«Гульня ў дэмакратыю і незалежнасць працягваецца: з’явіўся законапраект аб змяненні закона «Аб абароне правоў спажыўцоў», які змяняе патрабаванні да напісання інфармацыі на этыкетках тавараў з «на белорусском или русском» на «на белорусском и (или) русском», — піша ў сябе ў фэйсбуку фізік Ягор Лебядок. — Усё як мы любім: патрабавалі грамадзяне, у тым ліку і я, літару «и» паміж назвамі моў, вось і атрымайце. Але ж «или» мы таксама пакінем і пад палітычную кан’юнктуру будзем «рэкамендаваць» вытворцам якую(ія) мову пісаць, а абгрунтаваннем для СМІ і грамадзян будзе «законопроект предусматривает реализацию прав граждан и производителей на выбор языка с соблюдением норм законодательства Республики Беларусь и международных обязательств».
Лібералізацыя і беларусізацыя ў класічнай стылістыцы», — іранузуе Ягор Лебядок.