• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
22.03.2018 | Гісторыя

Memento. 10 фактаў пра Хатынь, якія мусіць ведаць кожны

22 сакавіка спаўняецца 75 гадоў хатынскай трагедыі.

У лёсе Хатыні, што між Лагойскам і Плешчаніцамі, спаленай з людзьмі 22 сакавіка 1943, адбілася трагедыя некалькіх соцень беларускіх вёсак. Нават само слова Хатынь зрабілася назоўным.

Фота wikimedia.org.

1. Так помсцілі за алімпійскага чэмпіёна

21 сакавіка 1943 на аўтадарозе Лагойск — Плешчаніцы партызаны абстралялі нямецкую калону 118 паліцэйскага ахоўнага батальёна. Адным з забітых быў гаўптман Ганс Вёльке — чэмпіён берлінскай Алімпіяды 1936 года, якога асабіста ведаў Гітлер.

На наступны дзень, агледзеўшы месца партызанскай засады, немцы па слядах выйшлі да вёскі Хатынь.

У карнай акцыі ўдзельнічаў паліцэйскі батальён і падраздзяленне Оскара Дырлівангера.

Сапраўды, змучаныя марозамі партызаны, нягледзячы на забарону камандавання спыняцца ў населеных пунктах, начавалі ў суседняй Хатыні. Пабачыўшы, што немцы і паліцаі акружаюць вёску, яны сышлі ў лес. Фашысты стралялі па іх, але з вялікай адлегласці не трапілі. За партызанскую акцыю вырашана было пакараць жыхароў Хатыні.

2. 149 чалавек, з іх 75 — дзеці

загінулі ў Хатыні. Ад вёскі засталося папялішча — карнікі спалілі ўсе 26 хат з будынкамі. Людзей загналі ў калгаснае гумно і падпалілі. Па тых, хто спрабаваў вырвацца з агню, стралялі.

Хатынь была вёска каталіцкая. Таму і імёны ў людзей былі: Петрунэля, Рэгіна, Юзэфа…

3. Пяцёра дзяцей уратаваліся

Трое з іх — 13-гадовы Валодзя і 9-гадовая Соня Яскевічы, і 13-гадовы Саша Жалабковіч — здолелі схавацца ў вёсцы і не трапілі ў гумно, дзе згарэлі іх родныя. Пасля вайны яны раслі ў Плешчаніцкім дзіцячым доме.

Аляксандр Жалабковіч скончыў вайсковую вучэльню, служыў, выйшаў у адстаўку падпалкоўнікам. Ён памёр у 1994. Уладзімір Яскевіч працаваў на Мінскім аўтазаводзе, на пенсіі жыў у суседняй з Хатынню вёсцы Казыры. Яго не стала ў 2008. Сястра працавала на пошце, цяпер на пенсіі, жыве ў Мінску.

Яшчэ двое дзяцей выжылі ў ахопленым полымем гумне: 7-гадовы Віктар Жалабковіч і 12-гадовы Антось Бараноўскі. Малы Віця апынуўся пад целам маці і не згарэў, а Антось спрабаваў выскачыць з агню і быў паранены ў нагу. Карнікі палічылі яго мёртвым. Віктар стаў інжынерам-станкабудаўніком, цяпер на пенсіі, жыве ў Мінску. Антон трагічна загінуў у 1969 годзе ў Арэнбургу, куды паехаў працаваць: у інтэрнаце, дзе ён жыў, ноччу ўспыхнуў пажар.

Яшчэ дзве дзяўчыны, Юлія Клімовіч і Марыя Федаровіч, выпаўзлі з агню і дабраліся да лесу. Іх падабралі суседзі з вёскі Хварасцені. Але праз нядоўгі час фашысты спалілі з людзьмі і Хварасцені…

4. Язэп Камінскі

Адзіны дарослы хатынец, які здолеў уратавацца — Язэп Камінскі, 56-гадовы вясковы каваль. Афіцыйная версія кажа, што Камінскі апрытомнеў сярод абгарэлых целаў аднавяскоўцаў познім вечарам, калі карнікі з’ехалі. Ёсць і іншая версія, якую таксама агучваў Камінскі: напярэдадні партызаны загадалі яму зарэзаць авечку і, каб яе абсмаліць, ён пайшоў у лес па галлё. Якраз тады ў Хатынь увайшлі карнікі. Як бы там ні было, у агні Камінскі страціў сям’ю, яго 15-гадовы сын Адам сканаў ад апёкаў і ранення. Помнік Няскоранаму Чалавеку — цэнтр хатынскага мемарыялу — гэта выява Камінскага з сынам на руках.

Пасля вайны Камінскі жыў у вёсцы Казыры, другі раз жаніўся. Памёр у 86-гадовым веку.

5. Кат Хатыні 30 гадоў лічыўся ветэранам

Аперацыяй у Хатыні фактычна камандаваў Рыгор Васюра — начальнік штаба 118 паліцэйскага ахоўнага батальёна. Старшы лейтэнант Чырвонай арміі, ён трапіў у палон і перайшоў на нямецкую службу. (118 батальён фарміраваўся з ліку савецкіх ваеннапалонных, якія апынуліся ў Кіеўскім катле.)

Хатынь — не адзіная вёска, у знішчэнні якой удзельнічаў Васюра. Пад канец вайны ён перайшоў з паліцыі ў грэнадзёрскую дывізію СС, адступіў з ёй у Францыю. Пасля вяртання ў СССР Васюра здолеў схаваць інфармацыю пра ўдзел у карных акцыях: атрымаў турэмны тэрмін за палон, але ў 1955-м быў амніставаны. 30 гадоў ён жыў у Кіеўскай вобласці, лічыўся ветэранам вайны. Яго штогод віншавалі піянеры 9 Мая, ён выступаў у школах.

Можа, яму б удалося назаўсёды схаваць сапраўдную біяграфію, але ў 1985 годзе Васюра запатрабаваў ордэн Айчыннай вайны. Падчас афармлення дакументаў давялося ўзняць архівы… Усплылі і паказанні ўзводнага 118 батальёна Васіля Мялешкі, расстралянага ў 1975-м. Васюру арыштавалі і асудзілі да найвышэйшай меры пакарання.

6. «Карнікі»

Спаленне Хатыні стала асновай для каласальнай па мастацкай сіле аповесці Алеся Адамовіча «Карнікі» (1979). Пад змененымі імёнамі катаў лёгка пазнаюцца сапраўдныя ўдзельнікі — Васюра, Мялешка, камандзір батальёна Кёрнэр. На аснове твораў Адамовіча рэжысёр Элем Клімаў зняў фільм «Ідзі і глядзі».

7. Званы Хатыні

Да 1964 на месцы спаленай вёскі стаяў сціплы абеліск. Пасля там паставілі таксама досыць тыповую скульптуру «Журботная маці». Мемарыял быў адкрыты ў 1969 годзе.

Яго стварылі чатыры беларускія творцы: скульптар Сяргей Селіханаў і архітэктары Юрый Градаў, Валянцін Занковіч і Леанід Левін. Паводле іх успамінаў, ідэя змясціць на слупах, што сімвалізуюць коміны спаленых хат, званы нарадзілася проста ў Хатыні, калі сярод нямой цішыні заспяваў жаўрук.

На доўгія гады Хатынскі мемарыял стаў сумнай візітоўкай Беларусі.

8. Хатынь і Катынь

Некаторыя даследчыкі лічаць, што выбар менавіта Хатыні ў якасці сімвалічнага месца для мемарыяла па ўсіх спаленых у Беларусі вёсках быў абумоўлены сугучнасцю назвы з Катынню — месца, дзе ў 1940 НКВД расстраляла польскіх ваеннапалонных. Упершыню пра гэта напісала газета Daily Telegraph у 1974, падчас візіту ў СССР прэзідэнта ЗША Рычарда Ніксана і наведвання ім Хатыні.

9. 433 вёскі

былі знішчаныя фашыстамі разам з жыхарамі ў Беларусі і адноўленыя пасля вайны. 186 так і не аднавіліся.

10. 36 мільёнаў чалавек

Наведалі Мемарыяльны комплекс «Хатынь» за 49 гадоў.

…Захаваліся старыя хатынскія могілкі. Зайдзіце на іх, калі будзеце ў мемарыяле. Там спачываюць людзі, якія прынялі такую пакутніцкую смерць.

Адзін з помнікаў на старых хатынскіх могілках.

Наша Ніва

 

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі

Установы аховы здароўя атрымалі больш за 20 тысяч вакцын. Прышчапляць будуць «Спадарожнікам V», паведамляе Наша Ніва. Будуць прышчэпленыя 2285 медработнікаў Мінска, 3460 Брэсцкай вобласці,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

Апошнія навіны

    Каранавірус
    Сёння пачнуць вакцыянаваць медработнікаў, што знаходзяцца ў зоне рызыкі
    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM