• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.01.2019 | Конкурсы

Абвешчаны конкурс рэалізаваных праектаў «Спадчына ў дзеянні». Дэдлайн – 15 сакавіка

Рэспубліканская грамадская арганізацыя «Беларускі камітэт ІКАМОС» аб’яўляе конкурс рэалізаваных праектаў у галіне работы з гісторыка-культурнай спадчынай у 2014-2018 гг..

Logo_Bel_PR

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца як творчыя калектывы, так і індывідуальныя аўтары. «Конкурсам «Спадчына ў дзеянні» мы хочам паказаць, што  Беларусі ёсць чам ганарыцца ў галіне працы са спадчынай. У нас адбываецца шмат выдатных падзей, як у рэстаўрацыі, гэтак ў творчай і грамадскай сферах. Да таго ж, важна паказаць, што грамадскасць сама здольная выяўляць і ацэньваць такія дасягненні», – кажа Сцяпан Стурэйка, старшыня праўлення ГА «Беларускі камітэт ІКАМОС», каардынатар конкурсу «Спадчына ў дзеянні».

 

Палажэнне конкурсу «Спадчына ў дзеянні» і форма заяўкі, а таксама склад журы размешчаны на сайце Беларускага камітэта ІКАМОС belarus.icomos.org. Пазней там з’явяцца кароткія апісанні праектаў, пададзеных на разгляд журы.

Старт прыёма заявак – 15 студзеня, 2019,

Апошні дзень падачы – 15 сакавіка, 2019.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту: konkurs.icomos@gmail.com

Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6.

 

Хто можа ўдзельнічаць?

  • Архітэктары, рэстаўратары і праектныя арганізацыі;
  • Грамадскія арганізацыі і ініцыятывы;
  • Пісьменнікі, навукоўцы, мастакі, дызайнеры, журналісты.

якія рэалізавалі праекты ў справе гісторыка-культурнай спадчыны ў перыяд з 2014 да 2018 года (за апошнія пяць гадоў):

 

«Спадчына ў дзеянні»: 5 намінацый, у якіх прымаюцца заяўкі на конкурс:

  1. Лепшы культурны праект, накіраваны на захаванне і выкарыстанне гісторыка-культурнай спадчыны – для грамадскіх ініцыятыў і арганізацый;
  2. Лепшы творчы праект/творчая праца, накіраваная на пераасэнсаванне гісторыка-культурнай спадчыны – для індывідуальных творцаў;
  3. Лепшая рэалізаваная (або ў працэсе рэалізацыі) рэстаўрацыя/ревіталізація/кансервацыя/рэадаптацыя архітэктурнай спадчыны – для архітэктараў і рэстаўратараў;
  4. Лепшая «папяровая» канцэпцыя рэстаўрацыі / ревіталізацыі / кансервацыі / рэадаптацыі архітэктурнай спадчыны – для маладых прафесіяналаў і творчых калектываў;
  5. Лепшая інтэр’ерная рэстаўрацыя і рэстаўрацыя буйных твораў мастацтва – для мастакоў-рэстаўратараў.

 

Пераможцы будуць абвешчаныя ў кожнай намінацыі

Пераможцы атрымаюць сімвалічны прыз, а таксама магчымасць падрабязна прадставіць вынікі сваёй працы пад час мерапрыемстваў арганізаваных Беларускім камітэтам ІКАМОС. Таксама пераможцаў чакаюць узнагароды ад галоўнага партнёра конкурса – кампаніі “Remmers”.

“Важна, што пераможцы і праекты  з кароткага спісу Конкурса «Спадчына ў дзеянні» атрымаюць вядомасць і грамадскую вартасць. Мы спадзяемся, што  конкурс падвысіць прэстыж людзей і структур, якія cпрычыніліся да гэтых дасягнення. Усе працы, вылучаныя журы для кароткага спіса, будуць апублікаваныя ў спецыяльным буклеце Конкурса”, –  кажа Сцяпан Стурэйка.

Сцяпан Стурэйка

Сцяпан Стурэйка

 

Журы конкурса

Усяго ў журы конкурса ўваходзяць больш за 30 чалавек – рэстаўратары, праекціроўшчыкі, даследчыкі спадчыны і грамадскія дзеячы. Сярод журы – рэстаўратары Фёдар Сарока, Ігар Раханскі, Уладзімір Ракіцкі, Юрый Маліноўскі, Нэлі Дарашкевіч; гісторыкі Алег Дзярновіч, Сяргей Харэўскі, Аляксей Братачкін; культурныя менеджары і грамадскія дзеячы Таццяна Бембель, Дзмітрый Сурскі, Аксана Багданава, Андрэй Езерын і шматлікія іншыя.

«Мы паспрабавалі аб’яднаць людзей розных поглядаў і пакаленняў, але ўсе яны – дзеючыя прафесіяналы, ад якіх можна чакаць экспертызы найвышэйшага ўзроўню», – кажа Сцяпан Стурэйка пра журы.

 

Арганізатар конкурса:

Конкурс праводзіцца рэспубліканскай грамадскай арганізацыяй “Беларускі камітэт Міжнароднай Рады па Помніках і Мясцінах” (ІКАМОС). Беларускі камітэт ІКАМОС быў утвораны ў 2002 г. У яго склад уваходзяць гісторыкі, архітэктары, рэстаўратары, грамадскія актывісты. Больш інфармацыі пра арганізацыю гл. тут belarus.icomos.org.

 

Партнёры конкурса:

Галоўным партнёрам конкурса «Спадчына ў дзеянні» выступіла беларускае прадстаўніцтва нямецкай кампаніі «Remmers», вытворца рэстаўрацыйных сумесяў і тэхналогій.

Важнымі партнёрамі конкурса з’яўляюцца Міністэрства культуры Беларусі і Беларускі камітэт Міжнароднай рады музеяў (ICOM).

Інфармацыйныя партнёры:

Арганізатары запрашаюць СМІ і аўтараў стаць інфармацыйнымі партнёрамі конкурса «Спадчына ў дзеянні». Лога інфармацыйных партнёраў будзе пазначана на прома-матэрыялах конкурса, на буклеце з праектамі. Таксама журналісты партнёрскіх выданняў будуць запрошаныя ў прэс-тур. «Гэта фінальная кропка конкурсу, – кажа Аліна Дзеравянка. – Мы плануем паказаць журналістам і прадстаўнікам СМІ месцы дзе знаходзяцца найбольш удалыя рэстаўрацыі і рэалізаваныя культурныя праекты. Можна будзе на свае вочы пабачыць, які праект стаў лепшай «Спадчынай у дзеянні».

Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379

 

Круглыя сталы

У падтрымку конкурса адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы. «У лютым і сакавіку мы плануем правесці тры дыскусіі ў фармаце круглага стала. Тэмай стане вызначэнне крытэраў якасці рэстаўрацыйных і культурных праектаў, звязаных са спадчынай. Сярод галоўных выступоўцаў – чальцы журы конкурса», – кажа Алiна Дзеравянка, удзельніца аргкамітэту.  Першы Круглы стол адбудзецца 2 лютага ў Мінску.

Алiна Дзеравянка

Алiна Дзеравянка

Узнагароджанне і ўрачыстая цырымонія “Спадчына ў дзеянні” адбудуцца ў Мінску 18 красавіка, у Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцінаў.

 

Кантактныя асобы конкурса:

Па пытаннях інфармацыйнага партнёрства звяртайцеся да

Марыі Савушкінай maria.savushkina@gmail.com, тэл. +375296955379

 

Сцяпан Стурэйка, каардынатар конкурсу “Спадчына ў дзеянні”

e-mail: konkurs.icomos@gmail.com.

 

Аліна Дзеравянка, сябра Аргкамiтэту конкурса

тэл. +375295544017,

 

Далучайцеся да группы ў Фэйсбук

 

Заяўкі на ўдзел у конкурсе дасылайце на электронную пошту konkurs.icomos@gmail.com

Альбо на адрас 220092, Мінск, вул. Траецкая набярэжная, 6

Паводле арганізатараў

 

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Краіна

На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота

Фатаграфіі і відэа ідэальна роўнага ледзянога кола на рацэ Лясная ў Камянцы разлятаюцца па сацсетках, перадае Наша Ніва. Людзей здзіўляе гэта незвычайная прыродная з’ява: мала таго,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы

Пасля нядаўняга скандалу з WhatsApp, звязанага з абноўленай палітыкай прыватнасці дадзеных карыстальнікаў і перадачай іх у Facebook, мессенджер Telegram пачаў імкліва набіраць новых карыстальнікаў....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам

Цэнтральны дзяржаўны архіў літаратуры і мастацтва Санкт-Пецярбурга (ЦГАЛИ СПб) цалкам аблічбаваў і падрыхтаваў да навуковага абароту дакументы і фатаграфіі з асабістага архіва пісьменніка Данііла Граніна. У тым ліку,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю

«Беларусь у маіх вачах» — так назвала Паліна Амяльянчык старонку ў «Інстаграме». І гэта сапраўды погляд закаханай! Выбіраючы аддаленыя ад цэнтра мястэчкі і непапулярныя, малавядомыя турыстам...

Апошнія навіны

    Краіна
    На рацэ ў Брэсцкай вобласці ўтварылася велізарнае ледзяное кола. Фота
    Грамадства
    Як бяспечна карыстацца Telegram. Простыя правілы
    Гісторыя
    У Расіі алічбавалі матэрыялы пра блакаду Ленінграда, сабраныя Алесем Адамовічам
    Грамадства
    «Беларусь у маіх вачах». Блогер Паліна Амяльянчык выбірае малавядомыя маршруты для падарожжаў і адкрывае нечакана цікавыя факты з гісторыі роднага краю
    Грамадства
    Гародня: музыку абвінавачваюць у перавозцы незалежнага выдання
    Грамадства
    Знаны праваслаўны святар паручыўся за палітвязня Лосіка
    Мастацтва
    Памёр мастак Барыс Забораў
    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту

Афіша

  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM