• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.01.2018 | Мастацтва

Малевіч і дзеці: супрэматызм вам у хату! (фота)

Калі бачыш, як шасцігадовае дзіця захоплена разглядае рэпрадукцыі Казіміра Малевіча – і не проста разглядае, а спрабуе дадумаць карціну, развіць сюжэт, абмеркаваць з дарослымі, што ж хацеў сказаць аўтар, – пачынаеш верыць, што ва ўсіх нас – і вялікіх, і маленькіх – усё будзе добра. Карэспандэнты Budzma.by пабывалі на арт-івэнце казак, гульняў і маляванак у падтрымку краўдфандынгавай кампанii “Малевiч для дзяцей”.

 Прасунутыя бацькі ведаюць: ёсць такая ініцыятыва “Дзіцячыя творчыя майстэрні”. Гэта праект Галерэі “Ў”, створаны для дзяцей ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – навучыць маленькага чалавека вобразна мысліць, пазнаёміць з гісторыяй мастацтва, сапраўднымі мастакамі і куратарамі.

Летась, у канцы года, “Дзіцячыя творчыя майстэрні” паспяхова завяршылі сваю першую краўдфандынгавую кампанію і сёлета ўвесну выйшла першая кніга для дзяцей “Мастацтва Беларусі XX стагоддзя: Віцебская школа”. Гэта быў праект мары. І ён здзейсніўся! Дзякуючы папярэднім заказам 269 чалавек выдадзена 500 кніг. Увесь 2017 год творчая каманда майстэрняў працавала над другой кнігай. Яна цалкам прысвечаная Казіміру Малевічу.

 

Чаму Малевіч?

Сафія Садоўская, мастацтвазнаўца і мама чатырохгадовай Евы: “Малевіч – гэта і мастак сусветнага маштабу, і знакавая асоба на полі трох краін: Расіі, Беларусі, Украіны. Мы ўсе яго дзелім. Але менавіта ў Віцебску Малевіч распрацоўваў сваю тэорыю і УНОВИС (Утвердители Нового Искусства) быў створаны таксама ў Віцебску. Мы не можам сказаць, што Малевіч – беларускі мастак, але ён адназначна моцна паўплываў на далейшае развіццё беларускага мастацтва. На жаль, сёння ў школьнай праграме бракуе тлумачэнняў, напрыклад, таго, што робіць “Чорны квадрат” мастацтвам. Наогул бракуе інфармацыі пра гэтага мастака – інфармацыі ў цікавай форме. Дарэчы, сам Малевіч пісаў занудна, чытаць яго цяжка, таму пісаць пра яго павінен нехта іншы. Вось мы і вырашылі, што пачынаць новую серыю праекта з гэтага мастака вельмі лагічна. Непасрэдна надрукаваць наклад гатовай кнігі нам дапамагла некамерцыйная арганізацыя “The Malevich Society” з ЗША”.

Як сабралася каманда?

Усё пачалося з “Дзіцячых творчых майстэрняў”, а менавіта з ініцыятывы 4-х чалавек: кіраўніка гэтага праекта Ірыны Лукашэнка, куратара адукацыйных праграм Сафіі Садоўскай, PR-менеджара і спецыяліста па фандрайзінгу Вольгі Мжэльскай і мастака BAZINATO.

Вольга Мжэльская: “Мы шмат падарожнічаем, і ў якой бы краіне ні былі, заўсёды заходзілі у галерэі і кнігарні, бачылі там неверагодныя дзіцячыя кнігі і думалі: а чаму ж у нас такога няма? Больш за тое, мы ведалі, які прадукт трэба зрабіць для беларусаў, але не разумелі, як”.

Сафія Садоўская: “Шчыра кажучы, я нідзе раней не сустракала кнігі, дзе б пра мастака дзецям і дарослым распавядалі мовай казак. Казкі – яны ж дапамагаюць зайсці ў свет мастака праз іншыя дзверы. Што да каманды, то Галерэя “Ў” і “Дзіцячыя майстэрні” заўсёды былі цудоўнай калабарацыяй, там несканчона адбывалася творчае ўзаемаапыленне ідэямі. Калі нарадзілася ідэя праекта, мы пачалі шукаць рэдактара, і Сяргей Харэўскі прапанаваў звярнуцца да Адама Глобуса. Мы патэлефанавалі, сустрэліся і пачалі працаваць – гэта той самы выпадак, калі кажуць: зоркі сышліся. Для кнігі пра Малевіча Глобус напісаў казкі, і яны цудоўныя! А яшчэ ён профі ў выдавецкай справе, ён літаратар і мастак – адным словам, Глобус! У яго велізарны сацыяльны капітал кантактаў з беларускамоўнай супольнасцю. Глобус дамовіўся з Лявонам Вольскім (музыка напісаў для праекта песню) і з Валянцінам Акудовічам. У “Малевічы для дзяцей” Акудовіч быў рэдактарам, а для мінулай нашай кнігі напісаў казкі. Спачатку, дарэчы, Акудовіч адмаўляўся удзельнічаць, а потым пагадзіўся: пэўна, яшчэ і таму, што ў яго самога нарадзіўся ўнук”.

 

Як набыць?

Узор кнігі “Малевiч для дзяцей” можна паглядзець у кнігарні “логвінаЎ” (г. Мінск, пр-т

Незалежнасці, 37а) і ў “Краме Ў” (г. Мінск, вул. Няміга 5-40, 2-і паверх ГЦ “Метраполь”), запытаўшы яго ў кансультантаў.

Што пад вокладкай?

“Будзьма!” пазнаёмілася з кнігай у кампаніі маленькіх “малевічаў”: спачатку будучыя чытачы малявалі алоўкамі свае аўтапартрэты, потым абмяркоўвалі работы мастака, чыталі казку паводле карціны “Мужчына з мехам” і танчылі пад песню Вольскага.

Сама кніга – гэта гульнявы інтэрактыў, на старонках выдання можна (і трэба!) маляваць – напрыклад, складальнікі прапаноўваюць дамаляваць свет Малевічавай “Жанчыны з граблямі”. А можна чытаць казкі Якуба Конуса і Яніны Кропкі – гэта ўсё псеўданімы супрэматычнага Глобуса. У кожнай казцы, па словах удзельнікаў праекта, шмат мэсіджаў як для дзяцей, так і для іх бацькоў. Бо як адрозніць добрую дзіцячую кнігу ад проста дзіцячай кнігі? Добрую дзіцячую кнігу цікава чытаць дарослым. Казкі Глобуса – той самы выпадак!

 

Наклад кнігі ў сярэдзіне снежня прыехаў з літоўскай друкарні, але ён не з’явіцца ў найбліжэйшы час на паліцах кніжных крамаў. Кнігу можна атрымаць толькі ў якасці падарунка за падтрымку краўдфандынгавай кампаніі. Большая частка грошай пойдзе на запіс песні і стварэнне мультыплiкацыйнага кліпа на песню Лявона Вольскага. Фільм-мульцік разам з дзецьмі намалюе мастак і чалавек-сусвет Bazinato.

Кася Кірпацік, фота Зарыны Кандрацьевай


Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM