• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
01.08.2017 | Замежжа

Мастацкая рада ўхваліла праект помніка Скарыну для Кішынёва, прапанаваны Лойкам. Чым першадрукар абавязаны Малдове?

Рэспубліканская экспэртна-мастацкая рада па манумэнтальна-дэкаратыўным мастацтве на чале з рэктарам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхасём Баразной ухваліла эскізны праект скульптара Гэніка Лойкі — помнік-бюст першадрукара Францішка Скарыны.

Помнік маюць усталяваць ужо сёлета ўвосень — у цэнтры Кішынёва, у сквэры насупраць беларускай амбасады.

Праект помніка Скарыну для Кішынёва, прапанаваны Лойкам

Праект помніка Скарыну для Кішынёва, прапанаваны Лойкам

Раней заяўка Гэніка Лойкі перамагла ў конкурсе, абвешчаным Міністэрствам культуры — ягоную працу прафэсійнае журы прызнала найлепшай зь дзевяці.

Згодна з патрабаваньнямі арганізатараў, кампазыцыйнае і плястычнае выкананьне павінна быць рэалізаванае «у найлепшых традыцыях клясычнага і нацыянальнага манумэнтальнага мастацтва».

Спачатку на помнік (з улікам выкарыстанага матэрыялу) меркавалася патраціць ня больш за 150 тысяч рублёў. Аднак у працэсе суму зьменшылі ў 10 разоў.

Сам Гэнік Лойка ў размове са Свабодай сказаў, што першапачаткова замахнуўся на манумэнтальны твор вышынёй у тры мэтры. Аднак ягоны імпэт хутка прызямлілі, абмежаваўшы 1 мэтрам 25 сантымэтрамі. На мастацкай радзе ўсё ж удалося адваяваць дадатковыя 25 сантымэтраў, і цяпер гаворка ідзе пра «паўтары натуры»:

«Я прынёс два эскізы — 1,25 і „паўтарачны“. І яны пасьля абмеркаваньня сказалі, што прымаюць большы. То бок пагадзіліся на „паўтары натуры“, але пры тым жа фінансаваньні. Бо спачатку закладалі ня меней за 150 тысяч рублёў, ну, а ўрэшце выйшла 15 тысяч — як быццам „ня менш“. Канчатковую лічбу назвалі ўжо пасьля таго, як мне прысудзілі перамогу ў конкурсе».

Скульптар Гэнік Лойка

Скульптар Гэнік Лойка

Як удакладніў Гэнік Лойка, пры канцы паседжаньня Міхась Баразна запытаў у сябраў рады, «як будзем зацьвярджаць» — як эскіз ці як мадэль? Пастанавілі — як «рабочую мадэль».

Ідзе змаганьне і за напісаньне імя Скарыны. Згодна з умовамі конкурсу на помніку павінен значыцца Францыск, аўтар жа настойвае на Францішку:

«Натуральна, я настойваю на варыянце з Францішкам, таму буду шукаць нейкія дыпляматычныя хады. Спадзяюся, што да маіх аргумэнтаў усё ж прыслухаюцца. Хоць, праўда, і далі зразумець, што ў гэтым праекце мусіць быць Францыск — маўляў, калі я сам прыняў умовы конкурсу, значыць, так і будзе. На жаль, тады не здагадаўся прывесьці іншы аргумэнт: паводле ўмоваў конкурсу была пазначана сума ў 150 тысяч рублёў. І калі так, то давайце быць пасьлядоўнымі ва ўсім. Але я гэтага не сказаў…»

Паводле Гэніка Лойкі, за комплексную рэалізацыю праекту адказвае архітэктар Віталь Арабей.

Чаму помнік беларускаму першадрукару паедзе менавіта ў Кішынёў? Умовы конкурсу гэтага не тлумачаць. Аднак некаторыя навукоўцы ўсур’ёз разглядаюць вэрсію, што Скарына мог быць пахаваны… на тэрыторыі сучаснай Малдовы.

Доктар філялягічных навук, прафэсар, загадчык катэдры славянскіх літаратур Белдзяржунівэрсытэту Іван Чарота ў нядаўнім інтэрвію радыё «Sputnik Беларусь» казаў, што мае факты, якія выходзяць па-за традыцыйныя ўяўленьні пра біяграфію «Георгія Скарыны»:

«Гэта тэксты, пра іх я меў уяўленьне яшчэ гадоў шэсьць таму. Ёсьць непасрэдны ўладальнік і захавальнік гэтых тэкстаў — пісьменьнік, літаратар Юры Іваноў, які пражывае ў Малдове. Ён прывозіў сюды гэтыя матэрыялы і паказваў малюнкі — дзьве фігуры, зьлева нейкі чалавек з каронай, справа чалавек у шапцы і над ім надпіс: „Юрга Скарына Полацкі“. Мы разумеем, што гэта Георгі ці Юры. На малюнку паміж імі на падстаўцы ляжаць друкаваныя кнігі», — казаў Чарота.

Па словах навукоўца, «малюнкі суправаджаюцца тэкстам, напісаным шрыфтам, блізкім да кірыліцы». У чарнавым перакладзе Юрыя Іванова гэты тэкст гучыць наступным чынам:

«І быў Юрга Скарына Полацкі ў Вялікай Сучаі і зямлі Малдаўскай, бо запрасіла яго з Прагі Чэскай добрая царыца малдаўская Алена Сэрбская, любая жонка вялікага гаспадара Пятра Стэфанавіча. Яна мела зарок надрукаваць кнігі-пісаньні пра сваіх вялікіх продкаў… якіх прынізілі і на якіх навялі вялікую хлусьню, няпраўду і крыўду праклятыя шалёныя туркі».

Паводле Чароты, у тэксьце называецца канкрэтная дата, калі прыбыў у малдаўскія землі Юрга Скарына — 1520 год. І гаворыцца, што Скарына памёр 22 верасьня 1572 году ў цяперашніх Рошканах. Захавальніку матэрыялаў магчымае месца спачыну Скарыны яшчэ ў 1970-я паказаў ягоны дзед. Са словаў навукоўца, там быў прастакутны камень-стол зь вядомым знакам — месяцам, які закрывае сонца.

Паводле Чароты, цяпер ён чакае перакладаў усіх 11 аркушаў з тэкстамі, якія захоўваюцца ў Юрыя Іванова, каб зрабіць заключэньне. Пасьля гэтага, ягонымі словамі, можна выпраўляцца ў экспэдыцыю.

Гэнік Лойка кажа, што пасьля адкрыцьцяў прафэсара сустракаўся зь ім, выслухаў ягоныя аргумэнты. Аднак веры ня даў:

«Калі маё меркаваньне, то інфармацыя вельмі сумнеўная. Невядомыя паперы, на невядомай мове, невядомага паходжаньня, невядомага часу стварэньня. Наогул падобна на сучасныя казкі пад даўніну. Да таго ж арыгінал належыць прыватнай асобе, нейкаму невядомаму пісьменьніку, і трактуецца толькі ім самім. Самае дзіўнае, што ён гэтыя „ўнікальныя дакумэнты“ без праблемаў возіць празь мяжу і адзін у сьвеце „ведае“ пра месца пахаваньня Скарыны… Трэба было б спачатку дасьледаваць гэтую „ўнікальную“ крыніцу, праверыць яе, а ўжо пасьля арганізоўваць экспэдыцыі на пошук уяўнай магілы».

Раней Гэнік Лойка вырабіў узоры гліняных і мэталічных мэдальёнаў з сэрыі «Наша пяцісотгоднасьць». На тытуле — рысы твару Францішка Скарыны і юбілейная лічба 500.

Радыё Свабода

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню

20 студзеня ў Парыжы памёр Барыс Забораў. Многія СМІ ў той дзень напісалі: «Памёр самы вядомы ў сьвеце беларускі мастак». Ці сапраўды ён такім быў? За што яго цанілі? Якую спадчыну Барыс...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?

Былая палітзняволеная Ірына Халіп падзялілася досведам, як можна перадаць вестку палітвязню ва ўмовах інфармацыйнай блакады. Апошнім часам лісты і тэлеграмы палітвязням або не даходзяць...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік

27-га студзеня, паводле прапановы Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных нацый, адзначаецца Міжнародны Дзень памяці ахвяраў Халакосту. 27 студзеня 1945 году былі вызвалены вязні нацысцкага канцлагеру Асвенцым...

valiancina_shauchenka
Маё права

Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі

Расійскі «Камітэт супраць катаванняў» і Сусветная арганізацыя супраць катаванняў 26 студзеня апублікавалі даклад, прысвечаны гвалту з боку сілавікоў у дачыненні да пратэстоўцаў, піша Наша Ніва. ...

Апошнія навіны

    Мастацтва
    Раман Заслонаў: ад нас сышоў мастак сусьветнага ўзроўню
    Грамадства
    Як падаць вестку палітвязню, што пра яго не забыліся?
    Грамадства
    Барыс Хамайда: Я нарадзіўся, бо маю маці ўратаваў ад смерці беларускі настаўнік
    Маё права
    Праваабаронцы апублікавалі даклад аб катаваннях у Беларусі
    Гісторыя
    Ад «танку» гусітаў да рэвалюцыі рондаляў. Як у гісторыі ставілі на крэатыў і перамагалі
    Культура
    Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на «Мову хаты»
    Літаратура
    Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага
    Грамадства
    Гранты на расследаванні аб злачынствах супраць журналістаў. І ў Беларусі таксама (заяўкі да 14 сакавіка)
    Кіно
    Да юбілею Купалаўскага тэатра за дзяржаўныя сродкі здымалася некалькі фільмаў. Што з імі цяпер?
    Грамадства
    Штраф за пасцілу і лампасы, суткі за чаяванні. Топ-10 самых абсурдных пакаранняў за апошнія месяцы
    Грамадства
    Больш едуць у Польшчу, менш — у Латвію. Колькі грамадзян пакінулі Беларусь з-за пратэстаў 2020 года
    Грамадства
    У Брэсце КДК прыйшоў да выдаўца і дырэктара гарадскога часопіса «Бінокль»
    Грамадства
    На сваім працоўным месцы затрыманы супрацоўнік Белдзяржфілармоніі
    Грамадства
    «Па схеме бчб». Ці ёсць межы ў колеравага маразма?
    Грамадства
    У вас усё атрымаецца. Цяпер я ў гэтым абсалютна ўпэўнены: Ігар Лосік спыніў галадоўку

Афіша

  • 27.01 20:00Рэха. Шчыры анлайн
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Бягом глядзець «Дарагіе таварышчы»!
    • Як паводзіць сябе на допыце. 8 парадаў адваката
    • Алена Анісім: Для беларускай мовы наступае чарговы выклік
    • Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM