• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.02.2019 | Культура

«Мацаюць і залазяць пад спадніцу». Роспачны маналог актрысы, якая працавала жывой скульптурай на вуліцах Мінска

Кацярына Чакатоўская не першы год працуе ў вулічных тэатрах, а таксама як актрыса інтэрактыўнага жанру на карпаратыўных мерапрыемствах. Аднак на вуліцу яна больш вяртацца не хоча.

Прычына: неадэкватныя паводзіны людзей.

Кацярына падзялілася з «Нінай» набалелымі назіраннямі, бо спадзяецца, што гэта можа неяк прысароміць тых, хто дазваляе сабе чапляцца да акцёраў.

Кацярына Чакатоўская, актрыса, драматург.

— Тэатр для мяне адкрыўся, калі паралельна з асноўным навучаннем ў БДПУ я наведвала Беларускі калегіум. Неяк туды прыйшоў адзін з выпускнікоў, які займаўся батлейкай, і сказаў, што шукае акцёраў для выступу на рыцарскім фэсце. Ну я і выклікалася на нескладаную роліку чорціка.

 

А потым па наборы патрапіла ў тэатральную студыю пры мясцовым доме творчасці, і усё закруцілася далей. Калі ў Мінску запрацавала пешаходная вуліца на Карла Маркса, мы былі аднымі з першых, хто выпаўз туды ў якасці артыстаў. З’яўленне пешаходкі ўвогуле стварыла ўмовы для развіцця вулічнага тэатра.

На Карла Маркса.

Працавалі мы там і ў якасці мімаў, потым з’явіліся простыя статуі (мы абгортваліся кавалкам тканіны, а цела фарбавалі залатой фарбай). Пазней, ужо разам з сяброўкамі, рабілі і больш складаныя касцюмы.

За моманты працы хапала розных выпадкаў. Калі людзі падыходзяць і пачынаюць проста мацаць — гэта яшчэ не так страшна. Некаторыя мужчыны на вуліцы пачыналі распускаць рукі, залазіць пад спадніцу.

Калі ты працуеш як нерухомая статуя, то бачыш толькі тое, што адбываецца перад табой, і многія спецыяльна падыходзілі ззаду. Мімам і іншым персанажам тут прасцей: ты хаця б можаш неяк выкруціцца, адштурхнуць чалавека ў жартаўлівай форме, пагразіць пальцам.

Калі на хадулях — таксама складана: людзі лезуць пад спадніцу знізу, а табе трэба трымаць баланс, каб не забурыцца ў натоўпе.

Аднойчы у мінскім начным клубе я была якраз на хадулях, і вось у нейкі момант адзін хлопец пачаў цягнуць мяне ўніз, абдымаць. Потым дастаў грошы і паспрабаваў запхнуць іх у ліф. Я адштурхнула яго руку і пайшла далей. А пасля артыст, які тасама там працаваў, спытаў мяне: чаму я так зрабіла? Маўляў, гэта нармальная сітуацыя: усе пагаджаюцца на звышганарар, калі яго даюць, хай і такім чынам.

Часам са мной у вобразе мінакі спрабуюць цалавацца (калі шчыра, я не разумею, як можна хацець зрабіць гэта з кімсьці нафарбаваным). Самы жорсткі для мяне момант — калі мужчына падышоў да мяне сфатаграфавацца, абняў і спецыяльна паклаў руку на грудзі. Ён стаяў так некалькі хвілін. Я, можа, тормаз, але звычайна ў такіх сітуацыях у мяне поўны ступар: што рабіць-што рабіць?

Дарэчы, калі раней я думала, што цярпець такое парушэнне межаў будзе непрыемна толькі з боку мужчын, то памылялася. Калі на адным з мерапрыемстваў, куды нас запрасілі выступаць, жанчына падышла да мяне і пачала ззаду церціся сваім лабком, было шалёна непрыемна.

У вобразе статуі.

Падобныя гісторыі вам распавядзе кожны, хто працуе на такіх мерапрыемствах. І няма тут гендарнай розніцы: знаёмы хлопец-статуя неяк скардзіўся мне на п’яных жанчын, якія на яго пастаянна вешаюцца.

Праз гады досведу працы ў вулічным тэатры, на карпаратывах я, канечне, пачала лепш разбірацца ў людзях: напрыклад, загадзя разумею, да каго лепш увогуле не падыходзіць, бо яны тэарэтычна могуць распусціць рукі. Ну і сама неяк навучылася хутчэй рэагаваць на розныя сітуацыі. На адным з вяселляў дзядуля-госць лез да мяне цалавацца, і я вельмі актыўна пагразіла яму пальцам. Гэта заўважылі сваякі, якія прысаромілі яго. Аднак усё гэта адбывалася вакол знаёмых, у памяшканні — у такіх умовах сітуацыю кантраляваць прасцей, чым на вуліцы з натоўпам.

Увогуле, пакуль нашы людзі паводзяць сябе так, няма культуры ўзаемадзеяння з артыстамі, мы з каляжанкамі сышлі з вуліцы: гэта небяспечна і непрыемна.

Канечне, хапала ў працы і станоўчых эмоцый: калі табе радуюцца, кажуць кампліменты. Аднак на 10 адэкватаў стабільна сустрэнецца 1 неадэкват, які ўсё сапсуе. І хочацца сысці, памыцца і больш ніколі туды не вяртацца.

Nina.nn.by, фота з асабістых архіваў гераіні

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Асоба

Памёр гісторык Леанід Лыч

Сёння ад каранавіруса памёр гісторык Леанід Лыч. У лютым яму б споўнілася 92 гады. Апошнія тыдні ён знаходзіўся ў цяжкім стане ў бальніцы. Леанід Міхайлавіч шмат пісаў пра важнасць беларускай мовы і абароны...

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

Апошнія навіны

    Асоба
    Памёр гісторык Леанід Лыч
    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM