• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.01.2017 | Граблі гісторыі

“Летувісы” і Ластоўскі: Чаму Власт вярнуўся ў БССР?

Часам у мяне пытаюцца, чаму перастаў пісаць для “Грабляў гісторыі” тэксты. Насамрэч не перастаў. Проста колькасць герояў і тэмаў, якія мне цікавыя на дадзены момант, вельмі звузілася. Прасцей кажучы, мяне захапляе беларусізацыя і ўсё, што з ёй звязанае, а таксама Якуб Колас, Максім Танк, Вацлаў Ластоўскі ды ягоны савецкі двайнік – Язэп Дыла. Іншыя героі нашай гісторыі застаюцца ўбаку. Спадзяюся, ва ўсіх астатніх знойдуцца свае аматары, якія будуць пра іх нешта пісаць. Мне ж не хацелася б пісаць увесь час пра адных і тых жа людзей.

Вацлаў Ластоўскі

Але сёння ёсць добрая нагода зноў згадаць Власта: пабачыў свет зборнік “Да гісторыі беларускай дыяспары. Сшытак 2”, у якім змешчаныя матэрыялы конкурсу працаў пра беларускае замежжа, прысвечанага 25-годдзю МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Сярод 12 тэкстаў надрукаваны і мой, прысвечаны “ковенскаму” перыяду жыцця Вацлава Ластоўскага.

Тэкст, натуральна, не навуковы. Беглы агляд таго, што рабіў і што зрабіў наш Власт, знаходзячыся ў эміграцыі, чаму з’явіўся ягоны легендарны “Крывіч” і каму за ўсё гэтае шчасце варта дзякаваць. Перачытаў яго і зноў здзівіўся, што гэты перыяд у жыцці такога чалавека нікому не цікавы. Шырокая грамада наўрад ці што пра яго ведае агулам, акрамя завучаных дат: прыехаў, выдаў, выехаў.

І нічога дзіўнага або ненармальнага ў гэтым няма. Гэтак жа нецікавыя шырокаму люду і іншыя даты, напрыклад, 90-я ўгодкі славутай моўнай канферэнцыі ў савецкім Мінску, на якой вызначалі нормы правапісу, або вяртанне ў БССР “бацькі” беларускай драматургіі, аўтара легендарнай аповесці “У капцюрох ГПУ, Францішка Аляхновіча. Абедзве даты былі ў лістападзе мінулага года, абедзве прайшлі фактычна незаўважанымі. Другарадныя спрэчкі пра сэксізм у рэкламе Mark Formelle – безумоўна, рэч нашмат больш неабходная ды патрэбная.

І калі з гэтымі падзеямі ўсё ясна – пра іх банальна не ведаюць, то з Ластоўскім і ягоным жыццём у Коўне не ўсё так адназначна. Асабіста для мяне тыя няпоўныя сем гадоў, якія Власт правёў у міжваеннай Літве, падаюцца найбольш яскравым перыядам ягонай біяграфіі. Ясна, што да гэтага была “Наша Ніва”, палітычныя дзейнасць, выдавецкая справа і самаадукацыя. Але да Коўна Власт выступаў хутчэй як шэры кардынал. Вядома, што цэлыя нумары “Нашай Нівы” былі складзеныя ім уласнаручна, але падпісаны рознымі псеўданімамі. Тое ж ён рабіў пазней і ў “Крывічы”, праўда, не асабліва моцна хаваючыся. Любы чытач знойдзе яго за большасцю матэрыялаў у гэтым выданні.

І прычына таго, што мы так мала ведаем пра менавіта гэты перыяд ягонага жыццяпісу простая – летувісы. Так, тыя самыя, якія скралі Вільню, назву краіны, народа ды нарабілі яшчэ шмат якой шкоды. На жаль, у сучаснай нацыяналістычнай і патрыятычнай рыторыцы нашы літоўскія суседзі фігуруюць выключна, як ворагі. Канчаткова гэта стала зразумела пасля вялікай постнавагодняй сваркі ў фэйсбуку, калі “беларусы” счапіліся з “літвінамі” ў барацьбе за правільную назву нашай краіны.

Аказваецца, на летувісаў павесілі многія беды і няшчасці, якія выпалі на долю беларускага народа цягам апошняга стагоддзя. І ў гэты зручны канструкт, які ўжо добра ўкаранёны ў свядомасць актыўных прадстаўнікоў нашага грамадства, ніяк не ўпісваецца той факт, што міжваенная Літва часоў Власта ў прынцыпе лаяльна ставілася да беларусаў, часам дапамагаючы ім нават у развіцці культурных, грамадскіх, дзяржаўніцкіх ініцыятыў. І за гэта, пэўна, ім варта ўсё ж падзякаваць. Як і 90 гадоў таму, асноўная праблема беларушчыны – хранічная залежнасць ад знешніх абставін. Калі ў снежні 1926 года ў выніку перавароту да ўлады прыйшлі літоўскія нацыяналісты, Власту абрэзалі ўсе мажлівасці для далейшага развіцця, рабіць у гэтай краіне яму было ўжо няма чаго. Новыя ўлады не былі зацікаўленыя ў развіцці незапатрабаванай беларускай ідэнтычнасці, яны імкнуліся найперш развіваць сваю нацыянальную культуру. Менавіта таму вясной 1927 года Ластоўскі выехаў з Коўна ў Мінск.

Ці не кожны літоўскі школьнік ведае сёння пісьменніцу Ладзіну Пяледу. Пад гэтым псеўданімам пісала свае творы на пару з сястрой Марыя Іваноўская, першая жонка Власта. Ці кожны беларускі школьнік ведае пра яго? А што чытаў з ягоных твораў? Ясна, што можна пачаць наракаць на дзяржаву, якая мала звяртае ўвагі, не дае магчымасці і гэтак далей. Усё гэта мы ўжо чулі. Дзякуй! Але гэта хутчэй слабае апраўданне, чым рэальная пазіцыя. Сеціва ніхто не адмяняў. І ўласную працу над сабой і сваім атачэннем таксама. На жаль, жыць у свеце чорна-белых ілюзій, штампаў, простых адказаў на складаныя пытанні нашмат прасцей…

Часам можна сустрэць меркаванне, што дзеячаў эміграцыі спецыяльна ўвялі ў зман, каб выманіць на савецкую тэрыторыю, а потым рэпрэсаваць. Безумоўна, такая гульня вялася савецкімі спецслужбамі ў дачыненні да беларускіх дзеячаў, якія мелі ўплыў на беларускую эміграцыю. Пра тое, як пераконвалі Власта пераехаць у Мінск, ёсць добры артыкул гісторыка Аляксандра Пашкевіча. Але ж разам з гэтым згадваюцца і нататкі самога Ластоўскага, які ў лістападзе 1926 года наведаў згаданую вышэй моўную канферэнцыю. У іх ёсць досыць шмат крытычных заўваг, то бок ён ведаў, куды ехаў вясной 1927 года. Можа быць, не думаў, што будзе так жорстка. І нягледзячы на ўсе “але”, ён справядліва прызнаваў тагачасны Мінск, сталіцу БССР, цэнтрам збірання беларускіх земляў. Таму і вярнуўся…

У любым выпадку наша гісторыя захоўвае яшчэ шмат цікавостак, якія ляжаць літаральна пад нагамі. Дастаткова толькі захацець іх убачыць. Гэта рэальны і дзейсны ключ у іншы дзівосны і неверагодны свет. Нашмат шырэйшы за кнігі Караткевіча, Ермаловіча і вершы Янкі Купалы. Галоўнае толькі захацець знайсці адказы на складаныя пытанні, хаця б для ўласнага разумення сваёй гісторыі.

Канстанцін Касяк

Глядзіце таксама:

Алесь Мікус: Пра Власта, нацыю з кармай ды вытанчанасць, што пасыпалася

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM