• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
20.04.2018 | Культура

Конкурс: арт-аб’ект у памяць пра Алеся Адамовіча

У памяць пра беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча аўтобусны прыпынак у Глушы хочуць ператварыць у арт-аб’ект.

Актывісты ініцыятывы па стварэнні турыстычнага пункту «прыпынак Адамовіча» лічаць, што так змогуць прыцягнуць увагу як жыхароў вёскі, так і тых, хто проста праязджае міма па трасе, да асобы Алеся Адамовіча, да пакінутай ім спадчыны, піша zautra.by.

«Аўтобусны прыпынак знаходзіцца на ажыўленай трасе Бабруйск-Глуск-Слуцк. Яркі прывабны арт-аб’ект будзе добра бачны тым, хто праязджае праз Глушу. Хто-небудзь абавязкова спыніцца і так даведаецца, што тут жыў Алесь Адамовіч, — тлумачаць яны. — 2018 год — Год малой Радзімы ў Беларусі. Мы хочам паспрыяць развіццю малой радзімы Алеся Адамовіча».
У вёсцы Глуша пад Бабруйскам прайшло дзяцінства вядомага беларускага пісьменніка Алеся Адамовіча. Тут бяруць пачатак сюжэты многіх з яго твораў. У Глушы захаваўся будынак аптэкі, у якой працавала маці Алеся Адамовіча. Ужо не адно дзесяцігоддзе вядуцца размовы аб стварэнні ў гэтым доме музея.
Пакуль музея няма, ініцыятыва па стварэнні турыстычнага пункту «прыпынак Адамовіча» шукае іншыя шляхі, каб увекавечыць памяць вялікага земляка, а таксама прыцягнуць людзей наведваць яго родныя мясціны.
Каб ідэя рэалізавалася, актывісты ў супрацоўніцтве з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Бабруйскага райвыканкама абвяшчаюць конкурс праектаў па стварэнні арт-аб’екта.
Да ўдзелу запрашаюць усіх зацікаўленых, але перш за ўсё — навучэнцаў мастацкіх навучальных устаноў, дызайнераў, архітэктараў, творчых людзей.
Конкурс пачынаецца 23 красавіка. Дасылаць работы можна да 23 матраўняя ўключна.
Задачы для ўдзельнікаў конкурсу тут.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна даслаць заяўку (ідэю, праект) на адрас:
adamovich.konkurs@gmail.com да 23 траўня 2018 года.
Разгляд заявак і выбар пераможцаў — да 31 траўня.
Новы Час
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі

Многія перамогі ў гісторыі даваліся не столькі ахвярнасцю і упарствам, колькі арыгінальнасцю і крэатывам. Дайджэст нечаканых...

valiancina_shauchenka
Культура

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на літаратурна-этнаграфічную экспазіцыю «Мова хаты», каб...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага....

valiancina_shauchenka
Грамадства

Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)

Фонд «Справядлівасць для журналістаў» адкрывае набор заявак на атрыманне грантаў на расследванні ў 2021 годзе....

Апошнія навіны

    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку
    Грамадства
    «Вярнуцца ў новую Беларусь». Як зьмянілася жыцьцё студэнтаў, якія зьехалі пасьля перасьледу за пратэсты
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Ганна Комар чытае Францішка Аляхновіча
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    Грамадства
    Інвестклімат Беларусі: ад абвалу рэйтынгу бяспекі да адмены чэмпіянату

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM