• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
04.09.2017 | Літаратура

Мары Алеся Адамовіча

3 верасьня 1927 г. нарадзіўся пісьменьнік і грамадзкі дзеяч Алесь Адамовіч.

Алесь Адамовіч ішоў туды, куды іншыя ісьці баяліся.

Ён быў адным з тых нешматлікіх, хто пачаў казаць пра небясьпеку Чарнобыля адразу пасьля аварыі. Ён дамогся прыёму ў першага сакратара ЦК Сьлюнькова, паказаў яму трывожныя прагнозы навукоўцаў і заклікаў тэрмінова пачаць эвакуацыю, папярэдзіць людзей пра небясьпеку, спыніць усялякія масавыя мерапрыемствы – але Сьлюнькоў не жадаў псаваць адносіны з Гарбачовым. Тады Адамовіч сеў пісаць ліст да Гарбачова (Гарбачоў і цяпер памятае той зварот).

Ягоны ўдзел у барацьбе за мір у 80-ыя гады мог успрымацца як даніна афіцыёзу ці нават як каньюнктура – за мір (вядома, супраць рэйганаўскай адміністрацыі) змагаўся “ўвесь савецкі народ”, на чале з камуністычнай партыяй і яе ленінскім (брэжнеўскім, андропаўскім, чарненкаўскім, гарбачоўскім) Цэнтральным Камітэтам. Аднак Адамовіч павярнуў лёзунг раззбраеньня, які камуністычныя прапагандысты скіроўвалі ў бок Пэнтагону – супраць савецкага ваенна-прамысловага комплексу. Што адразу зрабіла Алеся Адамовіча “ворагам нумар адзін” для ўсяго савецкага генэралітэту. На з’езьдзе народных дэпутатаў СССР тэлекамэры выхоплівалі твары генэралаў, калі сьпікер абвяшчаў выступ дэпутата Адамовіча: Алесь Міхайлавіч яшчэ толькі ішоў да трыбуны, а вочы людзей у пагонах нібы прыкладаліся да прыцэлаў.

Апублікаваны ў “Новом мире” у 1988 годзе артыкул “Честное слово, больше не взорвётся!”, накіраваны супраць атамнай энэргетыкі, выканаў ролю каталізатара не кантраляванага ўладамі антыядзернага руху (які вельмі хутка зьліўся зь іншымі “нефармальнымі” рухамі ў дэмакратычную плынь).

У канцы 1980-ых Адамовіч з’ехаў у Маскву (узначаліў інстытут кінематаграфіі), але ад гэтай “эміграцыі” кіраўніцтву БССР спакайней не зрабілася: увосень 1988-га, пасьля ўтварэньня Беларускага Народнага Фронту і разгону “Дзядоў”, Адамовіч назваў тое, што рабілі менскія кіраўнікі, “антыперабудовачнай Вандэеяй”. Слова “Вандэя” (прычым мы не асабліва і разьбіраліся ў тым, чаго там дамагалася мяцежная антырэвалюцыйная француская правінцыя) прыклеілася да таварышаў Сакалова, Пячэньнікава, Галко (цяпер хіба ў зьвязку з падаўленьнем Народнага Фронту і ўзгадваюць гэтыя імёны).

У верасьні 1989 году Адамовіч разам зь Зянонам Пазьняком ішоў на чале “Чарнобыльскага шляху”, а потым з ганку пэдінстытуту выступіў на мітынгу на тагачаснай плошчы Леніна перад дзесяткамі тысяч – ня толькі жыхароў Менску, але і тых, хто прыехаў з Хойнік, Брагіна, Чэрыкава… Адамовіч прывёз з Масквы на мітынг фізіка-ядзершчыка акадэміка Веліхава і паставіў яго перад гэтымі людзьмі. Ня ведаю, што адчуваў Веліхаў, але сам Адамовіч сказаў тады, што гэты дзень нагадаў яму часы, калі з ГУЛАГу вярталіся зьняволеныя, і сустракаліся з тымі, хто быў на свабодзе, і што ў яго цяпер такое адчуваньне, што таксама сустракаюцца два народы – тыя, хто ў сталіцы, і тыя, хто жыве на забруджанай Чарнобылем зямлі.

Ці зьдзейсьнілася мара Адамовіча – пра аб’яднаны, вольны беларускі народ?

Ці ажыцьцявіліся ўвогуле ягоныя мары?

Ужо праз год пасьля сьмерці Адамовіча, суаўтара “Я з вогненай вёскі”, аўтара “Хатынскай аповесьці” і сцэнарыста “Вайны пад дахамі”, “Сыны ідуць у бой” і “Ідзі і глядзі” – новы кіраўнік Беларусі выказваў сымпатыі да Гітлера. Жорсткасьць, зь якой разганяе ў Менску пікеты лукашэнкавы АМАП, і ня сьнілася ідыёлягам БССРаўскай “вандэі”. У канцы 1980-ых віцяблянам удалося адбіцца ад АЭС – зараз і шмат якія дэмакратычныя актывісты ня супраць ядзернага гіганта, пытаньне толькі, хто будзе будаваць – Расея, Францыя ці, можа, Кітай (нібыта атам мае грамадзянства). Аднойчы Адамовіч напісаў, што ганарыцца сваім унёскам у разьвянчаньне Сталіна – сёньня экскурсантаў возяць на “лінію Сталіна”, а распад савецкай імпэрыі, які вітаў Адамовіч, назваў яго “выратаваньнем” — падаецца ў падручніках як дзяржаўнае злачынства.

Але мяне заўсёды ўражвала ў Адамовічу ягоная перакананасьць у слушнасьці сваёй пазыцыі і настойлівасьць ў яе дасягненьні. І яшчэ – нейкая па-дзіцячы наіўнае вера ў перамогу сваіх ідэяў, калі, здавалася б, абсалютна не было падстаў. Пры гэтым рэдка даводзілася бачыць чалавека, у такой ступені, як Адамовіч, пазбаўленага прагматызму — ён адрынаў інтрыгі, дыпляматыю, кампрамісы – ваяваў з “адкрытым забралам”. Кінуць ў твар двухтысячнаму маналіту нардэпаў ў Крамлёўскім палацы з’ездаў словы, падобныя адамовічавым, здолеў яшчэ толькі адзін чалавек у той залі – акадэмік Андрэй Сахараў.

І лёс Алеся Адамовіча пацьвярджае меркаваньне ягонага паплечніка па міжрэгіянальнай дэпутацкай групе Сахарава, што “з усіх пазыцый менавіта маральная пазыцыя ў выніку і выяўляецца самай прагматычнай”.

Сяргей Навумчык, Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каляндар

Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для...

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

Апошнія навіны

    Каляндар
    Каляндар на 25-31 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM