• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Маё права
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Фотарэпартаж
  • Афіша
  • "Будзьма!" прапаноўвае
12.01.2016 | Адукацыя

Мінадукацыі: Праблемаў з атрыманнем адукацыі па-беларуску ў нас няма

Кожны мае права атрымліваць адукацыю на мове, якая яму больш блізкая – па-руску ці па-беларуску. Для гэтага ў краіне ёсць усе неабходнае. Так адрэагавала начальнік упраўлення па справах моладзі Міністэрства адукацыі Наталля Пшанічная на пытанне журналіста Еўрарадыё пра складанасці з навучаннем па-беларуску.

“Зразумела, што ў нас дзве дзяржаўныя мовы, і кожны выбірае сваю. І мае права вучыцца… І адкрываюцца ў нас, на самой справе, і беларускія класы, і ёсць у нас у дзіцячых садках беларускамоўныя групы — абы было жаданне ў нашых бацькоў гэта рабіць. Таму што кадры ў нас падрыхтаваныя, кадры могуць гэта рабіць на высокім узроўні”, — кажа чыноўніца.

Але калі бацькі хочуць, каб іх дзіця з першага класа навучалася па-беларуску, то выбару мовы навучання ў бліжэйшай школе ім не прапануюць.

Наталля Пшанічная: “На месцы вы будзеце пісаць заяву: Я прашу прыняць мяне ў першы клас такой школы на такой мове. І будуць разглядаць. Безумоўна, калі будзе адна заява, то адкрываць клас пад аднаго чалавека не будуць. Але вам прапануюць: можа, у суседняй школе ўжо фарміруецца такі клас. У нас ёсць беларускамоўныя гімназіі ў Мінску — іх дастаткова, каб атрымліваць там адукацыю”.

Але ёсць сітуацыі, калі атрымаць неабходную адукацыю на роднай мове ў суседняй школе ці гімназіі складана. Менавіта з такой праблемай 6 студзеня на прыём да міністра адукацыі хадзіў мастак Генік Лойка. У сталічнай мастацкай гімназіі-каледжы Лойку сказалі, што ў іх “руская — родная мова навучання”. Мастак хадзіў да міністра дамагацца, каб яго дачку вучылі па-беларуску адну, калі больш жадаючых не будзе.

“Спадару Лойку было прапанавана: калі ёсць канкрэтныя прапановы па змене заканадаўства — гэтыя канкрэтныя прапановы ўнесці”, — кажа намеснік міністра адукацыі Віктар Якжык.

На сёння ў Мінску 5 гімназій і 2 школы з навучаннем на беларускай мове і 1 рускамоўная школа (№68), у склад якой уваходзіць беларускамоўная школка. Ёсць па адной беларускамоўнай школе ў Гродне і Магілёве, у Барысаве — адна беларускамоўная гімназія. Што да беларускамоўных дзіцячых садкоў, то ў сталіцы іх 11. У рэгіёнах ніводнага такога садка няма.

 

 Зміцер Лукашук

Tweet

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак «Кантэкст». У кожным «Кантэксце» вас чакаюць інтэрв’ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску

У кнігі «36 і 6 катоў» дзіцячай пісьменніцы Галіны Удавічэнка толькі ва Украіне — 35 перавыданняў, 149 тысяч асобнікаў! Пра беларускае выданне Нашай Ніве расказваюць самі перакладчыкі, дружная...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага

Алесь Кіркевіч піша на budzma.by пра феномен расійскага палітыка Аляксея Навальнага Навальны зрабіў смелы ўчынак. Не паспрачаешся. Менавіта таму найбліжэйшым часам ён будзе піць зусім не нямецкае піва,...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?

15 студзеня ў выдавецтва «Янушкевіч» прыйшлі з аглядам супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў. Дырэктара выдавецтва Андрэя Янушкевіча выклікалі на допыт. Увечары яго адпусцілі, але цяпер...

Апошнія навіны

    Літаратура
    Генрых Далідовіч у праграме «Кантэкст». Глядзеце новы выпуск!
    Літаратура
    Новая кніга «Беларускага кнігазбору»: украінскі дзіцячы бестселер па-беларуску
    Грамадства
    Дзве матрыцы і адна Галгофа Аляксея Навальнага
    Літаратура
    Рахункі вядомага беларускага выдавецтва заблякаваныя. Як можна яго падтрымаць?
    Культура
    Былы палац культуры ў Гродне стане музеем
    Краіна
    Заўтра чакаецца рэзкае пацяпленне. Чым гэта небяспечна?
    Літаратура
    Выйшаў Альманах беларускіх пісьменнікаў замежжа «Беларус» за 2020 год. Абвешчаны прыём тэкстаў у наступны выпуск
    Грамадства
    Улады забаранілі перавод часткі ахвяраваньняў беларускім сіротам, дзецям з анкалёгіяй і пацярпелым ад гвалту
    Грамадства
    Міністр інфармацыі прыгразіў заблакаваць TUT.BY
    Грамадства
    Праваслаўны святар і студэнткі Медуніверсітэта пачалі галадоўкі салідарнасці з палітвязнем Лосікам
    Краіна
    У маразы пад Гродна знайшлі новы від птушак для Беларусі - качку-каралінку
    Замежжа
    Цяпер яшчэ і Нартумбрыя
    Гісторыя
    Спрэчнае жыццё бацькі беларускай граматыкі
    Грамадства
    «Зіма ваша, вясна — наша». Вадзім Мажэйка пра сыход з унівэрсытэту фізкультуры і стратэгічную перамогу
    Літаратура
    Пачаўся прыём заявак на прэмію «Дэбют» імя Максіма Багдановіча

Афіша

  • 20.01 19:00Анлайн-канцэрт Андрэя Мельнікава
  • 21.01 19:00Літаратурна-музычнае мерапрыемства “Мой Багдановіч”
  • 06.05 20:00Народны альбом

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Віктар Марціновіч: Пуцін на беларускай сцежцы
    • Інфармацыйныя спецаперацыі супраць Беларусі ў заходніх СМІ
    • 29-гадовы дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея пакідае пасаду
    • «Выпадкаў несправядліва асуджаных у Беларусі вельмі шмат»
    • «Словы мацней»: Галіна Казіміроўская чытае твор Міхася Чарота

Ахова спадчыны

  • Смуткуем…
  • Сумесныя кансервацыйныя працы
  • Новыя перспектывы супрацы
  • Другое жыццё твора мастацтва
  • Праблема Жыровічскага манастыра вырашана
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM