• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.02.2019 | Замежжа Кіно

«Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран

7-га лютага ва ўкраінскі кінапракат выйшла мясцовая стужка «Круты 1918». Гэта мастацкі фільм пра бой, які адбыўся 29 студзеня 1918 года каля чыгуначнай станцыі Круты (націск на першы склад: КрУты) у Чарнігаўскай вобласці паміж бальшавікамі і арміяй УНР. Украінскае войска ў тым баю складалася пераважна з маладых студэнтаў і юнкераў са Студэнцкага курэня.

На некаторы час гераічная абарона курсантаў спыніла наступ бальшавікоў, але ў выніку яны ўсё адно ўзялі Кіеў. Людзі пайшлі на абарону сваёй Айчыны ад бальшавікоў, хаця і ведалі, што ідуць, фактычна, на смерць. Напэўна, тыя падзеі можна параўнаць па фатальнасці з нашым Слуцкім збройным чынам. Памяць пра бой пад Крутамі ўшаноўваецца ва Украіне на дзяржаўным узроўні.

Фільм «Круты 1918» быў зняты ў значнай ступені за дзяржаўныя грошы. Тое, што ва Украіне здымаюцца такія патрыятычныя фільмы за дзяржаўныя грошы — несумненны плюс. Класна, што дзяржава да гэтага дарасла. Спадзяюся, калі-небудзь і ў Беларусі дзяржава будзе не ставіць помнікі каровам, а годна ўшаноўваць памяць антыбальшавіцкіх рухаў і дзеячаў, якія змагаліся за незалежную Беларусь.

Сам фільм, калі шчыра, атрымаўся сярэднім. Пастаноўка неблагая, а вось сцэнар рэальна слабаваты. Нават калі вельмі ўважліва глядзець гэты фільм, сюжэт здаецца заблытаным. Не зусім была зразумелая роля другарадных герояў. Цяжка было зразумець, хто якую функцыю выконвае. А канцоўка фільма настолькі заблытаная, што ўзнікаюць рэальныя праблемы з разуменнем логікі падзей на экране.

Асабліва слабае месца фільма — кіраўнік бальшавіцкага войска Мураўёў. Яго зрабілі галоўным героем (ці антыгероем) фільма. Мураўёў паказаны не рэвалюцыянерам, перакананым бальшавіком, ён у фільме проста псіхапат і наркаман. Так, у рэальным жыцці ён і быў псіхапатам і наркаманам. Але праблема ў тым, што рэжысёр у фільме паказвае, што дзеянні Мураўёва з’яўляюцца выключна вынікам яго паталагічнай асобы, а не той вар’яцкай злачыннай ідэалогіі, якой ён прытрымліваўся. Разглядаючы Мураўёва, рэжысёр пабачыў толькі яго наркатычнае трызненне. Але зусім не паказаў той злачыннай ідэалогіі, якая ў рэальнасці і кіравала дзеяннямі Мураўёва.

Таму фільм атрымаўся так сабе. Але, паўтаруся, сам факт, што ўкраінская дзяржава здымае такія фільмы — велізарны крок наперад, і можна толькі парадавацца за гэта. Спадзяюся, наступныя спробы будуць больш паспяховымі.

Максім Маханькоў, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM