• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
30.11.2016 | Музыка

Міхал Анемпадыстаў пра “Псіхасаматыку”: “Нягледзячы на хваравітую назву, у альбоме гэтай хваравітасці няма”.

Міні-рэцэнзія Міхала Анемпадыстава на новы альбом Лявона Вольскага “Псіхасаматыка”, прэзентацыя якога адбудзецца 3 снежня ў Вільні ў абноўленым клубе LOFTAS.

Лявон Вольскі Псіхасаматыка

Альбом атрымаўся надзвычай цэласным, часам узнікае адчуванне, што гэта адзін твор, разбіты на 2 часткі і драбнейшыя фрагменты. Музыка як быццам “спрошчана”, але тэхнічна ўсё зроблена бездакорна, яна не грузіць, а зацягвае, не здзіўляе, а плаўна заходзіць у свядомасць, разам з такімі ж бездакорнымі радкамі рэфрэнаў. Гэта альбом Майстры, якому не патрэбныя знешнія эфекты і арыгінальнасць, там яе прынцыпова няма, нават у дызайне альбома. Замест яе – глыбіня, дакладнасць, адсутнасць фальшу.

Так, Вольскі безумоўна майстра дакладных і запамінальных радкоў, Богам прызначаны медыятар таго, што думаюць і адчуваюць іншыя. Aпроч таго, ён тонка адчувае фальш і заўсёды (добра, амаль заўсёды, хаця я не магу прыгадаць, калі было гэтае “амаль“) яе пазбягае. Нават там, дзе сам жанр патрабуе перабольшання, пафасу ці сантыментаў (гэта ж мастацтва, а не размова сам-насам) іх няма.

Найлепей гэта бачна і найболей уражвае на жывых канцэртах, дзе ўсё навідавоку і дзе не перапішаш. У Лявона шмат трагічных тэмаў, усё вельмі моцна эмацыйна, але пры гэтым ані найгранай позы, ані фальшу. Я б сказаў, паважна і годна. Годна пра смерць, пра герояў, пра краіну. Складана казаць пра гэта нязмушана і ўсур’ёз у нігілістычным грамадстве. Лявону дадзена, ён кажа.

Псіхасаматыка. Нягледзячы на хваравітую назву, у альбоме гэтай хваравітасці няма. Герой Вольскага не пацыент, не ахвяра, а “санбрат”, які ставіць праўдзівы і жорсткі дыягназ на полі баявых дзеянняў, калі лічыць такім полем усё нашае жыццё. Палявыя лекары не падманваюць, не абнадзейваюць – яны кажуць праўду і знаходзяць тыя словы, што даюць моцы не скуголіць і, сціснуўшы зубы, ператрываць боль. А калі рукі-ногі цэлыя, то падняцца і ісці далей. Жыць сваім жыццём. Яно таго вартае, сцвярджае аўтар.

Міхал Анемпадыстаў

Глядзіце таксама:

Volski. Самотны і ў лесе (рэцэнзія Максіма Жбанкова)

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца

Ужо 11 год запар у Гродне частка людзей сталага ўзросту сустракаецца ва Універсітэце Залатога Веку, паведамляе Hrodna.life. Старэйшае пакаленне гродзенцаў прымае ўдзел у моўных курсах, знаёміцца з асновамі...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Як судзілі Святлану Алексіевіч

Гэтак выйшла, што дзве леташнія даты засталіся ў ценю чорных навін мінулага года: 5 гадоў таму Святлана Алексіевіч стала першым беларускім нобелеўскім лаўрэатам, і 30 гадоў таму была апублікаваная...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

«Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі

Пасля смерці Сталіна «жалезная заслона», якая аддзяляла Савецкі Саюз ад навакольнага свету, прыадчынілася. У БССР, як і ў іншыя савецкія рэспублікі, пачала прасочвацца разнастайная інфармацыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год

Цудоўную навіну паведаміў паэт Сяргей Панізнік: сябра Рады ЗБС «Бацькаўшчына» прафесар Адам Мальдзіс за надзвычайны ўклад у развіццё беларускай культуры і літаратуры ўганараваны Дыпломам Беларускага Інстытута...

Апошнія навіны

    Грамадства
    «Залаты час жыцця, якім трэба карыстацца». Універсітэт Залатога Веку пачынае другі семестр: яшчэ можна паспець далучыцца
    Літаратура
    Як судзілі Святлану Алексіевіч
    Гісторыя
    «Сталінскі праспект мы называлі брадвеем». Як і чым жылі беларускія стылягі
    Літаратура
    Адам Мальдзіс уганараваны дыпломам БІНіМ Канады за 2020 год
    Грамадства
    Стваральнік надпісаў «Жыве Беларусь» на мапе: «Я таксама быў апалітычны»
    Музыка
    Таццяна Грыневіч: Я хачу вандраваць у сваёй вольнай Беларусі
    Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    Грамадства
    У Гомелі затрыманы праваабаронца «Вясны» Леанід Судаленка
    "Культурызм" з Віктарам Марціновічам
    Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    Літаратура
    Цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны 100-годдзю Івана Шамякіна, стартуе ў БДУ
    Грамадства
    «64 дні ігнараваньня, праслухоўваньня, запалохваньня». Маці забітага Рамана Бандарэнкі звярнулася да Рэне Фазэля
    Краіна
    Сіноптыкі распавялі, калі нарэшце пацяплее
    Грамадства
    Белпошта прапануе выбраць найлепшую марку за 2020-ы. Там нават ёсць «Ева» Суціна і «Закаханыя» Шагала
    Асоба
    Заўтра адбудзецца грамадскае развітанне з Леанідам Лычом
    Краіна
    Беларусь страціла 98 пазіцый у рэйтынгу бяспекі краін

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Ад пракату «Доваду» да закрыцця кінатэатраў. Падводзім вынікі 2020 года ў беларускай кінаіндустрыі
    • Як у свеце адрэагавалі на візіт Рэнэ Фазэля да Лукашэнкі
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • «Што там ў піндосаў», або Чаму Маск — найлепшы прэзідэнт для ЗША

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM