• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.09.2017 | Гісторыя

Мадэрновая архітэктура занядбанага краю «на Крэсах»

Валожын, у былым доме старасты 1920-х гадоў цяпер знаходзіцца краязнаўчы музей. Фота: Уладзімір Садоўскі

Валожын, у былым доме старасты 1920-х гадоў цяпер знаходзіцца краязнаўчы музей. Фота: Уладзімір Садоўскі

Архітэктура Беларусі ХХ стагодзьдзя цікавая тым, што на працягу двух перадваенных дзесяцігодзьдзяў наша краіна знаходзілася пад уплывам двух, як раней пісалі, ідэалягічна чужых архітэктурных школ: савецкай і польскай. Па выніках Рыскай дамовы 1921 году Беларусь была падзелена — заходняя частка адышла ў склад Польшчы, на ўсходняй была ўсталявана савецкая ўлада. У БССР 1920-х гадоў спачатку разьвіваўся агульнасавецкі архітэктурны стыль канструктывізм, які зь сярэдзіны 1930-х у адміністрацыйным парадку быў заменены на сацрэалізм. На заходняй частцы Беларусі зьмены архітэктурнай парадыгмы адбываліся натуральным чынам, але і там таксама можна абазначыць некалькі характэрных этапаў. У 1920-я ў новаадроджанай Польшчы панаваў рамантычны нацыянальны мадэрнізм, які абапіраўся на гістарычную і народную архітэктуру паўднёвых рэгіёнаў краіны. З пачатку 1930-х у польскую архітэктуру прыйшлі агульнаэўрапейскія павевы архітэктуры функцыяналізму, а напрыканцы дзесяцігодзьдзя Польшча, як і яе суседзі — Нямеччына і СССР — узялася за манумэнталізм, які спалучаў рысы нэаклясыцызму і імпэрскі размах.

Міжваенны асабняк у Горадні. Фота: Уладзімір Садоўскі

Міжваенны асабняк у Горадні. Фота: Уладзімір Садоўскі

Нягледзячы на разбурэньні вайны і наступствы пасьляваеннага аднаўленьня беларускіх гарадоў, значная частка пабудоў 1920-30-х гадоў захавалася да нашага часу. І калі даваенныя будынкі ўсходняй часткі Беларусі заўжды былі пад пільнай увагай гісторыкаў і мастацтвазнаўцаў, то дасьледаваньне архітэктуры захаду краіны доўгі час амаль не вялося. У савецкія часы тэма «заходняй» архітэктуры з ідэалягічных прычын разглядалася аднабока і павярхоўна. Напрыканцы ХХ стагодзьдзя з-за пэўнай інэрцыйнасьці вывучэньне архітэктурнай спадчыны Другой Рэчы Паспалітай усё яшчэ знаходзілася ў зародкавым стане. З польскага боку да нядаўняга часу тэма міжваеннай архітэктуры «былых усходніх ваяводзтваў» таксама разглядалася вельмі слаба: праз ідэалёгію і аддаленасьць для польскіх дасьледчыкаў беларускіх крыніц. У ХХІ стагодзьдзі сытуацыя паступова стала зьмяняцца да лепшага, як у Беларусі, так і ў Польшчы. У нашай краіне можна назваць, прынамсі, двух гісторыкаў-мастацтвазнаўцаў, якія шчыльна займаюцца вывучэньнем міжваеннай архітэктуры, гэта Ала Шамрук і Яўген Марозаў. Шамрук у 2007 годзе выдала кнігу — «Архітэктура Беларусі ХХ-пачатку ХХI ст.», у якой, бадай, упершыню ў беларускай навуковай практыцы былі разгледжаны асаблівасьці міжваеннай архітэктуры заходніх абласьцей краіны. Яўген Марозаў у тым жа 2007 годзе абараніў кандыдацкую на тэму: «Стылі і накірункі ў беларускай архітэктуры 1920–1930-х гг.», дзе параўнаў польскую і савецкую архітэктурныя школы, разгледзеў іх асаблівасьці і адзначыў пэўнае падабенства мастацкіх падыходаў. Гэтыя працы заклалі падмурак для далейшага вывучэньня архітэктурнай спадчыны міжваеннага пэрыяду ў Беларусі. Паступова цікавасьць да міжваенных пабудоў захапіла і беларускіх краязнаўцаў, напрыклад, у інтэрнэце быў створаны блог, удзельнікі якога зьбіраюць фотаздымкі і інфармацыю пра міжваенную архітэктуру захаду Беларусі, Украіны і Вільнюскага павету: http://kresy-arch.livejournal.com/ .

Шматкватэрны жылы дом у Маладэчна, пабудаваны ў другой палове 1920-х. Фота: Уладзімір Садоўскі

Шматкватэрны жылы дом у Маладэчна, пабудаваны ў другой палове 1920-х. Фота: Уладзімір Садоўскі

Сярод польскіх дасьледчыкаў варта адзначыць працы дацэнта Акадэміі выяўленчых мастацтваў у Гданьску Міхала Пшчулкоўскага (польск. Michał Pszczółkowski, старонка на ФБ https://www.facebook.com/mipszcz). Ён — аўтар вялікай колькасьці артыкулаў прысьвечаных міжваеннай польскай архітэктуры, у тым ліку і будынкам, якія ўзводзіліся на тэрыторыі захаду Беларусі. У 2016 годзе выйшла кніга Пшчулкоўскага «Kresy nowoczesne. Architektura na ziemiach wschodnich II Rzeczypospolitej 1921–1939» («Сучасныя Крэсы. Архітэктура на ўсходніх землях Другой Рэчы Паспалітай 1921–1939») у якой падрабязна разглядаюцца 70 архітэктурных аб’ектаў абазначанага пэрыяду, якія цяпер знаходзяцца ў Беларусі, Украіне і Літве, а таксама зроблены аналіз архітэктурных стыляў і плыняў, што панавалі ў Другой Рэчы Паспалітай у той час.

Вокладка кнігі Міхала Пшчулкоўскага

Вокладка кнігі Міхала Пшчулкоўскага

Варта адзначыць, што спрэчны для беларусаў, ўкраінцаў і літоўцаў тэрмін «Крэсы», які абазначае ўсходнія ўскраіны даўняй Рэчы Паспалітай, у сучаснай польскай гістарыяграфіі мае афіцыйны статус. Тэрмін быў уведзены ў гістарычную літаратуру яшчэ ў сярэдзіне ХІХ стагодзьдзя і найчасьцей ужываўся ў гады Другой Рэчы Паспалітай у дачыненьні да ўсходніх ваяводзтваў краіны. Пшчулкоўскі ў сваёй кнізе піша, што ў сёньняшнім польскім грамадзтве склаўся збольшага ідэалізаваны вобраз міжваеннай Польшчы і «Крэсаў», як натуральнай часткі «польскага сьвету». Папулярныя публікацыі на тэму міжваеннай гісторыі Польшчы стараюцца не закранаць цёмных старонак жыцьця Другой Рэчы Паспалітай. Але, як адзначае гісторык: «міжваенныя Крэсы — гэта ня толькі львоўскі дыялект польскай мовы, „балак“, і смаргонскія абаранкі, але і татальная палянізацыя, пагромы габрэяў і Бяроза-Картуская».

Цэнтар Наваградку ў 1920-я гады. Ілюстрацыя з кнігі «Kresy nowoczesne»

Цэнтар Наваградку ў 1920-я гады. Ілюстрацыя з кнігі «Kresy nowoczesne»

Ва ўступнай частцы кнігі «Kresy nowoczesne» Пшчулкоўскі робіць агляд эканамічнага, палітычнага і нацыянальнага стану «ўсходніх ваяводзтваў» у міжваенны пэрыяд: «Крэсы» прадстаўляюцца ў ім як вялікія тэрыторыі з слаба разьвітай інфраструктурай, да таго ж разбуранай Першай сусьветнай і савецка-польскай войнамі, амаль цалкам аграрнай эканомікай і зь пераважна беларускім, украінскім і габрэйскім насельніцтвам, над якім цэнтралізавана ажыцьцяўлялася палітыка палянізацыі. Інструмэнтам гэтай палітыкі, паводле меркаваньня аўтара, зьяўлялася таксама архітэктура. Нацыянальны мадэрнізм, які панаваў у польскай архітэктуры 1920-х гадоў, меў на мэце паказаць трываласьць польскай улады на новых землях праз зварот да гістарычных элемэнтаў і стылістыкі польскай народнай архітэктуры, а таксама даказаць перасяленцам з цэнтральных рэгіёнаў Польшчы, якія ехалі на ўсход у якасьці службоўцаў і вайскоўцаў, што яны будуць жыць не ў глушы, а ў краі, дзе польская архітэктурная думка разьвіваецца гэтак жа спрытна як і на захадзе краіны. Яскравым прыкладам такога падыходу Пшчулкоўскі лічыць пабудову ўрадавых кварталаў у Наваградку, Берасьці, Нясьвіжы і інш. Жылыя дамы для польскіх асаднікаў мелі выгляд спрошчаных шляхецкіх сядзіб і павінны былі давесьці перасяленцам, што яны не выгнаньнікі, а гаспадары на гэтых землях.

Урадавы квартал у Наваградку. Фота: Уладзімір Садоўскі

Урадавы квартал у Наваградку. Фота: Уладзімір Садоўскі

Зрэшты, як адзначае гісторык, ужо напрыканцы 1920-х гадоў польскія архітэктары пачалі адыходзіць ад нацыянальных матываў і пераймаць агульнаэўрапейскія плыні авангарднай архітэктуры. Пачатак 1930-х характарызуецца пераходам да архітэктуры функцыяналізму, які стылістычна быў роднасны савецкаму канструктывізму. Яскравым прыкладам гэтай плыні зьяўляецца дом афіцэраў у Горадні, у кнізе Пшчулкоўскага яму прысьвечана асобны разьдзел. Манумэнталізм і нэаклясыцызм быў уласьцівы адміністрацыйным будынкам Польшчы, якія ўзводзіліся на «ўсходніх землях» — гэты стыль павінен быў таксама служыць прыкладам трываласьці польскіх уладаў на «Крэсах». У якасьці ўзору такой архітэктуры аўтар прыводзіць будынак адміністрацыі Палескага ваяводзтва ў Берасьці. Пабудаваны ў 1935–38 гадах гмах шмат у чым падобны на аналягічныя адміністрацыйныя будынкі Нямеччыны ці Савецкага Саюзу, якія ўзводзіліся ў той жа час. Міхал Пшчулкоўскі адзначае, што будаўніцтва ва ўсходніх ваяводзтвах вялося ў нашмат меншых аб’ёмах, чым у цэнтральнай Польшчы, і маштабных пабудоваў было вельмі мала, тым ня менш, па тых аб’ектах, што захаваліся ў Беларусі, Украіне і Літве, можна назіраць усе стылі і характэрныя этапы ў разьвіцьці міжваеннай польскай архітэктуры.

Былы Дом афіцэраў у Гродна. Фота: Уладзімір Садоўскі

Былы Дом афіцэраў у Гродна. Фота: Уладзімір Садоўскі

Кніга Пшчулкоўскага — прыклад аб’ектыўнай ацэнкі стану беларускіх земляў у часы Другой Рэчы Паспалітай, а таксама грунтоўнага падыходу да вывучэньня асобных захаваных архітэктурных аб’ектаў міжваеннага пэрыяду. З 70 апісаных у кнізе аб’ектаў 22 знаходзяцца ў Беларусі: у цэнтры ўвагі аўтара забудова Берасьця і Наваградку — былых ваяводзкіх цэнтраў, а таксама пабудовы Горадні, Браславу, Баранавічаў, Пінску і Ліды. Інфармацыя пра гэтыя будынкі будзе цікавай ня толькі беларускім дасьледчыкам архітэктуры, але і шырокаму колу чытачоў, а таксама можа стаць асновай для распрацоўкі турыстычных маршрутаў па Беларусі. Дарэчы, Міхал Пшчулкоўскі 7–8 верасьня будзе ўдзельнічаць у міжнароднай канфэрэнцыі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, дзе выступіць з дакладам на тэму турыстычнага патэнцыялу архітэктурнай спадчыны Другой Рэчы Паспалітай ў Беларусі.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве

Ігар Макар, былы намесьнік камандзіра баявой групы «Алмаз», а цяпер прадстаўнік грамадзянскай ініцыятывы «Беларускі народны трыбунал», расказаў Свабодзе, як даваў паказаньні ў Кіеве ў справе аб забойстве...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі

Установы аховы здароўя атрымалі больш за 20 тысяч вакцын. Прышчапляць будуць «Спадарожнікам V», паведамляе Наша Ніва. Будуць прышчэпленыя 2285 медработнікаў Мінска, 3460 Брэсцкай вобласці,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

Апошнія навіны

    Замежжа
    ​​​​​​​«Забойства Шарамета будзе раскрытае», — былы спэцназавец Макар даў паказаньні ў Кіеве
    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM