• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.03.2018 | Мастацтва

Куратар выставы графікі Далі: “У сне я ўжо паспела пабываць у Пекле і Раі”

У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі 1 сакавіка адкрываецца выстава графікі Сальвадора Далі “Боская камедыя”. Увазе наведвальнікаў прадстаўлена сто ілюстрацый мастака, якія былі створаны ў гонар 700-годдзя Дантэ Аліг’еры ў 1960 годзе.

“З гэтымі працамі звязана смешная гісторыя, — распавядае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Італіі ў Рэспубліцы Беларусь Стэфана Б’янкі. — Італьянскі ўрад зрабіў замову Сальвадору Далі на ілюстрацыі для таго, каб выдаць новы юбілейны выпуск кнігі “Боская камедыя”. Пачалася праца. Некаторыя італьянцы адрэагавалі на гэта крытычна: “Як жа так? Няўжо самага вялікага італьянскага паэта будзе ілюстраваць іспанскі мастак?”

Тады ўрад адклікаў замову. На мой погляд, гэта была памылка. Тым не менш, Сальвадор Далі ўсё ж вырашыў працягнуць працу і выканаў поўны цыкл ілюстрацый. Дзякуючы яго настойлівасці, у нас ёсць магчымасць бачыць гэтую выдатную калекцыю тут. Між іншым, гэта адзін з самых вядомых збораў ілюстрацый да “Боскай камедыі”.

Цікава, што акрамя ілюстрацый, у Мінску можна ўбачыць яшчэ адну працу Далі. Гэта малюнак, які ён намаляваў на тытульнай старонцы шасцітомніка “Боская камедыя” 1960 года выдання.

“Гэта магла б быць дароўны надпіс чалавеку, які набыў кнігу ці якому яна была падораная, — распавядае незалежны куратар выставы Вольга Кліп. — На старонцы намаляваны анёл, росчырк, які нагадвае самога Далі, і дата — 1965 год”.

Па словах суразмоўніцы, экспазіцыя падарожнічае па свеце, нядаўна вярнулася з Амерыкі, а пасля таго, як пабудзе ў Мінску, адправіцца дадому і будзе доўга знаходзіцца ў сухім і цёмным памяшканні — своеасаблівы адпачынак, які неабходны працам такога ўзроўню.

Каб прывезці графіку ў Беларусь, спатрэбілася нямала намаганняў.

“Самае складанае — гэта ўзгадненне часу, — кажа суразмоўца. — Яго неабходна ўзгадняць так, каб было зручна як уладальніку, так і музею ў Мінску. Пасля гэтага прыходзіцца разбірацца з афармленнем вывазу работ. Для таго, каб вывезці гэтыя творы з Італіі, неабходна атрымаць дазвол у Міністэрства культуры, якое дае гэты дазвол толькі на пэўны тэрмін. 

У Італіі ўся гэтая праца наладжана: існуюць спецыяльныя транспартныя агенцтвы, якія займаюцца ўсім гэтым, а таксама працэдурамі мытнага вывазу. Затым работы перадаюць перавозчыку ў вельмі добра ўпакаваных скрынях. У выпадку крушэння самалёта, яны будуць адзінымі, што застанецца цэлым. Пасля таго, як працы трапляюць у Мінск, пачынаецца падрыхтоўка. З часам гэта становіцца справай тэхнікі, хоць фінансавыя пытанні працягваюць заставацца ключавой складанасцю“.

Вольга Кліп адзначыла, што работ настолькі шмат, што цікаўнаму госцю, хутчэй за ўсё, захочацца прыходзіць у музей зноў і зноў.

“Думаю, трэба прыходзіць глядзець, вяртацца дадому, чытаць ці перачытваць “Боскую камедыю”, вяртацца зноў”, — кажа яна.

Куратар таксама адзначыла, што нават у графіцы Сальвадор Далі працягваў заставацца верным сабе.

“Пакуль ішла праца над арганізацыяй выставы, ён мне ўвесь час сніўся, — успамінае суразмоўніца. — Работы настолькі эмацыйныя, што ў сне я ўжо пабывала і ў Раі, і ў Пекле, і нават у Чысцы. Думаю, ён будзе сніцца кожнаму, хто прыйдзе”.

Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM