• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
05.12.2016 | Культура Музыка

Максім Жбанкоў: Адвечны “гараж”. Чаму Sex Pistols – наша ўсё

Тыдзень таму прагрэсіўнае чалавецтва адзначыла 40 гадоў брытанскага панк-року. Акурат 26 лістапада 1976 года чацвёра шаленцаў у брудных джынсах і падраных цішотках – пазней вядомыя як Sex Pistols – выдалі дэбютны сінгл “Anarchy in the U.K.”. Што было потым – скажа, напэўна, кожны, хто быў больш-менш у тэме. “God save the Que-e-e-n and the fascist regi-i-i-me!!!”, сцэнічны брутал, рэкламныя істэрыкі, наркатычныя ўлёты, лязом па венах, ботам па фэйсе, Сід ды Нэнсі – самазабойчыя каханкі… І паспяхова засвоены поп-індустрыяй новы стайл: дэкаратыўны шок, кіраваны адвяз, выклік грамадству па рынкавых цэнах. Дык што святкуем? Культурны выбух ці трыумф маркетынгу? Ёсць варыянты. Паўсюль ёсць варыянты. Толькі не тут. Не ў нашым аграгарадку.

Айчынны панк атрымаўся тармазнутым і спозненым. Гадоў так на пятнаццаць. Прасунутыя піцерцы пачалі панкаваць з 1981-га, а да нас хваля дакацілася толькі напрыканцы 1980-х. Акурат да перабудовы. Брудны “гаражны” гітарны гук з лямантуючым вакалам, алкагольная шыза ў тэкстах, эпілептычныя скокі на сцэне пачаліся ў сінявокай, калі анамаліі апынуліся ў трэндзе. У той час нефармалаў зрабілі ледзь не сцягам пераменаў, камсамол пачаў ладзіць рок-фэсты і больш не вязалі за падпольныя канцэрты. Вось і атрымалася нешта дзіўнае ды непаўторнае: па ўсім свеце панк – музычная рэвалюцыя сямідзясятых, у нас – гераічная спадчына старту беларускай незалежнасці дзевяностых.

Першы панк стваралі штатаўскія рок-н-рольныя радыкалы – гарадскія разумнікі з моцным культурніцкім бэкграўндам, фанаты Velvet Underground і Уільяма Бероўза. Television, Паці Сміт, New York Dolls і, натуральна, The Stooges працягвалі пэўную традыцыю “нязручнай” культуры. Што зрабілі брытанцы? Ператварылі досвед нью-ёркскай альтэрнатывы ў забаўку для дылетантаў і палітычных актывістаў. Легенды пра прынцыповую няздольнасць вакаліста Sex Pistols трапляць у ноты і выгнанне з гурта басіста Глэна Мэтлака за тое, што ён “занадта добра грае”, зрабілі сваю справу. Брыціш піпл падаравалі панк дваравым абібокам ды вулічным аўтсайдарам, перманентна пакрыўджаным на жыццё. Стварылі зручную мадэль музычнай самадзейнасці, дзе “горш” чыталася як “лепш”. Наш варыянт.

Два вымярэнні панку як ментальнага супраціву: эстэтычнае ды палітычнае. “Калі бачыш, як дзясяты тыдзень у топах пануе Bohemian Rhapsody (хіт гурта Queen – аўт.), цягне ці то забіць сябе, ці то заснаваць гурт”, – саркастычна адзначаў брытанскі журналіст Нік Кент. Там супраціўнікамі былі грувасткі прагрэсіў-рок, пампезны глэм і пафасны хард. Там панк вяртаў рок да каранёў – стылістычнага прымітывізму, памножанага на інтуітыўнае адчуванне смаку жыцця. З чым было змагацца ў сінявокай? З Віктарам Вуячычам? З Паплаўскай энд Ціхановічам? З філарманічным Мулявіным? Ніхто з іх у 1990-я не важыў амаль нічога. Сабаку мэйнстрыму не трэба было забіваць. Ён сканаў сам.

З палітычным таксама склалася інакш. Брытанскі панк быў адным з рухавікоў сацыяльнай нязгоды і з дызайнерскага праекта неўзабаве ператварыўся ў голас неабароненай ад эксперыментаў улады часткі грамадства: “Калі Мэгі Тэтчэр сканае, ніхто не заплача, чувак!” Там гэта было (нягледзячы на камерцыйны поспех панкаўскіх гаджэтаў) з’явай, па сутнасці, антысістэмнай. У нас – дазволенай і зацверджанай. Дзяржава абвясціла – на кароткі час – свабоду стылю і амністыю андэграўнду. Айчынны панк выскачыў на паверхню ў паўзе паміж двума аўтарытарызмамі – савецкім і постсавецкім. Як прадукт самой сістэмы, абавязаны ёй правам на лігалайз. Панк-рок мы атрымалі знянацку. Як незалежнасць.

Так і пацягнулася. Так і засталося. Трыумфам дызайну. Сцэнічнай прыгодай. З каляровай фрызурай Лявона Артуравіча і N.R.M. на сцэне ў адным бодзі-арце. Са жвавым алка-драйвам “дзюбялёў”, дваровай весялухай “Дай дорогу!” і патрыятычнымі прыпеўкамі “Дзецюкоў”. З чыста панкаўскай жыццёвай харэаграфіяй ў стылі пого – энергічнымі скокамі на месцы.

Хваля даўно сышла. А панк застаўся – як п’яны госцік. Новая генерацыя правінцыйных герояў накшталт AMAROKA грыміць гітарамі, бо панк – гэта так проста, калі ты малады і злосны. Інваліды пастановачнага экстрыму перакладаюць сваю роспач у новыя “гаражныя” зонгі, бо больш з ёй няма чаго рабіць. Народ мае свае дзве гадзіны адвязу (усё адно дзе, у Вільні, Вілейцы ці Гомелі), каб сябе паважаць цягам наступных трох месяцаў. Да чарговай ін’екцыі свабоды. Айчынны панк стабільна пазбаўлены будучыні – і таму нязменна актуальны.

У нашым запаволеным руху невядома куды панк ёсць палітычным алібі і псіхалагічным прытулкам – сховішчам чыстага адрэналіну часоў сацыяльнага рамантызму. Таму ў яго так ахвотна гуляюцца транзітныя генералы рок-н-рола, важкія літаратары ды калумністы “Саўбелкі”.

…Панкаўскі юбілей сын Малькальма Макларэна – “хроснага бацькі” Sex Pistols – адсвяткаваў як трэба: спаліў на караблі пасярод Тэмзы сваю калекцыю панк-артэфактаў залатой пары 1970-х. У полымя сышло, як кажуць, больш за 6 мільёнаў даляраў. У нас гэткае немагчыма. Бо наш панк – нацыянальны скарб. Нам без яго ніяк. Як не будзе рэвалюцыяў – дайце хоць параўці ў мікрафончык.

 

Максім Жбанкоў

дызайн: “Адліга”

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM