• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
03.05.2017 | Грамадства Cult Fiction

Максім Жбанкоў: Танчым для Кэйджыбі

Сярэдзіна 90-х мінулага стагоддзя. Палац прафсаюзаў. Чарговы паказ замежнай стужкі ад нашага “Кінаклюбу”. “Тут цябе шукалі! – цётачка-кінамеханік з трывогай глядзіць на мяне. – Зайшлі наўпрост сюды, чырвоныя кніжачкі паказалі…” Тады не знайшлі. Знайшлі пазней: “Вось вы тут з замежнікамі працуеце, можа заўважылі штосьці… ” Не, ніякіх подпісаў, дамоваў ды ціску – проста час ад часу размовы на вольным паветры. Мой асабісты ўнёсак у справу дзяржбяспекі проста зашкальвае: дзве касеты польскай банды Elektryczne Gitary, small talk пра псіхалогію масавых дзеянняў, абмеркаванне асобы магчымага кіраўніка “Беларусьфільму”… І што? І ўсё. Чаму размаўляў? Бо не было чаго хаваць. Плюс была надзея трохі паправіць оптыку айчынных пінкертонаў. Потым надакучыла. Больш не размаўляем. Я не той. Яны не тыя.

Як на мяне, самы трапны трэк сезону вырабілі беспартыйныя артысты з сямейнага гурта Zui. Бадзёры дыска-біт, лайтовы арганчык, шалёныя бубны і лагодны дзявочы (амаль дзіцячы) галасок: «Танцы, танцы для Кейджиби, наверное, им не хватает любви!» А далей – яшчэ лепш, яшчэ дакладней: “К кому–то подошли, тронули за локоть – наверное, его приглашают на парный. Он, видимо, не хотел соглашаться, но слишком серьезными были аргументы. От короткого удара перегнулся пополам – мы поняли: это поклон. Что ж, танцор заслужил аплодисменты!” І зноў рэфрэн пра танцы для Кэйджыбі. Хэй-хэй! Оле-оле! Дзе вашыя ручкі?

Калі пра дзяржбяспеку пачынаюць танчыць – гэта ўжо дыягназ. Не для артыста – для грамадства і (нібыта) ягоных абаронцаў. Гераічная міфалогія савецкага ўзору – суворыя справы змагароў нябачнага фронту – неадваротна ператвараецца ў танны комікс, над якім лёгка смяяцца. Бо ў ім няма ані сэнсу, ані сэрца. Ёсць выконваючыя абавязкі. Дзяржслужачыя. Якая дзяржава – такія і служачыя.

Цяжка верыць у абаронцаў, якія не абараняюць. Альбо абараняюць – але ад нас. Ці засталіся ў гэтым горадзе мазахісты, здольныя захлынуцца ад кайфа, сустрэўшы чарговы патруль на Кастрычніцкай (моцныя злыя дзядзькі ў чорных бярэтках, погляд як рэнтген, дручкі нагатове)? Чаму зона нашай волі вымяраецца аўтазакамі? Варта пачуць неўцямнае мармытанне сведкаў ў пагонах, каб здагадацца: гэтыя таксама танчаць. Скрозь нас. Танчаць сваё службовае дыска. Пад свой патаемны службовы біт.

Танцы – тое самае слоўка. Бо танец – не марш і не мітынг. Не маршрут і не рэйс. Не перспектыва і, тым больш, не прарыў. Сэнс дэнсу – проста ў самім дэнсе. Канкрэтна тут. Канкрэтна зараз. І не пытайся: навошта.

Мінулага няма. Будучыні не бачна. Затое можна танчыць. Танчыць для Кэйджыбі.

Замест свабоды зрухаў – свабода харэаграфіі. Тое, што калісьці падавалася вышэйшай матэматыкай, апынулася вясковай дыскатэкай, дзе святая справа – заляпіць апаненту ў вока. Дзе нармальны код камунікацыі – бязглуздыя мацюкі. Дзе невядома, ці прыйдзеш дадому целым? І ўвогуле: ці прыйдзеш дадому?

Знікаюць палітыкі і арт-менеджэры – каб праз дзень-два патрапіць ці на волю, ці ў суд. Як пашчасціць. Невядомыя збіваюць людзей на горкі яблык. Нармальная справа. Як той казаў, “спасибо, что живой”. Самае цікавае, што да гэтага можна прызвычаіцца. Самае цікавае, што мы ўжо прызвычаіліся. Чаму? Бо тут ніколі не жылі інакш.

Як у нармальным дэнсінгу, могуць падыйсці калі заўгодна. Нават калі ты на сцэне. Тым больш, калі ты на сцэне. Як у нармальным дэнсінгу, пачынаеш вагацца: пагадзіцца ці не? Што ні зрабі – сумнеўна. Наступствы пралічваюцца слаба: на дыскатэцы лёгіка не працуе. Галоўнае – адказаць тэхнічна. Бо гэта танцы. Танцы для Кэйджыбі.

Насамрэч прысутнасць партнера тут не галоўнае. Як і назва ягонай ксівы. Хапае ведаў, што ён ёсць. Айчынны Біг Бразер. Нясупыннае свята ўнутраных органаў.

Калі ў мабілцы штосьці пачынае фаніць ці маеш дзіўны колл ад ананіма  – ты амаль у курсе, што адбываецца. Калі пачынаеш шыфравацца ў размовах і азірацца – ты ўжо падпісаўся на танец. Калі ўключаеш свайго унутранага рэдактара падчас публічнай прамовы ці папраўляеш чарговы жорсткі тэксцік – ты танчыш.

Нават калі зрабіў ўсё як трэба. Нават калі сам напісаў словы і музыку. Нават калі танчыш супраць.

І не кажы, што не можаш. Усе могуць. Бо гэта ж наша дыскатэка, дзетка!

 

 

Максім Жбанкоў

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ

Аляксей Гайдукевіч робіць для budzma.by агляд замежнай прэсы Пра крывавыя падзеі жніўня ў Беларусі першымі даведаліся нашы суседзі. СМІ ў Літве, Польшчы, Чэхіі і іншых краінах рэгіёна ў рэжыме анлайн інфармавалі...

valiancina_shauchenka
Праект Кірыла Стаселькі "Можам"

«Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

У сваім спецпраекце «Можам» Кірыл Стаселька гутарыць з аўтарамі пратэсных плакатаў, каб даведацца, хто гэтыя асобы і што хаваецца за кароткімі мэсіджамі на іх плакатах. У гэтым матэрыяле пра свой плакат, зніклых, забойства...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму

Знойдзен унікальны малюнак Беліцы 1845 года, паведамляюць Моцныя Навіны. Ён быў апублікаваны на сайце праекта Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі ў складзе карты Магілёўскай губерні першай паловы XIX стагоддзя. ...

valiancina_shauchenka
Афіша

Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня

Кампанія «Будзьма!» запрашае 20 студзеня а 19-й гадзіне на анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава, падчас якога прагучаць песні з альбома «Песьні выгнаньня» (1995) на вершы паэтаў, якія былі вымушаны...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    Гісторыя
    Знойдзены найстарэйшы малюнак Навабеліцы. Паглядзіце, як яна выглядала 200 гадоў таму
    Афіша
    Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава — 20 студзеня
    Грамадства
    МУС: Андрэй Аляксандраў і Ірына Злобіна аплачвалі штрафы затрыманых дэманстрантаў
    Літаратура
    Нарвежскі саюз пісьменнікаў: мы салідарныя з Беларуссю
    Грамадства
    Супольная заява беларускіх праваабарончых арганізацый аб прызнанні палітвязнямі абвінавачаных па справе Прэс-клуба
    Грамадства
    Пісьменнік Саша Філіпенка напісаў другі адкрыты ліст Рэне Фазэлю
    Грамадства
    У «Дана Молл» выступіў «Вольны хор» з «Пагоняй» і вывесілі вялікі бчб-сцяг
    Грамадства
    Кнігараспаўсюднік Алесь Яўдаха не выходзіць на сувязь
    Грамадства
    Больш за 800 беларускіх навукоўцаў падпісалі ліст у падтрымку звольненых з Акадэміі навук калег
    Грамадства
    Вядоўца на заробак ад $100: дзяржСМІ спрабуюць закрыць дзясяткі вакансій
    Грамадства
    «Цудоўня» распачала працу ў новым месцы
    Грамадства
    Ці стаў прыезд Фазэля правалам?
    Грамадства
    «Новы Час» больш не будзе прадавацца ў шапіках «Белсаюздруку»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM