На сумесным пасяджэнні двух палат беларускага парламента дэпутатка Алена Анісім пацікавілася ў міністра інфармацыі Аляксандра Карлюкевіча, калі ў Беларусі, нарэшце, з’явіцца цалкам беларускамоўны тэлеканал.
Міністр не даў канкрэтнага адказу, але заявіў, што “прастора ўжывання беларускай мовы на нацыянальным тэлебачанні будзе пашырацца”. Што праўда, пачнецца гэты працэс не сёння і не заўтра, а “тады, калі грамадства будзе да гэтага гатовае”.