• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
29.12.2018 | Мастацтва Асоба

“Нам тут малевічаў не трэба!..” Гісторыя мастака, які з’ехаў з Мінска ў Слонім

Год таму Мікола Бушчык вырашыў: Мінск стаў занадта мітуслівы, з’еду ў Слонім. Гісторыя нетыповая, бо звычайна бывае наадварот. Тым больш, калі ты мастак. Тым больш – з імем: работы Міколы Бушчыка захоўваюцца ў мастацкіх музеях Беларусі, Расіі, Латвіі, у карціннай галерэі Потсдама (Германія), калекцыі мэрыі Парыжа, у Zimmerli Art Museum ЗША, прыватных зборах па ўсім свеце.

У Слоніме ён планаваў адкрыць галерэю, аб’яднаць мастакоў, заснаваць мастацкую школу. Імпэт разбіўся аб татальную абыякавасць з боку ўладаў і ўвогуле – мясцовых людзей. “Ведаеце, нам тут малевічы не патрэбныя,” – так сустрэлі яго “палескія Афіны”.

КАРЦІНЫ, ЗАМКНЁНЫЯ НА КЛЮЧЫ

Сёння ў Слоніме жывуць мастакі Уладзімір Макарэвіч, Яўген і Алег Івановы, Васіль Грыневіч, Казімір Кулеш, Аляксандр і Тамара Стацэнкі, Андрэй Сідараў… Яшчэ гадоў дзесяць таму яны хацелі стварыць супольнасць “AРТ-СЛОНІМ”, каб займець мінімальную падтрымку гарадскіх уладаў: у арганізацыі выставаў, транспарціроўцы – вазіць работы ў Ліду, Гродна, Ваўкавыск. Вынік прадказальны.

Мікола Бушчык узяўся за гэтую ідэю з новымі сіламі. Правялі некалькі выставак да гарадскіх святаў. Больш за тое: у Цэнтры культуры ладзілася персанальная выстава Міколы Бушчыка. Яна доўжылася сем месяцаў. І за гэты час не мела ніводнага мэтавага наведвання. Залу замыкалі на ключ.

“Я кажу: усё, забіраю выстаўку. «Не, што вы, пачакайце, хутка новы навучальны год пачнецца, мы будзем школьнікаў вадзіць!..» І цішыня. Увосень зноў прыходжу: усё, забіраю карціны. «А… Ну забірайце, забірайце»”.

Праграму па развіцці мастацкага руху ў рэгіёне Мікола Бушчык даслаў у Міністэрства культуры. Міністэрства спусціла справу на аблвыканкам.

“Адтуль мне напісалі ліст пакрыўджаных: усё не так, як вы апісваеце, у нас ёсць гурткі і студыі… А я тут больш за год жыву і нічога такога не бачу. Яно, можа, і існуе на ўзроўні самадзейных студый. Я прапанаваў зрабіць мастацкую школу, каб рыхтаваць таленавітых вучняў. І нічога.

Сёлета мне прапанавалі зрабіць выставу да юбілею – ды так і заціхлі. Пасля пленэраў у горадзе-пабраціме, Сергіевым Пасадзе, мы таксама хацелі зрабіць выставу. Але ж зноў ніхто-нічога, ні кроку насустрач. Соннае царства. Нават калі і абяцаюць, што нешта зробіцца, то па слонімскіх мерках трэба чакаць гады два-тры. Пакуль не забудзецца”.

ЯК АШЧАСЛІВІЦЬ ЗАЎХОЗА

Распрацаваная мастаком праграма прадугледжвае калі не ўсё, то многае: дзе ўтварыць выставачныя залы, дзе зрабіць галерэю горада, як праводзіць пленэры ды іншыя актыўнасці – але тут культурнае жыццё разумеюць іначай.

“Што ні тыдзень – нейкі фэст. Толькі назвы змяняюцца – а так адны і тыя ж калектывы, спевы, танцы. У Цэнтр культуры ходзяць толькі ў кіно і на клубныя пасядзелкі: то пенсіянеры, то мясцовыя паэты. Вось калі Ігар Нікалаеў прыедзе – тады павесяць афішу. Наташа Каралёва – яшчэ большую афішу. А калі ўжо сам Калдун прыедзе!..

Паболей гоману, карагодаў, музыка з дынамікаў – свята. Культура. Ну якая гэта культура?.. Культура – гэта абставіны і магчымасць для развіцця мараў і думак. Сумна гэта ўсё…”

Пасля выстаўкі Міколы Бушчыка ў Цэнтры культуры стаіць пустая зала.

“Што гэта за Цэнтр культуры, у праграме дзейнасці якога няма мастацкіх выставак?.. Я думаў, хаця б пасля мяне нешта зрушыцца, пасля таго, як я сам закупіў павесачны матэрыял, паказаў, дзе, што і як рабіць. Але ж не – пустая зала. І шчаслівы заўхоз, якому не трэба нічога рабіць. Як ён быў на мяне абураны, калі я рыхтаваў выставу, каб вы ведалі!.. Вось вам і малая радзіма. А на паперах напішуць…”

ШЫШКІН НА ПАНЭЛІ

Калі мясцовыя мастакі прапаноўваюць выставу краязнаўчаму музею, адказ адзін: у нас план.

“У іх свае выставы: то запалак, то нейкіх лялек, то дыназаўраў паказваюць, то змеяў… Раней, яшчэ ў савецкія часы, у Слоніме была мастацкая майстэрня. Тут някепска зараблялі і маглі што-нешта рабіць для сябе. А цяпер кіраўнік студыі ці мастак пры бібліятэцы зарабляе 200-250 рублёў. Гэта ж немагчыма! Каб прасоўваць уласную ініцыятыву, трэба мець не толькі памкненні, але і сродкі. Палатно і рамкі купіць вельмі нятанна. Фарбы каштуюць 3-10 даляраў за цюбік. А яшчэ пэндзлікі, разбаўляльнікі, лакі… Тыя, у каго вельмі моцны імпэт, яшчэ штосьці робяць, хаця б пад Шышкіна, Пярова, Сярова, хаця б на продаж за рублёў сто-дзвесце. На парапет універмага, ці як тут кажуць – «на панэль». І ўсё.

Я тут цяпер жыву, але фактычна як мастак – я ў Мінску. У мяне ўжо ёсць, прабачце, і імя, і музеі, і калекцыянеры… А ім што рабіць, гэтым мастакам? Яны ж нават на галерэйныя паказы патрапіць не могуць. Каб развіваць мастацкі ўзровень, трэба крышачку больш вольнае жыццё па сродках. Я гляджу на іх – і мне сумна. Ва ўсіх згаслыя вочы”.

ЗАКРЫВАЙ БІБЛІЯТЭКУ, ЗАЎТРА ДЗЕНЬ ПІСЬМЕНСТВА

Стасункі з уладамі не задаліся адразу. Калі Мікола Бушчык прыйшоў знаёміцца з папярэднім мэрам Слоніма, Алегам Таргонскім, той сустрэў мастака словамі: “А вы ведаеце, нам малевічы тут непатрэбныя! Мы людзі простыя, нам Шышкін падабаецца”.

“Карацей, тое, што было паўтара-два стагоддзі таму. Гэта яны разумеюць. Брыдка было б, калі б і гэтага не разумелі. Добра, калі ў іх у хатах ёсць абразы. А новы мэр адрэзаў з парога: «Грошай няма і больш не хадзіце, ні на што не дам». Ледзьве выбіў машыну, каб вярнулі творы беларускіх мастакоў з Сергіева Пасада.

Калі паказаць, што тут – месца культуры, пацягнуцца і інвестыцыі. Без культуры немагчымы эканамічны рух. Але гэтага не хочуць разумець”.

Да слова, у 2019 годзе Слонім прымае Дзень беларускага пісьменства. А сёлета ў горадзе закрыліся дзве бібліятэкі, у тым ліку цэнтральная.

У НАС БУДЗЕ СВАЯ ГАЛЕРЭЯ

Мікола Бушчык адпачатку шукаў такі дом, у якім можна зрабіць галерэю. Звярнуўся да гарадскіх уладаў з прапановай супрацоўніцтва.

“Дык іх адразу ж зайздрасць узяла! Той жа Таргонскі кажа: «А нашто вам свая галерэя? Давайце гарадскую зробім!» Дык а я што прапаноўваў?.. Але ім трэба, каб галерэя была «толькі наша, а не ваша».

Дома я адкрыў экспазіцыю, праводзіў творчыя сустрэчы. Зала пакуль не даведзеная да тых варыяцый, да якіх усе звыклі ў Мінску, але нармальна: ёсць і што паказаць, і дзе паказаць. Мая галерэя заўсёды адкрытая, але пакуль наведвальнікі рэдкія. Былі мясцовыя пісьменнікі, калекцыянеры з Мінска, Санкт-Пецярбурга. Нядаўна прыязджаў беларус, доктар навук, з Рыма. Паразважалі, паглядзелі залу. Хаця б так”.

ПІКАСА Ў ПАРЫЖЫ НЕ ЖЫЎ

Нягледзячы на ўсе непаразуменні, аптымізму мастак не губляе.

“Жыццё як жыццё. Выстаўляемся, робім, працуем. Я моцна прывязаны да Слоніма. У мяне шмат твораў, якія называюцца паводле мясцовых азёраў, рэк, нават выпадкаў, што тут здараюцца. Пакуль ёсць жаданне, хачу засяродзіцца на самім Слоніме і на Альбярціне, дзе застаўся маёнтак графа Пуслоўскага. Тут усё даволі міла, і цікава, і хораша.

Мінск стаў занадта фестывальна-тармашны і шкляна-бетонна-аўтамабільны. Таму вырашыў змяніць месца жыхарства і творчасці. Прабачце, той жа Пікаса не жыў у Парыжы. Гэта мы цяпер кажам: о, Парыж, прыўкрасны Парыж!.. А насамрэч там пазагібаліся ўсе мастакі, акрамя трох-чатырох імёнаў. Альбо раз’ехаліся па германіях-швецыях, дзе існавалі ціхенька, як мастачкі – не мастакі.

Цяпер узгадваюць: Шагал, той, гэты… Добра згадваць пра іх праз сто гадоў. А давайце згадаем тых, хто цяпер ёсць. Давайце дапаможам. Сродкамі тымі ж, арганізацыйнымі захадамі. Але нікому гэта не трэба. І мастакі ціха затухаюць. І я, пабачыўшы ўсё гэта, перастаў клапаціцца пра аб’яднанне, таму што бачу, што гэтым бедным мастакам ад маіх захадаў толькі лішні клопат.

Хацелася б мастакам быць такімі… больш заўважнымі перцамі, прабачце. Але ж не. Бульбачка, капустачка, парадак такі-сякі… Нічога, яшчэ пакажам! Калі будзе зацікаўленасць. Як можа існаваць артыст, калі няма спектакляў? Як можа існаваць паэт, калі яго нідзе не надрукуюць і ніхто яго не прачытае?.. Калі няма запатрабаванасці і цікаўнасці – мастакі заціхаюць. Неяк інакш павінна быць. А як інакш – мастак да гэтага не можа дадумацца. На гэта ёсць людзі са сваім талентам”.

Тэкст: Наста Грышчук

Фота: Мікіта Пастухоў

haroshak.by

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Музыка

Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!

Глядзіце кожную суботу а 20-й гадзіне канцэрты годных музыкаў, якія праявілі актыўную грамадзянскую пазіцыю, былі на маршах, завітвалі да вас у двары, пісалі пратэставыя песні і здымалі адпаведныя...

valiancina_shauchenka
Каранавірус

Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні

Медыкі знаходзяць усё больш доказаў таму, што разуменне цяжкіх выпадкаў інфекцыі SARS-CoV-2 магчыма праз даследаванне аўтаімунных антыцел, паведамляе Наша Ніва. Ёсць некалькі тэорый, як аўтаімунітэт узнікае пасля...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага

Працягваем спазнаваць Беларусь з «Будзьма!». Калі чуеце пра Глыбокае, якія асацыяцыі ўзнікаюць? Салодкія, як Глыбоцкая згушчонка? Але ж не адзіным малаказаводам вядомае Глыбокае. Глыбоччына – родныя...

valiancina_shauchenka
Краіна

У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой

Аб гэтым паведамляе SB.by. Валун «Вялікі камень» у в. Бузуны з’яўляўся помнікам прыроды, але мясцовыя жыхары гэтага не ведалі, таму нічога не западозрылі, калі рабочыя...

Апошнія навіны

    Музыка
    Беларускі фонд культурнай салідарнасці распачынае анлайн-фэст #АртыстыПерамогі!
    Каранавірус
    Чаму адны хварэюць на кавід цяжэй за іншых? Прычынай могуць быць антыцелы-пярэваратні
    Гісторыя
    Што паглядзець у Глыбокім? Згушчонка, барока, радзіма Ластоўскага
    Краіна
    У Валожынскім раёне скралі валун плошчай з пакой
    Грамадства
    «Пэрспэктыва нашай перамогі відавочная», — Уладзімер Някляеў
    Праект Кірыла Стаселькі "Можам"
    «Заўважыў, што зло ўжо навісла над табой і плюе табе ў твар. Тады немагчыма трымаць вочы заплюшчанымі»
    Гісторыя
    Хто такія «гыцалі» і дзе была Сліжоўка? Ўспаміны пра пасляваенны Гродна
    Мастацтва
    Містычна трапіў у Парыж і містычна адкрыў магілу Мадыльяні
    Грамадства
    Сем гадоў таму ў Кіеве загінуў Міхась Жызьнеўскі. Гісторыя жыцьця, сьмерці і ўганараваньня беларускага Героя Ўкраіны
    Грамадства
    Да ўладальніка крамы з нацыянальнай сымболікай у Баранавічах прыйшла праверка ДФР
    Грамадства
    Алег Трусаў: Нацыянальная сімволіка для рэжыму – сімвал пратэсту
    Грамадства
    Фонд культурнай салідарнасці дамагаецца выключэння Белтэлерадыёкампаніі з EBU
    Грамадства
    Смяротнае пакаранне: за паўкроку да адмены?
    Музыка
    Няправільны тэкст: як песні Naviband «баняць» на конкурсах і святах
    Адукацыя
    У Польшчы адкрылі дыстанцыйную «Беларускую акадэмію». Пачалі з падрыхтоўкі спэцыялістаў для дзяржорганаў

Афіша

  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    • Фазэль, бізнес і правы чалавека. Беларускі трыгер еўрапейскай палітыкі
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота
    • Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM