буйніцкага. Да поспеху прывяла не толькі плённая праца пісьменніка і мастака, але і змены, якія адбываюцца ў грамадстве. Усё больш беларусаў хочуць мець сваю Айчыну, аднавіць каналы духоўнай повязі з продкамі, якія ўмацоваюць род, даюць сілу і энергію. Чытачы адзначаюць, што адчуваюць згустак энергіі, калі бяруць кнігу ў рукі.

Мастак Павал Татарнікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі за цыкл гістарычных партрэтаў “Брама вечнасці”, адзін на Беларусі уладальнік дзвух залатых яблыкаў –найвышэйшай узнагароды Браціслаўскага бьенале кніжных ілюстратараў. З дзяцінства творца захапляўся выявамі рыцараў, старажытных замкаў. У кнізе – 65 партрэтаў, сярод іх -12 прадстаўнікоў рода Радзівілаў. У кнізе ёсць батальныя сцэны, рэканструкцыі гарадоў. Калі мастак працаваў ілюстрацыямі, ён імкнуўся, каб яны падабаліся хлопцам, якія цікавяцца старажытнасцю.

Э.Дзвінская, фота аўтара

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту

Экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Алег Трусаў патлумачыў у гутарке з Рацыяй, чаму рэжым стаў так варожа ставіцца да бел-чырвона-белай сімволікі. Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка стала прыкметай...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU

Беларускі фонд культурнай салідарнасці BY_culture запусціў кампанію па выключэнні Белтэлерадыёкампаніі з Еўрапейскага Вяшчальнага Саюза (EBU) і пазбаўленні права трансляцыі і ўдзелу вяшчальніка ў «Еўрабачанні»,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?

З тыдзень таму ў інтэрнэт пралезла інфармацыя, якая ў іншы час выглядала б сенсацыяй. Але ў наш час гэтай сенсацыі амаль ніхто не заўважыў — інтэрнэт-сайты збольшага адсправаздачыліся дзяжурнымі паведамленнямі. І дзеля...

valiancina_shauchenka
Музыка

Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Гурт Naviband у сацсетках падзяліўся навіной, што іх песні патрапілі ў «бан» арганізатараў студэнцкіх і школьных конкурсаў і святаў. Еўрарадыё пагутарыла з людзьмі, якія сутыкнуліся з гэтай...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў
    Грамадства
    Дачцэ Юліі Слуцкай прыйшоў першы ліст з-за кратаў ад мамы. Пра што піша палітзняволеная?
    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM