• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.10.2018 | Тэатр

Марнае паляванне на сябе: крытык Аляксей Стрэльнікаў аб прэм’еры паводле Вампілава ў РТБД

2018 год — год нечаканых гучных прэм’ер. Вядомы ўкраінскі рэжысёр Стас Жыркоў, мастацкі кіраўнік тэатра «Залатыя вароты», які прывозіў у Мінск два свае спектаклі паводле п’ес Дзмітрыя Багаслаўскага, падрыхтаваў для Тэатра беларускай драматургіі адразу два спектаклі. На вялікай сцэне тэатра прайшоў спектакль «Паляванне на сябе» паводле самай знакамітай п’есы Аляксандра Вампілава «Паляванне на качак», а на малой быў паказаны work-in-progress «Гэта мы» паводле «Радзіва «Прудок» Андруся Горвата, прэм’ера гэтага спектакля можа адбыцца ў хуткай будучыні.

Жыркоў выдатна працуе з тэатральнай формай. Яго спектаклі нагадваюць складаныя музычныя кампазіцыі, дзе кожны кожны элемент мае сваё дакладнае месца. Ён не ідзе за «літарай тэксту», часам цалкам перарабляючы матэрыял, але яго спектаклі трапляюць у нерв часу. Фармалісцкія эксперыменты Жыркова цікавыя на беларускай глебе тым, што яны на поўную выкарыстоўваюць патэнцыял беларускіх артыстаў.

Фота са старонкі Стася Жыркова ў фэйсбуку.

Тэкст Вампілава больш асацыюецца з фільмам з Алегам Далем, для Беларусі гэта знакавая п’еса знаёмая хіба тым, што на пачатку 1980-х менавіта з яе пачаўся Тэатр-студыя кінаакцёра.

Нейкай сцэнічнай традыцыі Вампілава ў нас няма. Цяжка сказаць, што Стас Жыркоў разбурыў п’есу, насыціўшы яе сучаснымі алюзіямі на мінскае жыццё. Па сюжэце Зілаў атрымлівае ад дырэктара кватэру, у спектаклі кватэра — у Новай Баравой, яго сябра замест футбола спяшаецца на матч «Дынама-СКА», шэф ладзіць сваім падначаленым такі разнос, які вельмі нагадвае «селектарныя нарады», а рэстаран «Незабудка» ў спектаклі называюць «Друз’я», што ў кантэксце стасункаў Зілава з сябрамі гучыць вельмі па-злому і здзекліва. Але больш за тое, псіхалагічная, побытавая п’еса граецца ў абстрактнай, экспрэсіянісцкай стылістыцы. Артысты з дзікімі фрызурамі, бегаюць і крычаць не сваімі галасамі, але гумар настолькі трапляе па адрасе, што глядзець спектакль вельмі весела, хоць і падпісаны ён «не камедыя».

Зілаў — адзін са складаных вобразаў расійскай драматургіі ХХ стагоддзя. Для савецкай драматургіі было скандалам выяўленне персанажа, які беспрынцыпна маніць жонцы, начальству, сябрам, напіваецца і робіць спробу самагубства.

Думайце, што хочаце, але сёння Зілаў выглядае вельмі сучасна — тыповы менеджар сярэдняга звяна. П’есу можна зразумець па-рознаму, ёсць у тэксце сведчанні, што Зілаў ладзіць дэбошы не першы і, мабыць, не апошні раз, але ёсць і моманты шчырасці, якія дазваляюць верыць у маральнае адраджэнне героя.

Для Вампілава прынцыпова важна, каб крыніцай усведамлення гэтай маральнасці быў сам герой.

Максім Брагінец грае Зілава вельмі падобна да аўтарскага апісання. У ім шмат свабоды і рашучасці, такой сапраўднай мужчынскай энергіі, якая патрабуе выхаду.

Але ў афармленні спектакля наўмысна не прадугледжана стрэльбы, выйсця для буйнай энергіі няма. Праца нецікавая, каханне лёгкае, сябры няверныя, а палявання на качак у гэтым умоўным свеце насамрэч не існуе. І ўся гэтая энергія абарочваецца злой і накідваецца на тых, хто Зілаву сапраўды блізкі. Дуэт Брагінца і Людмілы Сідаркевіч, якая грае Галю, жонку Зілава, па сутнасці, не пра каханне, а пра ратаванне, ледзь не ў рэлігійным сэнсе. Кволая далікатная жанчына настолькі кантрастуе з фарсавай эстэтыкай астатняга спектакля, што менавіта гэта, здаецца, робіцца сапраўднай лініяй канфлікту, толькі Галя можна дапамагчы Зілаву ўтаймаваць хаос свайго жыцця, яго ўнутраны хаос. Толькі з гэтай жанчынай нахабная, самазадаволеная інтанацыя Зілава змяняецца чалавечай, часам бездапаможнай.

Фота са старонкі Стася Жыркова ў фэйсбуку.

Фота са старонкі Стася Жыркова ў фэйсбуку.

Безнадзейнасць — важная тэма для «Палявання на качак». Фантасмагорыя апраметнай нездарма становіцца асновай для кампазіцыі спектакля, бо ўжо ў п’есе закладзена гэтая рваная нелінейная гісторыя, якая наводзіць на думку, што Зілаў ці то сніць п’яныя мроі, ці ўжо нават зусім памёр і наканаваны на вечнае чаканне палявання на качак, якое ніколі не надыдзе.

Фота са старонкі Стася Жыркова ў фэйсбуку.

Спектакль вызначаецца найвышэйшым узроўнем складанасці акцёрскай ігры, і тое самае тычыцца лабараторнай працы над кніжкай Андруся Горвата.

Адчуваецца ўзровень даверу, які артысты даюць рэжысёру. У спектаклях занятыя тыя, хто зараз грае ў мінскіх пастаноўках Юркі Дзівакова і Аляксандра Марчанкі, то бок іх не здзівіш экспрэсіўнасцю рэжысуры. Але відавочна, што на сцэне ім цікава, што ад смелых задумак рэжысёра ім весела, што падрыхтаваныя гэгі выглядаюць лёгкай імправізацыяй.

Шчыра спадзяюся, што супрацоўніцтва ўкраінскага рэжысёра з беларускімі тэатрамі працягнецца.

Аляксей Стрэльнікаў, Наша Ніва

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»

Мінчук Вадзім Сіманаў ёсць тым чалавекам, які стварае пры дапамозе бега і адмысловага прыкладання, надпісы і малюнкі на мапе Мінска. У вялікай гутарцы з «Трыбунай» ён кажа, што да вясны 2020 года быў апалітычным....

valiancina_shauchenka
Музыка

Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі

Вядомая беларуская спявачка, бард, збіральніца народных песень Таццяна Грыневіч з-за каронавіруса даўно не вандруе па Беларусі, не радуе беларусаў сваімі музычнымі творамі. Дзе цяпер спадарыня Таццяна і чым...

valiancina_shauchenka

Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі

Ціхан Чарнякевіч піша на budzma.by пра нядаўні візіт прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі хакею Рэнэ Фазеля ў Мінск. Усім вядомыя, думаю, выказванні накшталт «спорт па-за палітыкай» альбо «проста бізнес,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін
    Навіны "Будзьма!" Літаратура
    «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    Грамадства
    Gaudeamus igitur: дакумэнтальны фільм пра студэнцкі пратэст у Беларусі
    Грамадства
    З Унівэрсытэту фізычнай культуры на знак пратэсту супраць дзеяньняў дзяржавы звольніўся кандыдат навук

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM