• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.01.2019 | Тэатр

“Тэма Ірландыі не чужая Купалаўскаму тэатру”: Вольга Бабкова пра сувязь МакДонаха з беларускім кантэкстам

Ёсць у беларусаў нітачка сувязі са смарагдавай выспай, і загадчыца нашай літаратурна-драматургічнай часткі востра гэта адчувае. Неверагодная Вольга Бабкова распавядае пра сувязь ірландскай драматургіі з Купалаўскім тэатрам, разважае пра тое, чаму ад творчасці МакДонаха займае дух і чым людзям падабаецца экзістэнцыйная вусціш.

Вольга Бабкова

Вольга Бабкова

“Тэма Ірландыі, легендарнай смарагдавай выспы, не чужая Купалаўскаму тэатру. Варта згадаць наш спектакль “Translations” паводле твора ірландскага драматурга Браяна Фрыла ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна, прысвечаны канфлікту Ірландыі з Англіяй. А цяпер у нашым тэатры актыўна ідуць рэпетыцыі пастаноўкі паводле п’есы іншага ірландскага аўтара, Марціна МакДонаха, – спектакль “Вешальнікі”, які ставіць Віталь Краўчанка. Дарэчы, уважлівыя купалаўскія гледачы напэўна згадаюць, што Марцін МакДонах ужо быў прадстаўлены ў купалаўскім рэпертуары, на Малой сцэне, гэта быў спектакль “Самотны захад” у рэжысуры Паўла Харланчука-Южакова.

irlandyja

Марцін МакДонах нарадзіўся ў Ірландыі, а жыве ў Англіі. Дарэчы, тыповы лёс ірландскага творцы. На сённяшні дзень МакДонах самы вядомы і паспяховы драматург, рэжысёр, прадзюсар з тамтэйшых краёў. Цікава, што яго творчы лёс чымсьці нагадвае лёс амерыканскага пісьменніка Джэка Лондана. Пасля працяглага непрызнання наступіў практычна феерычны поспех – МакДонаха ставяць ва ўсім свеце, параўноўваюць яго з Шэкспірам. Знакамітыя рэжысёры прызнаюцца, што ад твораў МакДонаха займае дух.

Цікава, што ў Беларусі апошнім часам МакДонаха пачалі ставіць вельмі актыўна. А ў расійскім горадзе Перм ёсць тэатр “Ля моста”, дзе ўжо трэці год запар праходзіць міжнародны тэатральны фестываль, прысвечаны творчасці МакДонаха. Сёлета, напрыклад, прыязджалі артысты і тэатры з самых розных краін, у тым ліку з Ірана, з Азербайджана.

babkova2

Творчасць МакДонаха звязваюць з такім і жанрамі як чорная камедыя ці трагедыя. Сам ён кажа, што ніколі не здолеў бы паставіць рамантычны спектакль ці зняць рамантычны фільм, бо мае занадта змрочнае пачуццё гумару. Яго вострасюжэтныя творы абрынаюць гледача ў вус ц іш памежнай сітуацыі, вострага эмацыйнага стану і, што цікава, людзям гэта страшэнна падабаецца, бо ўсе героі МакДонаха ўніверсальныя, пазнавальныя. Цікава, што таленавітым выявіўся і брат Марціна МакДонаха – Джон Майкл МакДонах. Варта згадаць яго выдатны фільм “Аднойчы ў Ірландыі”. Наколькі вядома, зараз МакДонах працуе над праектам пра змаганне Ірландыі за незалежнасць.Так Ірландыя не адпускае ірландцаў дзе б яны ні знаходзіліся”.

kupalauski.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM