• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
16.05.2019 | Беларуская мова

Паразмаўляем пра лайно. Гэта не тое, што вы думаеце

Ці выкарыстоўвалі вы ў моманты павышанай эмацыйнасці слова "лайно"? Дык вось, яно значыць зусім не тое, што вы думалі.

Слова «лайно» ў значэнні «гаўно» сустракаецца толькі адзін раз — у слоўніку Байкова-Некрашэвіча. Хутчэй за ўсё гэта прыклад «кабінетнай лінгвістыкі» — піша "Наша Ніва".

Ва ўсіх дыялектных слоўніках зусім іншае значэнне. Навошта засмечваць беларускую мову дурнымі запазычаннямі з іншых моваў?

ЛАЙНО — адна рэч бялізны. (Пы аднаму лайну, а за дзень памыеш лаён сорак.)

[з кнігі «І. К. Бялькевіч. Краёвы слоўнік Усходняй Магілёўшчыны», Мінск, «Навука і тэхніка», 1970 г.]

ЛАЙНО — адна рэч адзення, бялізны. (Там тых лаён, шо адзеваюць, е багато;) = Жыткавіцкі раён, Столінскі раён, 1981 г.

ЛАЙНО — рэдкая тканіна, якой закрывалі твар, калі даглядалі пчол. (Земцы, калі лавілі рой, закрывалі твар лайном;) = вёска Дзмітравічы, Бярэзінскі раён, 1992 г. [абодва прыклады з кнігі «Жывое наша слова. Дыялекталагічны зборнік.» Мінск, «Беларуская навука», 2001 г.]

ЛАЙНО — адзенне, бялізна. (З лайна, мусіць, усё ёсь у Мінску?; Які ён бацька? Лайна дзіцям ніколі ні купіў; Усе гэтыя лайны ўськінь на мяне, ні магу сагрэцца;)

ЛАЙНІНА — адна адзежына. (Лайніну якую нада купіць, абнасілася саўсім; Кінь на печ гэту лайніну, хай сагрэйіцца;) [абодва прыклады з Ушацкага раёна (запіс 2001 г.) з кнігі «Скарбы народнай мовы. Дыялекталагічны зборнік.» Мінск, ВТАА Права і эканоміка», 2005 г.]

Яшчэ адзін прыклад з кнігі «Р. Яўсееў. Маці казала так…З гаворкі Бялыніцкага раёна.» Мінск, «Навука і тэхніка», 1978 г.:

ЛАЙНО — адзежына, вопратка. (Ня ўмеіш ты бірагчы лайно, ніакуратны.)

Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны (1929 г.):

ЛАЙНІНА — отрезок полотна для покрытия чего-л. 

Віцебскі краёвы слоўнік (1927 г.):

ЛАЙНО — 1) связка белья. 2) штука белья. 3) одежда.



Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу

У студзені 2021 года пісьменніца з Мінска Ілона Караваева, якая піша пад літаратурным псеўданімам Іаана Рыўз, купіла...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

«Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»

«Гісторыю, якая цяпер адбываецца, варта было запісаць вышыўкай», — кажа мастачка Руфіна Базлава. Зь мінулага лета...

valiancina_shauchenka
Кіно

Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю

Берлінскі кінафестываль — адзін з трох вядучых кінафорумаў у свеце. І гэта адно з самых вялікіх міжнародных...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы

Аляксей Гайдукевіч піша на budzma.by пра новыя магчымыя абмежаванні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта ў дачыненні...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «За паўтара месяца мая душэўная стараннасць сышла ў мінус». Пісьменніца з Мінску прадала кватэру і купіла сінагогу
    Мастацтва
    «Складаю навіны ў крыжыкі». Мастачка сабрала пратэсты ў «Гісторыю беларускай выжыванкі»
    Кіно
    Дакументальны фільм Аляксея Палуяна «Смеласць» («Сourage») патрапіў у праграму Берлінскага кінафестывалю
    Грамадства
    Асобная алімпіяда для Беларусі, Эрытрэі і М'янмы
    Грамадства
    Звольнены дырэктар магілёўскага музея запусціў адукацыйную праграму на Youtube
    Грамадства
    Згуртаванасць і салідарнасць: чаму заўзятары байкатуюць беларускі футбол
    Гісторыя
    «Ліст 28-мі» альбо як Гарбачоў беларускую мову ратаваў
    Тэатр
    Сёння ў Купалаўскім плануюць паказаць «Паўлінку»
    Грамадства
    Крама нацыянальнай сімволікі Symbal.by цалкам спыніла сваю працу
    Гісторыя
    100 год таму ў Гродне працавала запалкавая фабрыка. Аб ёй усе забыліся
    Музыка
    Міліцыянты сарвалі здымкі гурту «Дай дарогу!» ў адным зь менскіх клюбаў
    Музыка
    10 натхняльных песень гэтай вясны
    Літаратура
    У «Кантэксце» — Віктар Слінка. Новы выпуск праграмы!
    Замежжа
    Беларус апублікаваў інфармацыю аб усіх вядомых пахаваннях суайчыннікаў у Чэхіі і Славакіі
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...

Афіша

  • 04.03 20:00Кірыл Кедук і Міхаіл Радунскі: анлайн-канцэрт класічнай музыкі
  • 06.03 11:00Майстэрня Форум-тэатра
  • 08.03 20:00Зміцер Вайцюшкевіч запрашае сустрэць вясну разам!
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Палацы Брэсцкай вобласці
    • Найстаражытнейшы горад Панямоння. Вандруем у Слонім!
    • «Топи» vs «Сфагнум»: вельмі падобна, але...
    • «Амаральнасць ва ўсёй красе!» У Гомелі абласны суд прызнаў законным звальненне знакамітага гісторыка БелДУТ
    • У Беларусі рыхтуецца да запуску праект «Мова прафесіі», які дапаможа камунікаваць па-беларуску

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM