• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
06.06.2018 | Мастацтва

Мастак Сяргей Шабохін сабраў страхі беларусаў на адной выставе. Але яе нельга паглядзець

«Уся міталёгія пра беларусаў моцна пабудаваная на страху і запалохваньні. Беларус баязьлівы. Показкі кшталту „Лукашэнка адчыняе лядоўню і кажа: „Не трасіся, халадзец, я па кетчуп““, — яны на нечым базуюцца. На нейкай уяўнай нацыянальнай рысе. Але гэтая рыса набытая», — кажа мастак Сяргей Шабохін, аўтар праекту «18 / Практыкі падпарадкаваньня».

Выстава пра тое, што ўлада робіць зь беларусамі, мелася адкрыцца 18 красавіка ў прасторы «Сталоўка XYZ» – перадае Радыё Свабода. Напярэдадні тут плянавалася правесьці 4-ы міжнародны фэстываль квір-культуры Dotyk. Адміністрацыя Маскоўскага раёну нечакана вырашыла праверыць меры пажарнай бясьпекі ў памяшканьні, знайшла парушэньні і паведаміла пра спыненьне дамовы паслуг з арандатарамі памяшканьня «Сталоўка XYZ». За два месяцы сытуацыя з памяшканьнем ня вырашылася.

Паглядзець праект Сяргея Шабохіна «18 / Практыкі падпарадкаваньня» ўдалося толькі «сябрам сяброў». Надалей ён будзе даступны праз онлайн-тур.

Сяргей Шабохін
Сяргей Шабохін

Сяргей Шабохін, мастак, аўтар праекту «18 / Практыкі падпарадкаваньня»

«Мы цяпер знаходзімся на былой кухні, дзе гатавалі ежу для супрацоўнікаў заводу. І гэты праект пачынаўся на кухні, бо гэта клясычная для нас сытуацыя. На кухні ў мастака Аляксея Лунёва 19 сьнежня 2010 году. Тут ёсьць фатаздымак календара з таго дня. Гэта вельмі важная дата для ўсіх беларусаў, бо ўсе памятаюць жахлівы разгон дэманстрацыі, пачуцьцё безвыходнасьці, канфлікт, які нараджаўся, і эканамічны і палітычны крызіс, які наступіў пасьля.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

Мы ўсю ноч размаўлялі з Аляксеем Лунёвым на кухні. Я тады дакладна вырашыў, што нейкі час буду прымушаць сябе займацца крытычным і палітычным мастацтвам. Бо сядзець і глядзець на тое, што адбываецца, калі ты цалкам адчужаны ад улады, было ўжо немагчыма. Тым больш на фоне такой неверагоднай грамадзянскай творчасьці, як маўклівыя акцыі пратэсту і шмат іншага. У гэты ж час культура і мастакі знаходзіліся эскапіравана, сядзелі па сваіх майстэрнях. Не хапала ані палітычнага, ані салідарнага крытычнага мастацтва.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

​Другая важная падзея — выбух у 2011 годзе. Гэта быў самы прыніжальны і страшны пункт у імпульсе стварэньня гэтага праекту.​

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

​Уся гэтая калекцыя самых звычайных прадметаў зьбіралася з 2010 году. Яны вельмі пазнавальныя і зразумелыя. Але яны нібыта доказы згубнага ўплыву дзяржавы на нас. Я зьбіраю гісторыі — свае, сяброў, знаёмых. І ўся гэтая калекцыя прадметаў страху распавядае пра кантэкст сацыяльнага цела — на прыкладзе мяне і маіх сяброў. Пра горад — на прыкладзе Менску, Наваполацку ды іншых гарадоў. І пра ўладу — на прыкладзе беларускіх уладаў.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

​Вось гісторыя пра менскае мэтро. Пасьля тэракту ўлады памянялі на падлозе гранітную пліту і паставілі новую. Яе колер быў прыкметны, і гараджане туды не наступалі. Але з часам яна цалкам зьнікла, яе затапталі. Гэта сымбаль таго, што адбываецца ў Беларусі. Нашыя траўмы сапраўды не прамаўляюцца, не папраўляюцца, а зьнікаюць, нівэлююцца.

Я прапаную гэтую пляму зрабіць больш прыкметнай, калі-небудзь замяніць на іншы матэрыял.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

Вось звычайная шклянка. Яна таксама можа напалохаць. Я з дапамогай гэтай шклянкі празь сьцяну тры гады падслухоўваў сваіх суседзяў. І ў праекце апісана, што я зьбіраў.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

​Ключавы вобраз — крэсла на стале. Гэта тактыка ня толькі беларускіх спэцслужбаў. Яны прыходзяць дахаты да супрацоўнікаў дыпляматычных службаў іншых краінаў у іхную адсутнасьць і нешта мяняюць у доме — ставяць бот у лядоўню, кладуць слухаўку на ванну ці ставяць крэсла на стол. Калі чалавек прыходзіць дахаты, ён разумее, што гэтага не рабіў. Такім чынам яго ставяць на месца і запалохваюць. І гэта адбываецца ня толькі ў Беларусі. Пра бот і слухаўку — гэта нявыдуманыя гісторыі, мне іх расказалі. Пра крэсла на стале сябрам распавяла супрацоўніца польскай амбасады, якая ўжо не працуе ў Беларусі. Зь ёй гэта адбылося ў Менску.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

У гэтым «музэі» я спрабую захаваць звычайныя прадметы, бо праз 50 гадоў ужо ня будзе зразумела, чаму яны палохаюць. Я спрабую захаваць гэты партрэт Менску з 2010-га да 2018-га, бо пакуль моцна нічога не памянялася.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

Выстава называецца «18 / Практыкі падпарадкаваньня», бо архіў часам нястрымана расьце. Каб ён разьвіваўся ўсьвядомлена і паступова, я падзяліў яго на 18 частак. У выставе я пераймаю два найважнейшыя творы ХХ стагодзьдзя. Гэта «Герніка» Пабла Пікаса і «Ўліс» Джэймса Джойса. Чаму яны? Абодва гэтыя творы гіпэрнаратыўныя, яны вельмі множныя па сэміётыцы, у іх пераплецена шмат сымбаляў. Яны папрок ідэалёгіі. «Герніка» — папрок фашызму. «Уліс» — патрыярхальнаму грамадзтву, якое Джойс увасобіў у Быку Малігану.

Усе яны маюць складаную ўнутраную структуру і прысьвечаныя розным гарадам — Герніцы і Дубліну. Мой праект прысьвечаны Менску. І гэта папрок нашым уладам, палітыцы, якая тут праводзіцца, і гэта спроба разабрацца, што ж ня так.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

Мы кажам пра лібэралізацыю, пра нейкія зоны свабоды, працэс інклюзіі… Адбываецца шмат чаго кляснага, але гэтага пакуль недастаткова. Бо мы бачым фундамэнтальныя парушэньні ў сыстэме — ад першай часткі праекту да 18-й, у якой я спрабую прадказаць, што будзе з нашай уладай, горадам, чалавекам.

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018

«Ці ёсьць у мяне страх? Я разумею мэханізмы яго ўзьнікненьня, таму — так. Безумоўна, у мяне ён ёсьць».

Ана Лакціёнава, куратарка выставы «18 / Практыкі падпарадкаваньня»

Ана Лакціёнава
Ана Лакціёнава

«Пасьля 6 красавіка прастора (у якой адбываецца выстава) была закрытая ў сувязі з фэстывалем квір-культуры Dotyk. Мы сталі рыхтаваць мантаж выставы. Чакалі, што пляцоўка будзе публічна працаваць і выстава адкрыецца. Але прайшло два месяцы, і, на жаль, аніякіх пазытыўных навінаў у нас няма. Адміністрацыя не дае нам дазволу, і завод рэкамэндуе нам выяжджаць адсюль».

Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Сяргей Шабохін, «18 / Практыкі падпарадкаваньня», Менск, 2018
Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду

Яго называлі пратэжэ экс-міністра культуры Юрыя Бондара, піша Наша Ніва. minsknews.by Культуролаг Павел Сапоцька, які з’яўляўся дырэктарам Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, пакідае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе

Сярод чатырох соцень зняволеных за палітыку ў Беларусі — трое зусім маладых, 18-гадовых, піша Наша Ніва. Дваіх з іх, Сафію Малашэвіч з Мазыра і Ціхана Клюкача з Брэста, акурат цяпер...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць

Мастак Андрэй Дубінін кажа, што цяпер ён стаў актуальным, хоць не хацеў гэтага. Яго карціна аб расстрэлах 1937 году «Ноч паэтаў», што прагрымела некалькі гадоў таму назад, па сутнасці, стала успамінам...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»

Фармальны падыход. Прыйшоў яшчэ з СССР. Галачка стаіць, значыцца, усё зроблена. Насамрэч, можа быць усё, што хочаш — зроблена часткова, зусім не зроблена, але наяўнасць галачкі — упартая рэч, піша...

Апошнія навіны

    Грамадства
    29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    Грамадства
    18-гадовы палітвязень узяў віну на сябе, але і яго сяброўку не вызвалілі. Зірніце, як ён малюе
    Мастацтва
    Мастак з Плошчы пераменаў: Карціна «Ромка, выходзь» аб тым, каб хлопцы выходзілі гуляць у мяч, а не паміраць
    Грамадства
    Вольскі: «Яны ня хочуць, каб большасьць палюбіла іхні сьцяг, герб, лідэра»
    Мастацтва
    Палессе стане адной з сусветных пляцовак, дзе пройдзе конкурс мастакоў
    Грамадства
    «Выйшаў па цыгарэты і знік». Малады рэжысёр пяць месяцаў сядзіць на Валадарцы
    Грамадства
    У Мінскім раёне бацьку семярых дзяцей судзілі за бел-чырвона-белыя жалюзі
    Спорт
    Беларускіх футбалістаў зрабілі невыязнымі. «Каб захаваць дзяржаўныя грошы ў дзяржаве»
    Маё права
    Аўдыё пра забойствы і лягеры для пратэстоўцаў. Беларускія праваабаронцы зьвярнуліся ў ААН
    Спорт
    Škoda адмаўляецца спансіраваць ЧС па хакеі, калі ён пройдзе ў Беларусі
    Мастацтва
    У Полацку адкрылася выстава Канстанціна Вашчанкі
    Грамадства
    Лісты за краты. «Цісну рукі, абдымаю і веру ў хуткае вызваленне!»
    Грамадства
    Фазэль прызнаў, што зараз у Беларусі мала шанцаў прыняць ЧС па хакеі
    Грамадства
    Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: А зараз вернемся да нармальнага жыцця?
    • Запісы Зайцава — справа расійскіх нафтавікоў
    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • «Словы мацней»: Аляксандр Памідораў чытае твор Зямы Піваварава

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM