• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
28.08.2018 | Мастацтва

Колеры Вялікага Княства. Беларус завяршыў грандыёзную выставу ва Ўроцлаве

Беларус Лявон Тарасэвіч — адзін з самых вядомых, дарагіх і незвычайных мастакоў у Польшчы. У Вэнэцыі ён зрабіў дыван-карціну, па якой мог гуляць кожны ахвочы. У Варшаве для аднаго твору выкарыстаў 24 тоны пяску, а ў іншым польскім горадзе на 200 кв. м. Тарасэвіч стварыў лябірынт жывапісу і люстраў.

У інтэрвію Свабодзе мастак распавёў пра сваю найноўшую працу, пасьля якой вырашыў узяць адпачынак.

Сёньня Лявон Тарасэвіч жыве паміж Варшавай і роднымі Валіламі на Падляшшы. Мастак, як і музыка, лічыць Тарасэвіч, павінен быць там, дзе можна сьпяваць і дзе гэта кагосьці цікавіць. У польскай сталіцы ён выкладае ў Акадэміі мастацтваў і адкрывае свае выставы. На Беласточчыне, за 20 км ад беларускай мяжы, гадуе аздобных курэй. Іх у яго каля 200. І не абы-якія. Тры гады таму на чэмпіянаце ў Францыі Тарасэвіч атрымаў узнагароду за японскую расу. У лістападзе ён бярэ сваіх курэй на эўрапейскую выставу ў Данію.

Музэй архітэктуры ва Ўроцлаве
Музэй архітэктуры ва Ўроцлаве

Падрыхтавацца да гэтай імпрэзы ў Тарасэвіча будзе досыць часу. Ва Ўроцлаве днямі завяршылася грандыёзная выстава мастака, пасьля якой ён хоча адпачыць ад чарговых.

«Мастакі Вялікага Княства заўсёды былі моцныя колерамі»

Экспазыцыя Тарасэвіча адбывалася ў Музэі архітэктуры. Гэта адзіны музэй у Польшчы, цалкам прысьвечаны архітэктуры. Выстава складалася з трох частак, якія паказвалі эвалюцыю мастака — ад традыцыйных карцінаў на палатне і паперы праз інсталяцыі ў інтэр’еры музэю да адаптацыю музэйнага саду.

«Многія працы мне было прыемна пабачыць самому. Карціны для выставы пазычалі ў Нацыянальным музэі, варшаўскай галерэі Zachęta і беластоцкай галерэі Arsenał, прыватных калекцыях. Некаторыя зь іх нават з маіх студэнцкіх часоў», — кажа Тарасэвіч.

​Зрэшты, менавіта ў студэнцкі пэрыяд і адбыўся пераход мастака да незвычайнага стылю. На другім курсе Варшаўскай акадэміі мастацтваў прафэсар параіў Тарасэвічу працаваць дома. Малады мастак пачаў пісаць карціны ў падваршаўскай мясцовасьці Фаляніца і сам нечакана для сябе адкрыў своесаблівы стыль.

«Я паказваю прыроду зь як мага большай доляй сынтэзу. Раблю гэта сучаснай манэрай жывапісу. Мае працы маюць характар сузіраньня. Мы, мастакі, якія выйшлі зь Вялікага Княства Літоўскага, заўсёды былі моцныя колерамі і духоўнасьцю. Таму мой стыль даволі натуральны для нашых абшараў. У Польшчы, напрыклад, жывапіс сымбалічны, адчуваецца вялікі ўплыў каталіцтва, канфлікты з Бэрлінам і Масквою. У маіх працах гэтага няма», — тлумачыць мастак.

«Гэта была найцяжэйшая праца»

Але гэтым разам каталіцтва ўсё ж было прысутнае ў працы Тарасэвіча. Фонам. Музэй архітэктуры, дзе праходзіла яго выстава, раней быў бэрнардынскім кляштарам. Менавіта першая функцыя гэтага месца натхніла Тарасэвіча на незвычыйны экспэрымэнт.

«У месцы, дзе некалі стаяў алтар, я зрабіў драўляную скрыню, зь якой выцякала чырвоная фарба. Яна пералівалася і выцякала ў апсыду. У апсыдзе былі 12 шчытоў, якія былі падключаныя да электрычнасьці і сьвяціліся чырвоным колерам. Потым праз калідор усё пераходзіла ў райскі сад, дзе калісьці адпачывалі і маліліся манахі. Гэтыя сьцяжыны пераходзілі з аднаго колеру ў іншы і па іх можна было хадзіць», — распавядае мастак.

Працу ва Ўроцлаве Лявон Тарасэвіч называе найцяжэйшай за апошні час. Гэты найноўшы мастацкі твор — рознакаляровы кляштарны сад — застанецца ў музэі.

Тарасэвіч дадае, што ўлюбёных колераў ня мае. Калі ён пачынае працаваць над тэмай, то бярэ ў працу тое, што лічыць патрэбным. Часам яны вельмі каляровыя, а іншым разам чорна-белыя і шэрыя. Ніякага правіла проста не існуе. У Музэі архітэктуры наведнікі змаглі гэтую насычанасьць ня толькі пабачыць, але і ў літаральным сэнсе па ёй пахадзіць.

​«У беларускай мове ёсьць цудоўны выраз — выяўленчае мастацтва. Бо мастак толькі выяўляе, а думкі паўстаюць у грамадзе, дзе жыве чалавек. Гляньце, што рабілі Марк Ротка, Шагал, Малевіч. Гэта моцна адрозьніваецца ад таго, што мы можам пабачыць у той жа Польшчы. У нас больш містыцызму, сынтэзу, задумлівасьці, чым у цэнтры Эўропы», — гаворыць Тарасэвіч.

​«У Віцебску мой росьпіс замалявалі»

У Польшчы Лявон Тарасэвіч стварыў графічны знак роднай Беласточчыны — Падляскага ваяводзтва. Гэта выява зубра ў форме рознакаляровай мазаікі. А якой, паводле Тарасэвіча, магла б быць выява Беларусі?

«Калі я думаю пра Беларусь, то першае, што прыходзіць мне ў галаву, — нешта народнае. Я, напрыклад, здалёк адрозьню ўкраінскую, расейскую і беларускую вышыўкі. Я думаю, што трэба пераасэнсаваць народную вышыўку і зрабіць з гэтага зыходны пункт», — кажа мастак.

У Беларусі Лявон Тарасэвіч быў апошні раз два гады таму. Ён чытаў лекцыю ў Акадэміі мастацтваў. Але на творчую працу ў Беларусі ў мастака няма ані часу, ані жаданьня. Адбіла ахвоту выстава ў Палацы мастацтваў і праблемы зь Міністэрствам культуры і тагачасным віцэ-міністрам Уладзімерам Рылаткам.

«Я аддаў на гэта шмат сілы, але нічога ня выйшла. Пасьля гэтага ў Беларусі я больш нічога не рабіў. Яшчэ ў 1990-я размалёўваў калёны ў Віцебскім мастацкім музэі, а яны гэта ўсё замалявалі. Я лічу, што трэба выкарыстоўваць свае сілы там, дзе нешта ўдаецца зрабіць і дзе гэта можа застацца. Жыцьцё адно і час адзін. Але беларускія мастакі едуць у сьвет, вучацца ў нармальных акадэміях. Таму няма чаго яшчэ наракаць», — кажа Тарасэвіч.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых і арыгінальных перамогаў у адным матэрыяле. Войны З 1420...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб добра і цёпла правесці час з сям’ёй, а таксама даведацца, як жылі нашы продкі і будавалі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе. Заяўкі на ажыццяўленне журналісцкіх расследаванняў злачынстваў супраць работнікаў СМІ...

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM