• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
11.12.2017 | Гісторыя

Ленін і Скарына, Дзяржынскі і Чаплін: як выглядалі вокладкі беларускіх часопісаў у 1920-я гады

Дзевяноста гадоў таму ў БССР назіраўся бум выдавецкай справы. На хвалі беларусізацыі і ліквідацыі непісьменнасці адзін за адным паўставалі новыя беларускія перыядычныя выданні. Часопісы для дзяцей, для моладзі, для жанчын, выданні пісьменніцкіх калектываў і краязнаўчых арганізацый. Каб прыцягнуць увагу чытачоў, рэдакцыі стараліся зрабіць яскравыя і запамінальныя вокладкі для сваіх выданняў. У гэтым матэрыяле TUT.BY раскажа, хто з вядомых асоб трапляў на вокладкі беларускіх часопісаў, і пакажа розныя беларускія прыклады графічнага дызайну 1920-х гадоў.

Часопіс для сялянскай моладзі


Першы нумар часопіса «Малады араты», 1925. Крыніца: Нацыянальная бібліятэка Беларусі (НББ)

Адным з самых першых выданняў новай генерацыі стаў часопіс «Малады араты», які выдаваўся толькі два гады (з 1925 па 1926) і выходзіў два разы на месяц. На старонках выдання асвятлялася жыццё сялянскай моладзі, ішла агітацыя за ўступленне ў камсамол, а таксама «рэкламавалася» служба ў беларускіх палках Чырвонай Арміі, якія фарміраваліся за кошт беларускіх прызыўнікоў і афіцэраў, выпускнікоў Беларускай вайсковай школы ў Мінску.

Вокладкі «Маладога аратага» афармляліся збольшага мастацкімі літаграфіямі і радзей фотаздымкамі. Цікава, што адным з мастакоў-афарміцеляў часопіса быў фінскі творца Алексантэры Ахола-Вало, які ў 1918 годзе дабраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію і пасля заканчэння савецка-польскай вайны застаўся жыць у Савецкай Беларусі. У 1930-м ён з’ехаў з БССР у Фінляндыю, дзе пражыў да 1997 года.

1 из 11
«Малады араты», № 12, 1925 год. Крыніца: НББ

Як выглядаў савецкі «Касмаполітан»?

Першы нумар часопіса «Беларуская работніца і сялянка» выйшаў у 1924 годзе. Але ў адрозненне ад «Маладога аратага» выпуск жаночага выдання працягваецца дагэтуль пад назвай «Алеся». Часопіс выдаваўся жаночым аддзелам ЦК Кампартыі Беларусі, у ім часта змяшчаліся матэрыялы пра грамадскае і палітычнае жыццё жанчын у БССР, тлумачылася савецкае заканадаўства, размяшчаліся гаспадарчыя і медыцынскія парады, рэцэпты і нават давалася інфармацыя пра спосабы кантрацэпцыі.


Першы нумар часопіса «Беларуская работніца і сялянка», 1924 год. Крыніца: НББ

У афармленні вокладак таксама выкарыстоўваліся малюнкі. Адметным перыядам у жыцці часопіса быў 1927 год, калі галоўным мастаком часопіса стаў Генадзь Змудзінскі (1897−1938). Ягоныя выдатныя графічныя працы і выбітны дызайн вокладак вылучалі «Работніцу і сялянку» сярод іншых часопісаў таго часу.

1 из 11
«Беларуская работніца і сялянка», № 10, 1925. Крыніца: НББ

Чытво для самых маленькіх

«Беларускі піонэр» — яшчэ адзін часопіс 1920-х гадоў, які перажыў усе наступныя ліхалецці і існуе да нашых часоў пад назвай «Бярозка». Першы выпуск «Піонэра» з’явіўся з друкарні ў 1924 годзе, выходзіў часопіс два разы на месяц. Публікаваліся на ягоных старонках апавяданні і вершы для дзяцей ад вядомых беларускіх пісьменнікаў, лісты ад юных піянераў, гумарыстычныя зацемкі і графічныя гульні, у кожным нумары мелася навуковая старонка, на якой зразумелай мовай тлумачыліся розныя з’явы прыроды і адкрыцці апошніх часоў.


Першы нумар часопіса «Беларускі піонэр». Крыніца: НББ

Дарэчы, менавіта са старонак часопіса «Беларускі піонэр» вядзе свой адлік знакаміты беларускі гумарыстычны часопіс «Вожык», першыя выпускі якога з’яўляліся на старонках «Піонэра» ў якасці жартаўлівага ўкладыша. Над вокладкамі часопіса працавалі беларускія мастакі-графікі Пётра Гуткоўскі і Янка Кашкель, а таксама фін Алексантэры Ахола-Вало.

1 из 14
«Беларускі піонэр», № 2, 1925. Крыніца: НББ

«Асьвета», «Наш Край», «Полымя» — сціплае афармленне, багаты змест

Не ўсім выданням хапала сродкаў на мастацкае афармленне вокладкі, таму некаторыя часопісы мелі даволі сціплы выгляд. Але тым не менш і тут рэдакцыі стараліся вылучыцца, выкарыстоўваючы арыгінальныя шрыфты ці звяртаючыся да нацыянальных арнаментаў.


«Асьвета», № 5, 1925. Шрыфт Скарыны і беларускі арнамент на вокладцы. Крыніца: НББ

Так, напрыклад, у 1925 годзе ў гонар 400-годдзя беларускага друку часопіс Народнага камісарыята асветы БССР «Асьвета» выпускаўся з надпісамі на вокладцы, выкананымі шрыфтом Скарыны. У наступныя гады выданне некалькі разоў мяняла свой дызайн.


«Асьвета», № 8, 1927. Памяняўся шрыфт. Крыніца: НББ


«Асьвета», № 11−12, 1929. Чарговая змена дызайну вокладкі. Крыніца: НББ

Часопіс «Наш край» выдаваўся Цэнтральным бюро краязнаўства пры Інстытуце беларускай культуры (будучай Акадэміі навук) з 1925-га па 1933 год.


«Наш край», № 1, 1926. У афармленні вокладкі выкарыстаны арнамент з кніг Францыска Скарыны. Крыніца: НББ

У ім друкаваліся цікавыя гістарычныя звесткі пра гарады і мястэчкі Беларусі, публікаваліся даследчыя працы беларускіх навукоўцаў і лісты рэгіянальных краязнаўцаў. У 1929 годзе аўтары часопіса распрацавалі шэраг экскурсійных маршрутаў па буйных гарадах БССР: Мінску, Віцебску і Оршы. Над дызайнам вокладкі і афармленнем зместу «Нашага краю» працаваў знакаміты беларускі мастак-графік Анатоль Тычына (1897−1986).

1 из 3
«Наш край», № 10−11, 1926. На вокладцы беларускі народны арнамент. Крыніца: НББ

Выгляд часопіса «Полымя», старэйшага літаратурнага выдання Беларусі, за дзесяцігоддзі змяняўся неаднойчы. Першы нумар, які выйшаў у 1922 годзе, мог пахваліцца надзвычай мінімалістычнай вокладкай, якую ўпрыгожваў толькі арыгінальны шрыфт. Пазней «Полымя» звярнулася да больш кансерватыўнага дызайну вокладак. Літары, якія скакалі нібы языкі полымя, зніклі з афармлення часопіса.


«Полымя», № 3−4, 1923. Крыніца: НББ

«Полымя», № 4, 1926. Крыніца: НББ

Сялянскі каляндар і чатыры дзяржаўныя мовы БССР

У 1920-я гады ў БССР афіцыйна быў замацаваны статус дзяржаўнай за чатырма мовамі: беларускай, рускай, польскай і ідыш. Большасць часопісаў таго часу выходзіла па-беларуску, але былі і чатырохмоўныя выданні. Напрыклад, часопіс «Трыбуна мастацтва». Вокладка часопіса першапачаткова афармлялася на чатырох мовах, але потым стала двухмоўнай.

1 из 3
«Трыбуна мастацтва», № 1, 1925. Крыніца: НББ

Да ліку багата ілюстраваных перыядычных выданняў можна аднесці і настольны сялянскі каляндар, які штогод з 1927-га выпускаўся газетай «Беларуская вёска». Вокладкі такіх каляндароў афармлялі многія вядомыя беларускія мастакі-графікі.

Уладзімір Садоўскі, TUT.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак

Бізнэсмэн, стваральнік фолк-фэсту "Камяніца" Алег Пашак памёр сёння, 13 снежня, у Мінску. Пра гэта на сваёй старонцы ў фэйсбуку паведаміў прадзюсар Дзмітрый Безкаравайны. Таксама Пашак з'яўляўся ўладальнікам кафэ...

valiancina_shauchenka
Маё права

Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг

У сучасным свеце вельмі шмат стрэсаў і трывог, выкліканых рознымі прычынамі: працагалізмам, нерэалізаванасцю, праблемамі ў асабістым жыцці ды іншымі. Медыцынскі псіхолаг і арт-тэрапеўт Кася Кавалёнак-Глухоўская...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай

Кніга Уладзіміра Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім», перавыданная выдавецтвам «Папуры», прызнана самай папулярнай у 2019 годзе, перадае БЕЛТА. NN.by

valiancina_shauchenka
Літаратура

Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе

Не ведаеце, што падарыць сябрам з замежжа? Новая беларуская інтэрнэт-крама “Кніганоша” прапануе дзве цудоўныя кнігі на англійскай мове, прысвечаныя беларускай гісторыі. Гедымін Нарыс з серыі...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр стваральнік фолк-фэста "Камяніца" Алег Пашак
    Маё права
    Як захаваць псіхалагічнае здароўе? Распавядае псіхолаг
    Літаратура
    «Каласы пад сярпом тваім» прызнаныя самай папулярнай у 2019 годзе кнігай
    Літаратура
    Шукаеце падарункі для замежных сяброў? “Кніганоша” прапануе
    Афіша Навіны "Будзьма!"
    “А што было б, калі…”: інтэрактыўны калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!” – 22 снежня
    Літаратура
    "Кніга Здольных": неверагоднае фэнтэзі на беларускай мове!
    Беларусы свету
    Сурвіла заклікала дыяспару падтрымаць абаронцаў незалежнасьці
    Мастацтва
    Менскі мурал прызналі лепшым у свеце
    Спорт
    Фотафакт: Падчас матчу кіеўскага «Дынама» на стадыёне вывесілі банер «Жыве Беларусь!»
    Афіша
    Самая пачуццёвая калабарацыя снежня: саліст J:МОРС выступіць на адной сцэне з дзецьмі з інклюзіў-тэатра "і"
    Кіно
    «Купалу» недамалявалі: паказ фільма перанеслі, не гатова камп'ютарная графіка
    Культура
    Абрад «Юраўскі карагод» трапіў у Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА
    Музыка
    Абвешчаны лонг-ліст конкурсу "Заспявай-6"
    Маё права
    Бодзіпазітыў: як навучыцца прымаць сваё цела і целы іншых людзей такімі, якія яны ёсць.
    Байнэт
    Google склаў рэйтынг самых папулярных запытаў беларусаў

Афіша

  • 19.12

    Заняткі жывапісам і керамікай для дзетак 6-11 гадоў

  • 22.12

    Калядны фэст-мюзікл для дзетак ад “Будзьма!”. Рэгістрацыя тут!

  • 16.12 18:30Прэзентацыя зборніка “Калядны стол. Некулінарная кніга”
  • 16.12 19:00Адкрыццё выставы «Малое-Вялiкае»
  • 16.12 19:00«Common Future»: Лекция Ольги Романовой «Аватар» и другие: фантастическое кино XXI века»
  • 17.12 18:00Прослушивание в TNT Rock Club!
  • 17.12 20:00Рита Дакота представит в Минске новую программу
  • 18.12 18:00Монаспектакль Івана Кірчука “Дарожка мая...”
  • 18.12 19:00Краткое пособие фрилансера: как уйти из офиса и начать зарабатывать

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Падпісаць Нішто
    • “Будзьма!” займела ўласную інтэрнэт-краму!
    • Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра "Возера радасці" апускаюцца рукі
    • Генерал па-за дабром і злом
    • КДБ Беларусі атрымаў назву на беларускай мове

Ахова спадчыны

  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
  • Праца ў Леніне з дапамогай “Рэммерса”
  • Праблема Жыровіцкага манастыра яшчэ не вырашана
  • Прапанова Таварыства па статусу жыровіцкіх флігеляў
  • Таварыства прапанавала склікаць камісію па ахове спадчыны
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM