• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
15.06.2018 | Мастацтва

Мінчане змогуць атрымаць асалоду ад сучаснага мастацтва ў нечаканых месцах горада

Гэтым летам жыхары Мінска і госці горада змогуць назіраць мастацкі праект “Арт-запраўка”. Абсалютна новая для горада форма рашэння экспазіцыі выставы аб’яднае 46 карцін 15 сучасных беларускіх мастакоў. Галоўнай асаблівасцю экспазіцыі з’яўляецца яе месцазнаходжанне. Для размяшчэння рэпрадукцый абраны 6 АЗС у Мінску. Беларускі жывапіс у рамках праекта “Арт-запраўка” даступны для кожнага – уваход на аўтазаправачныя станцыі, як заўсёды, свабодны. 

Ініцыятарам праекта “Арт-запраўка” стала кампанія АЗС А-100 – менавіта на аўтазаправачных станцыях гэтай сеткі будуць размешчаны карціны беларускіх сучасных аўтараў, такіх як Леанід Шчамялёў, Раман Заслонаў, Уладзімір Тоўсцік, Ганна Сілівончык, Васіль Касцючэнка і іншых. Работы для экспазіцыі адабраны з фондаў Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў.

Такі фармат мастацкай выставы ў Беларусі праходзіць упершыню. Раней для правядзення і размяшчэння культурных праектаў былі задзейнічаны розныя пляцоўкі, аднак аўтазаправачныя станцыі ў якасці выставачнай залы ніколі не выкарыстоўваліся. Цяпер АЗС стануць месцам, дзе можна не проста заправіць аўтамабіль палівам і перакусіць, але і прыемна правесці час, пазнаёміцца са светам сучаснага беларускага мастацтва, вывучыўшы працы мастакоў, якія працуюць у розных тэхніках і жанрах.

Рэпрадукцыі карцін, размешчаныя на аўтазаправачных станцыях, выкананы прапарцыйна натуральнай велічыні арыгіналаў. Выкарыстанне тэкстыльнага палатна надае аб’ём работам, якія першапачаткова намаляваны ў тэхніцы алейнага жывапісу.

– Папулярызацыя беларускага мастацтва і культурнай спадчыны – важны складнік пазіцыі нашай кампаніі. Так для нашых кліентаў ужо даўно існуе магчымасць наведваць Нацыянальны мастацкі музей і Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны за палову кошту білета. Маштабны праект “Арт-запраўка”, рэалізаваны пры падтрымцы НЦСМ, стаў лагічным працягам: ён прадастаўляе кругласутачны свабодны доступ да экспазіцыі для ўсіх жадаючых. Ўпэўнены, што нам удасца прыемна здзівіць мінчан і гасцей горада, а нашы найбуйнешыя АЗС стануць у гэтым сезоне сапраўдным упрыгажэннем сталіцы! – пракаментавала дырэктар ГК А-100 АЗС Ганна Красоўская.

Выстава “Арт-запраўка” – прыклад таго, калі мастацтва становіцца даступным абсалютна для кожнага. Такая экспазіцыя не патрабуе ўваходнага білета, і любы жадаючы можа азнаёміцца з працамі, прадстаўленымі ў рамках выставы.

– Прыемна, што бізнес займае актыўную пазіцыю ў прасоўванні айчыннай гісторыка-культурнай спадчыны. Задача гэтага праекта – пазнаёміць шырокую публіку з творчасцю найбольш прыкметных прадстаўнікоў сучаснага беларускага мастацтва. Мы хочам звярнуць увагу гледача на асаблівы аўтарскі стыль, незвычайныя вобразы і каляровыя рашэнні работ, іх рознапланавасць і самабытнасць, – адзначыў Сяргей Крыштаповіч, дырэктар Нацыянальнага Цэнтра Сучасных Мастацтваў (НЦСМ).

Праект “Арт-запраўка” пачне сваю працу 14 чэрвеня і працягнецца да восені. Увесь гэты час ён будзе актыўна развівацца і атрымае свой працяг ва ўнікальных падзеях як сучаснага мастацтва, так і беларускага стрыт-арта. Плануецца правядзенне тэматычных актыўнасцей і інтэрактыўных мерапрыемстваў з далучэннем да іх мноства жыхароў і гасцей нашай сталіцы.

Толькі ў гэтым сезоне, са стартам праекту “Арт-запраўка”, 6 новых бясплатных музеяў адкрыты для ўсіх у любы час сутак.

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM